Кафедра баяна і акардэона

Сеўрукоў Мікалай Іванавіч

Пасада: Прафесар кафедры баяна і акардэона
Вучонае званне: Прафесар (1990)
Ганаровае званне: Заслужаны артыст БССР (1983)
Адукацыя: Ленінградская ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя ім. М.А.Рымскага-Корсакава (1971) па класе баяна П.І.Гарушкі, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1974)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (баян, акардэон), Ансамбль


Нарадзіўся 28 чэрвеня 1947 года ў г.Далёкі (Далянь, Кітай).

З 1973 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі А.У.Луначарскага (па сумяшчальніцтве). З 1982 года на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, загадчык кафедры баяна і акардэона (1981–2011). Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988). Член Прэзідыума Беларускага саюза музычных дзеячаў (1991). Старшыня Асацыяцыі Беларускіх баяністаў і акардэаністаў (2008).

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў (Германія, г.Клінгенталь, 1971).

Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1973–2000). Гастраляваў у Аргенціне, Бразіліі, Венгрыі, В’етнаме, Германіі, Кампучыі, Польшчы, Расіі, Паўночнай Карэі, Фінляндыі, Францыі, Чэхаславакіі, Швейцарыі, Украіне (больш за 40 краін), дзе даў звыш 2000 сольных канцэртаў. Удзельнік дэкад Беларускага мастацтва за мяжой (Украіна, Літва, Расія), фестываляў баяністаў і акардэаністаў у Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі.

Выступаў у ансамблі: з цымбалістамі А.Астрамецкім, Я.Гладковым, А.Лявончыкам, А.Бурковічам, М.Шмелькіным; баяністам І.Атраднавым; балалаечнікам М.Прошкам; вакалістамі В.Чарнабаевым, В.Кучынскім, В.Стральчэняй, Н.Гайдай і інш.

Член экспертна-мастацкай камісіі спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (2008–2012). Старшыня і член журы рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў; член журы Усесаюзнага адборачнага праслухоўвання да міжнародных конкурсаў. Выкладае на міжнародных музычных семінарах, праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА РБ, а таксама за мяжой (Кітай, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Славакія, Украіна і інш.).

Сярод выхаванцаў (звыш за 150; студэнты класа больш за 100 разоў станавіліся лаўрэатамі міжнародных конкурсаў):

  • лаўрэат міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў, віцэ-прэзідэнт АНА «Творчы Альянс акардэаністаў» М.Слюсар;
  • лаўрэаты міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў А.Зыбо, А.Мацкевіч, К.Тарасенка;
  • старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (1994–2013), лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І.Жыновіча, кампазітар Н.Лісіца;
  • выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі А.Дараганаў, І.Каленчыц, В.Плігаўка (саліст Белдзяржфілармоніі);
  • першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (2019–2022), дацэнт кафедры баяна і акардэона, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, лаўрэат міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Л.В. Скачко;
  • лаўрэат міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў, саліст Гомельскай абласной філармоніі Д.Міраненка;
  • лаўрэаты міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў, лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі І.Квашэвіч, Я.Тарас, А.Міхайлоўскі (выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы»), А.Захарчук намеснік дырэктара Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы»), П.Дараганаў, А.Даўжэнка, А.Зубараў, Л.Сямёнава (Добравольская), К.Гулай, М.Валчкоў, Я.Кейзерава, П.Цыганюк і інш.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі баяннага і акардэоннага мастацтва; водгукаў на кандыдацкія дысертацыі.

Уладальнік Ганаровай Граматы Міністэрства культуры РБ (2007), Ганаровай Граматы Нацыянальнага сходу РБ (2007), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ дзеячам культуры і мастацтва (2010), Ганаровай Граматы Савета міністраў РБ. За заслугі ў галіне баяннага мастацтва мае ўзнагароду “Срэбны дыск”, які ўручаецца на цырымоніі закрыцця аднаго з самых прэстыжных фестываляў “Баян і баяністы” (РФ, г.Масква, Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных; 2015).

Публікацыі:

  • Аб удасканаленні падрыхтоўкі выпускнікоў музвучылішчаў да паступлення ў БДК ім. А.В.Луначарскага. Мінск, 1983 (суаўт.);
  • Кафедра народных інструментаў // Беларуская ордэна Дружбы народаў дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В.Луначарскага: [Нарысы гісторыі]. Мінск, 1984 (суаўт.);
  • Першыя крокі юнага баяніста: вучэб. дапаможнік для падрыхтоўчага аддзялення ДМШ. Мінск, 1989; і інш.

Складальнік:

  • Беларускі сувенір: Творы для баяна. Мінск, 1990.

Выканальніцкія рэдакцыі:

  • Наско Э. Полацкая сюіта;
  • Янковіч С. Канцэртная п’еса на дзве беларускія народныя тэмы;
  • Літвін М. Фантастычнае скерца, Тэма з варыяцыямі // Беларускі сувенір: Творы для баяна. Мінск, 1990.

Аўтар шэрагу перакладанняў для баяна, выканальніцкіх рэдакцый твораў рускіх, замежных і беларускіх кампазітараў.

Літаратура аб педагогу:

  • Зубенка, М. Баяніст Сеўрукоў // Сцяг юнацтва. 1976. /17 траўня/;
  • Чабан, В. Беларускае баяннае мастацтва: фарміраванне акадэмічнай выканальніцкай школы. Мінск, 2008;
  • Мдзівані, Т.Г. Народна-інструментальнае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: акардэон, баян, балалайка, гітара, домра, цымбалы // Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць XX стагоддзя – пач. XXI стагоддзі. Мінск, 2012;
  • Скачко, Л. Педагагічная і выканальніцкая дзейнасць Мікалая Іванавіча Сеўрукова // Народна-інструментальнае мастацтва на мяжы XX–XXI стагоддзяў: зб. матэр. X Міжнар. навук.-практ. канф., Драгаб. дзярж. пед. ун-т. /2 снеж. 2016 г./. Драгабыч, 2016.

Творчы партрэт і дасягненні музыканта прадстаўлены ў тэлефільме Беларускага тэлебачання “Іграе Мікалай Сеўрукоў” (1981), а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі і краін блізкага замежжа. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё, грамафонную пласцінку (фірма «Мелодыя»), CD-дыск.

pic pic pic