Кафедра тэорыі музыкі

Савіцкая Ольга Парфёнаўна

Пасада: Дацэнт кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1990)
Вучонае званне: Дацэнт (1994)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1971), там жа аспірантура (1974) пад кіраўніцтвам В.І. Ялатава. Прайшла курс павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў музычных ВНУ пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам Я.У. Назайкінскага і Ю.М. Халопава (1977)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гармонія, Аналіз музычных твораў, Паліфонія, Тэорыя сучаснай кампазіцыі, Спецыяльны клас


Нарадзілася 1 кастрычніка 1947 г. у г. Мінску (Беларусь).

Член Беларускага саюза кампазітараў (1981), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1987), Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі (2013), Таварыства тэорыі музыкі (Расія, 2013).

У 1974 годзе пачала выкладчыцкую дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, з 1991 года на пасадзе дацэнта.

Выступае з дакладамі на міжнародных навуковых канферэнцыях (Мінск, Масква, Санкт-Пецярбург, Казань, Вільнюс, Кіеў, Даўгаўпілс, Пенза, Краснадар і інш.). Вядзе канцэртна-асветніцкую дзейнасць, у тым ліку ‑ уступныя прамовы і вядзенне канцэртаў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Полацкім Сафійскім саборы, Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы, Віцебскай абласной філармоніі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і інш. Ажыццяўляе публікацыі ў перыядычным друку; удзельнічае ў перадачах Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. У якасці лектара-музыказнаўцы правяла ў Мінску, Полацку, Гродна, Віцебску, а таксама Ленінградзе, Вільні, Таліне і інш. гарадах звыш за 500 канцэртаў, у тым ліку цыклы канцэртаў вядомых арганістаў А.У. Фісейскага і К.К. Шарава “Усе арганныя сачыненні І.С. Баха”, “Анталогія арганнай творчасці Дз. Букстэхудэ”, “Партрэты кампазітараў”, “І.С. Бах, яго папярэднікі і сучаснікі”; аўтарскія канцэрты беларускіх кампазітараў і выканаўцаў (А. Багатыроў, Я. Глебаў, К. Цесакоў, У. Буднік, У. Дамарацкі, І. Палівода, Э. і С. Наско, У. Кур’ян, В. Войцік, І. Алоўнікаў, М. Жылюк, І. Краснодубский і інш.). З’яўляецца куратарам і вядучай праграм міжнароднага канцэртнага праекта Беларускай дзяржаўнай філармоніі “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”.

Ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1982), Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007), нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусi” (2007), Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016), нагрудным знакам “За ўклад у развіццё музычнага мастацтва” Беларускага саюза музычгых дзеячаў (2022).

Навуковыя інтарэсы звязаны з даследаваннем гісторыі і тэорыі беларускай сімфанічнай музыкі і беларускай сімфоніі як цэласнага жанрава-стылявога феномену, прадстаўленага ў дынаміке развіцця; з вывучэннем буйных інструментальных формаў эпохі барока, а таксама – праблем сучаснага беларускага канцэртнага выканальніцтва. Асноўная праблематыка ‑ жанр, стыль, музычная форма барока і ХХ ст., нацыянальныя кампазітарскія і выканальніцкія школы. Аўтар каля 100 навуковых, метадычных і музычна-крытычных публікацый у беларускіх і замежных выданнях.

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 ‑ Музычнае мастацтва: «К проблеме крупной формы в белорусской советской музыке: симфонии 1960 – 1980-х годов». Навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства А.А. Друкт; Дзяржаўная кансерваторыя Літоўскай ССР (Вільнюс, 1990).

pic pic pic