Кафедра струнных смычковых інструментаў

Чарнеўская Паліна Станіславаўна

Пасада: дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2017, клас дацэнта Р.Дз. Крывель), там жа магістратура (2018, клас дацэнта Р.Дз. Крывель)
Дысцыпліны: Спецыяльны інструмент, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, маркетынг і кіраванне творчым праектам


Нарадзілася 7 жніўня 1994 года ў г.Ваўкавыску Гродзенскай вобласці, Беларусь. З 2017 года выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў:

  • III Міжнароднага конкурсу інструментальных ансамбляў ім. Дз. Бартнянскага (Украіна, г.Кіеў, 2012 г.), X Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў і струнных квартэтаў ім. М.К. Агінскага (Беларусь, г.Смаргонь, 2013 г.), I Міжнароднага конкурсу інструментальнага выканальніцтва імя Евы, Іосіфа і Сямёна Коган (Казахстан, г.Алматы, 2021 г.);
  • 32-га мастацкага фестывалю дружбы “Красавіцкая вясна” (КНДР, г.Пхеньян, 2022 г.).Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Мае падзяку Прэзідэнта РБ (2017).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць.

Сярод выхаванцаў П.С. Чарнеўскай – лаўрэат міжнародных конкурсаў В. Фурса.

Вучэбна-метадычныя выданні:

  • Анталогія беларускага скрыпічнага канцэрта, выпуск 1, 2021 г. (рэдактар ​​скрыпічнай партыі).