Кафедра спеваў

Шведава Алена Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры спеваў
Ганаровае званне: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2013 г.)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (клас прафесара, народнай артысткі СССР Т. М. Ніжнікавай)
Выкладаемыя дысцыпліны: канцэртна-камерныя спевы, сольныя спевы, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі


Шведава Алена Уладзіміраўна з 1987 па 1990 г. працавала салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У 1991 годзе яна была запрошанай салісткай НАБТ РБ.

Алена Шведава валодае яркім сцэнічным талентам і багатым выканальніцкім вопытам. За час працы салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь яна падрыхтавала і выканала больш за 20 вядучых партый, сярод якіх: Джыльда – Дж. Вэрдзі “Рыгалета”, Разіна -Дж. Расіні “Севільскі цырульнік”, Мюзета – Дж. Пучыні “Багема», Царыца ночы – В.А. Моцарта «Чароўная флейта», Лючыя – Г. Даніцэці «Лючыя дзэ Ламермур» і інш. Акрамя опернага рэпертуару, мае шырокі канцэртна-камерны рэпертуар.

Неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных оперных фестывалях. У складзе трупы тэатра гастралявала ў Германіі, Іспаніі, Швейцарыі. У 2018 годзе разам з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь (дырыжор І.Бухвалаў) выступіла з цыклам канцэртаў у КНДР.

З 2011 г. Алена Шведава працуе выкладчыкам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па сумяшчальніцтву. У класе А. У. Шведовой займаюцца як беларускія, так і замежныя студэнты. Багаты музычны, сцэнічны і жыццёвы вопыт Шведавай А.У. знаходзіць свой выраз у педагогіцы. Валоданне велізарным рэпертуарам (як оперным, так і канцэртна-камерным), прафесіяналізм, выканальніцкае майстэрства, шматгадовая сумесная праца з таленавітымі партнёрамі абумовілі высокі ўзровень выкладання, творчы падыход да педагогікі. У педагагічнай працы. А.У.Шведава шырока выкарыстоўвае метады праблемнага навучання, актывізуе творчае мысленне вучняў, іх ініцыятыўнасць, самастойнасць. Студэнты класа А.У.Шведавай прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах Акадэміі музыкі: канцэртах, конкурсах, майстар-класах. Сярод яе вучняў лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў і фестываляў А. Кардаш (удзельнік стажорскай групы НАБТ РБ), А.Кобусь, А.Марчанка, Н.Тоўсцік.

За плённую творчую дзейнасць Алена Шведава ў 2009 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, у 2013 годзе ўдастоена звання «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь».

pic pic pic