Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Аляксеева Алена Барысаўна

Пасада: Дацэнт кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Вучонае званне: Дацэнт (2024)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1979, клас фартэпіяна І.А.Цветаевай), там жа пад яе кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1981).
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Канцэртмайстарская практыка, Чытанне нот з ліста і транспанаванне.


Нарадзілася 13 лістапада 1955 г. у г.Паставы (Віцебская вобласць, Беларусь).

З 1981 па 1991г. – канцэртмайстар Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1982 г. вядзе канцэртмайстарскi клас у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі/ Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У дуэце з народнай артысткай СССР Святланай Данілюк дала больш за 300 канцэртаў па гарадах Беларусі і СССР (у тым ліку цыкл з 8 канцэртаў “Анталогія рускага раманса”). Выступала з народнай артысткай СССР Марыяй Біешу, заслужаным артыстам РБ Мікалаем Багданавым, замежнымі выканаўцамі. Удзельнічала ў выкананні оперы Ф.Пуленка “Чалавечы голас” (Міжнародны фестываль монаспектакляў у Мінску, 2008). З’яўляецца першым выканаўцам шэрагу твораў беларускіх кампазітараў.

Адзначана канцэртмайстарскімі дыпломамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Сярод выхаванцаў (звыш 100) – дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, у тым ліку: К.Буцько, Я.Гальцоў, Т.Глушаніна, А.Данілаў, М.Дзяруга, Т.Дзяткова, К.Каратаева, І.Кабыльчанка, А.Калаткоў, Н.Кароціна, Г.Краўцова, В.Ляўковіч, А.Малянціновіч, А.Музыкантаў, У.Авадок, А.Асташкіна-Мысліўчык, Т.Панасюк, Ю.Перэу, М.Палазкова, Э.Сейфулаева, А.Сідарава, І.Сцепанцоў, А.Собаль; канцэртмайстры тэатраў і выкладчыкі музычных навучальных устаноў Беларусі, Германіі (А.Карцаў), Ізраіля (М.Берман), Іарданіі (І.Махамад), Індыі (Н.Капылова), Францыі (А.Пазднякова), Кітая (Мяа Сяа), Нарвегіі (Н.Папова). Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё і ТБ.

pic pic pic