Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Працэнка Сяргей Мікалаевіч

Пасада: Дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў (трамбон)
Адукацыя: Петразаводскі філіял Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава (1986, клас А. А. Казлова)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент; камерны ансамбль; ансамбль; чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый


Нарадзіўся 6 мая 1962 года ў горадзе Днепрапятроўску (Украіна).

З 2004 года выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў. З 2010 займае пасаду старшага выкладчыка, з 2018 – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. За перыяд работы закончылі акадэмію 25 студэнтаў і 4 магістранта.

Студэнты класса С.М. Працэнка – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў:

Уладзімір Кавалеўскі – II прэмія на XXIV міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў імя Я. Кокі (Малдова, г. Кішынёў 17-23.06.2018);

Артур Туравец – дыплом II ступені на II Міжнародным конкурсе духавых і ўдарных інструментаў JuozasaPakalnisa (Літва, г. Вільня 15-21.06.2018);

Канстанцін Сянько – дыплом III ступені на II Міжнародным конкурсе духавых і ўдарных інструментаў JuozasaPakalnisa (Літва, г. Вільня 15-21.06.2018).

Працэнка С.Н. – сааўтар 2-х вучэбных праграм па вучэбных дысцыплінах: «Спецыяльны інструмент» і «Ансамбль». Аказваў метадычныя кансультацыі ў сістэме музычнай адукацыі ў Беларусі і за яе межамі.

Публікацыі.

Артыкулы:

«Трамбон: аб некаторых аспектах генезісу і этымалогіі» (здадзена ў рэдакцыйную калегію часопіса «Весці» БДАМ);

«Канцэрт для трамбона і струннага аркестра І.Г.Альбрехтсбергера: агульная характарыстыка твора і метадычныя рэкамендацыі па выкананні» (рыхтуецца да выдання ў часопісе «Весці» БДАМ);

«Выразныя магчымасці трамбона ў музыцы эпохі барока» (плануецца да выдання ў часопісе «Весці» БДАМ).

Вядзе актыўную канцэртную і прафарыентацыйную дзейнасць, у межах якой арганізаваны шэраг канцэртаў у 2016 годзе, а таксама канцэрт «Jacguesandfrinds» (сумесна з Прэзідэнтам Асацыяцыі французскіх трамбаністаў Жакам Мажэ) у Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К. Агінскага (07.11.2017) і музычнае Прысвячэнне Марціну Лютэру і Францішку Скарыне «TubaMirum» (сумесна з Прэзідэнтам Асацыяцыі французскіх трамбаністаў Жакам Мажэ) у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі (08.11.2017).