Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Маторная Ганна Дзмітрыеўна

Пасада: Дацэнт кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі
Вучонае званне: Дацэнт
Адукацыя: 1991 – Гродзенскае музычнае вучылішча, аддзяленне харавога дырыжыравання; 1996 – установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” па спецыяльнасці “Харавое дырыжыраванне”, 1997 – магістратура, 2002 – аспірантура, 2010 – па спецыяльнасці “Рэжысура тэатра (музычны тэатр) ”
Выкладаемыя дысцыпліны: Оперная студыя, Майстэрства акцёра опернага тэатра (факультатыў), Асновы пастановачнага працэсу опернага спектакля (факультатыў)


Нарадзілася 23.02.1972 ў г.Ніжні Тагіл, Расія.

У 1993 годзе была прынята ў харавы калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з 1997 года заняла пасаду хормайстра. У якасці хормайстра прымала ўдзел у пастаноўцы культавай рок-оперы “Юнона і Авось” А.Рыбнікава (2002, сумесна з галоўным хормайстрам тэатра С.Пятровай), стала пастаноўшчыкам спектакляў “Айбаліт-2002” І.Левіна, “Бураціна BY” А.Рыбнікава, “Дон Жуан у Севільі” М.Самойлава, “Прыгоды Брэменскіх музыкаў” Г.Гладкова.

У лютым 2010 года на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі быў прадстаўлены творчы праект Ганны Маторнай «Трагікамічнае праЧЫТАННЕ, або Камітрагічнае праСПЯВАННЕ оперы С.Картэса “Юбілей” (па матывах твораў А.П.Чэхава, лібрэта У.Халіпа).

З 2010 года рэжысёр-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога паставіла спектаклі:

  • 2011 – камічная опера “Званочак, або Шлюбная ноч аптэкара” Г.Даніцэці;
  • 2012 – опера “Паяцы” Р.Леанкавала;
  • 2013 – аперэта “Містар Ікс” І.Кальмана;
  • 2014 – аперэта “Цыганскі барон” І.Штрауса;
  • 2014 – музычная казка для дзяцей і дарослых “Навагодні перапалох у казачным каралеўстве” А.Атрашкевіч;
  • 2015 – мюзікл “Мая цудоўная лэдзі” Ф.Лоў;
  • 2016 – аперэта “Баль у Савоі” П.Абрахама;
  • 2018 – music-фарс “Здрасьце, я цётка Чарлі!.. (Цётка Чарлея)” А.Фельцмана;
  • 2020 – музычная камедыя “Труфальдзіна з Бергамо” А.Колкера.
  • З 2021 года з’яўляецца рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ажыццявіла пастаноўкі опер: Ш.Гуно “Фаўст” (прэм’ера 21.11.2020), У.Солтан “Дзікае паляванне караля Стаха” (2021).
  • З 1998 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2010 года выкладае на кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі БДАМ (рэжысёр-пастаноўшчык камернай камічнай оперы “Фантазія” У.Кур’яна, оперы “Багема” Дж.Пучыні, оперы “Кармэн” Ж.Бізэ, оперы “Галька” С.Манюшкі, оперы “Чалавечы голас” Ф.Пуленка, оперы “Фаўст” Ш.Гуно, оперы “Дон Жуан” В.Моцарта).
  • Творчыя дасягненні:
  • 2016 – мюзікл “Мая цудоўная лэдзі” Ф.Лоў (рэжысёр-пастаноўшчык – Ганна Маторная) – уладальнік прэміі ў намінацыі “Лепшы спектакль музычнага тэатра” на IV Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”;
  • 2018 – Падзяка Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за шматгадовую плённую працу ў галіне культуры, высокую прафесійную адказнасць, падтрымку прафсаюзных ініцыятыў і з нагоды Дня нараджэння тэатра;
  • 2018 – Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў за шматгадовую працу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і правядзенне цыкла дабрачынных мерапрыемстваў для ветэранаў вайны і працы;
  • 2019 – Грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць;
  • 2019 – Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм;
  • 2019 – Падзяка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за ўдзел у святочнай праграме “10 адценняў музейнай ночы” у рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і вялікі ўклад у паспяховую рэалізацыю гэтага праекта;
  • 2019 – Грамата рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за плённую добрасумленную працу ў 2018/2019 навучальным годзе, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, выхаванне адоранай і таленавітай моладзі;
  • 2021 – Лаўрэат VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” у намінацыі “Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі” (опера “Фаўст”).
pic pic pic