Кафедра спеваў

Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч

Пасада: Прафесар кафедры спеваў
Вучонае званне: Дацэнт
Ганаровае званне: Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979 г.)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага (1972 г.)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі


Зданевіч М.А. з’яўляецца дацэнтам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуючы на гэтай пасадзе з 1989 г. Стаж педагагічнай працы ў Акадэміі складае больш за 38 гадоў, агульны працоўны стаж – 54 гады. Таленавіты спявак і артыст Зданевіч М.А. доўгі час займаў адно з вядучых месцаў у трупе Дзяржаўнага ордэна Леніна акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР.

За ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва Зданевічу Міхаілу Аляксандравічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Беларускай ССР» (1979 год), узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1971 год), граматай Вярхоўнага савета Украінскай ССР (1975 год), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1975 год), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (1975 год), падзяка Міністра культуры Беларускай ССР (1977 год і 1979 год), падзяка рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2005 год, 2007), грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012 год), грамата Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2015 год).

Усе свае творчыя намаганні і педагагічныя веды ён перадае таленавітай моладзі. За гады працы  М. А. Зданевіч выхаваў значную колькасць маладых таленавітых вакалістаў, якія цяпер з поспехам працуюць у вядучых тэатрах і творчых калектывах Беларусі. Сярод іх вядучыя салісты Дзяржаўнага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь”: Франкоўскі С., Громаў У., Масквіна А., Бундзелева А., Сало А.; салісты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр»: Цыркуновіч В., Лют Л., Кузьміцкая Л. і іншыя.

У класе Зданевіча М. А. займаюцца як беларускія, так і замежныя студэнты. Міхаіл Аляксандравіч таксама кіруе навучаннем магістрантаў. Яго студэнты з’яўляюцца лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Найбагацейшы музыканцкі, сцэнічны і жыццёвы вопыт Зданевіча М.А. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. Валоданне велізарным рэпертуарам (як оперным, так і камерна-вакальным), прафесіяналізм, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая сумесная праца з таленавітымі партнёрамі абумовілі высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагогікі.

Студэнты класа М.А. Зданевіча прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах Акадэміі музыкі: канцэртах, конкурсах, майстар-класах. Зданевіч М.А. надае вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення, у прыватнасці штогод выступае аўтарам праектаў, прысвечаных Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

М.А. Зданевіч выкладае на факультэце павышэння кваліфікацыі ў БДАМ, праводзіць заняткі і майстар-класы, аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і музычных школ Рэспублікі. Педагагічны вопыт М.А. Зданевіча знайшоў арганічны выраз у творчых, вучэбна-метадычных і навуковых працах, якія ўведзены ў навучальны працэс Акадэміі музыкі, выкарыстоўваюцца выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ і УССА, а таксама на факультэце павышэння кваліфікацыі БДАМ.

Публікацыя:

  • Зданевіч, М.А. Кафедра опернай падрыхтоўкі / М. А. Зданевіч // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Навука і тэхніка. — 2002. — №3. — С. 51-52.

Складальнік:

  • «Канцэртна-камерныя спевы»: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для напрамку спецыяльнасці 1-16 01 10-01 Спевы (акадэмічныя) / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»; складальнікі: Т. М. Цыбульская, М. А. Зданевіч [і інш.]. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2017. – 32 С.
  • «Методыка выкладання вакалу»: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для накірунку спецыяльнасці 1-16 01 10-01 спевы (акадэмічныя) /Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»; складальнікі: Т.М.Цыбульская, П.В. Рыдзігер, М.А. Зданевіч. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2016. – 20 С.
  • «Оперная студыя»: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для напрамку спецыяльнасці 1-16 01 10-01 Спевы (акадэмічныя) / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»; складальнікі: А. Д. Маторная, М. А. Зданевіч. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2013. – 21 С.
  • «Оперны клас»: вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для напрамку спецыяльнасці 1-16 01 10-01 Спевы (акадэмічныя) / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»; складальнікі: А. Д. Маторная, М. А. Зданевіч. – г.Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2013. – 23 С.
pic pic pic