Кафедра струнных народных інструментаў

Жывалеўскі Валерый Серафімавіч

Пасада: Прафесар кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Прафесар (2016)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У. Луначарскага (1985), асістэнтура-стажыроўка Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута ім. Гнесіных (1989) пад кіраўніцтвам А.К. Фраучы
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (гітара), Аркестравы клас (гітарны аркестр), Ансамбль, Методыка навучання ігры на спецыяльным інструменце, Гісторыя выканальніцтва на народных інструментах, Вывучэнне педагагічнага рэпертуару


Нарадзіўся 11 студзеня 1961 у г. Гродна, БССР.

З 1989 г. працуе на кафедры струнных народных інструментаў БДК. З 2005 г. – на пасадзе прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат VII Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (Масква,1983), лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу кампазітараў ім. Ф.Скарыны (1991).

Канцэртны выканаўца, які ажыццявіў 62 творчыя работы (афішныя выступленні ў якасці саліста і ансамбліста). Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё і тэлебачанні аўтарскіх п’ес і апрацовак беларускіх народных песень, твораў беларускіх і замежных кампазітараў.

Сярод выхаванцаў – 19 лаўрэатаў і дыпламантаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў (Ф. Волкаў, В. Тарлецкі, Я. Скрыган, Я. Данілаў, А. Атрадаў, Дз. Барысюк, І. Сірацінскі, Ю. Няхай, П. Бортнік, А.Г. Вайтовіч, Я. Макарыч, Д. Шафірава і інш.).

Уладальнік медаля Ф. Скарыны (1991). Мае 78 друкаваных работ: 5 навукова-даследчых, 13 вучэбна-метадычных, 60 творчых (аўтарскія творы, п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песень, перакладанні і выканальніцкія рэдакцыі твораў беларускіх і замежных кампазітараў).

Жывалеўскі В.С. – аўтар кнігі “Лютня і гітара на беларускіх землях” – даследаванні па гісторыі бытавання лютні і гітары на беларускіх землях у перыяд з XVI да пачатку XXI стагоддзя.

Асноўныя публікацыі і складанне зборнікаў:

  • Альбом юнага гітарыста. Мн., 1994 г.;
  • Беларуская гітарная музыка. Мн., 1996. Вып. 1;
  • Гітара ў ансамблі. Мн., 1997;
  • Творы для гітары і клавесіна. Ліда, 2009;
  • Беларуская гітарная музыка. Ліда, 2002. Вып.2;
  • В.Жывалеўскі. Беларуская дзіцячая сюіта. Баранавічы, 2006;
  • В.Жывалеўскі. Прэлюдыі для класічнай гітары. Мн., 2013;
  • В.Жывалеўскі. Творы ў старадаўнім стылі. Мн., 2015;
  • В.Жывалеўскі. Лютня і гітара на беларускіх землях(вучэбны дапаможнік). Мн., 2015;
  • В.Жывалеўскі. П’есы і апрацоўкі для класічнай гітары. Мн., 2015;
  • В.Жывалеўскі. П’есы для класічнай гітары. Мн., 2015;
  • Беларускія народныя мелодыі ў перакладаннях і апрацоўках для гітары В.Жывалеўскага. Мн., 2019;
  • «Васількоў шапатліваю моваю…» Песні І. Лучанка ў апрацоўках для класічнай гітары В.Жывалеўскага. Мн., 2022.
pic pic pic