Кафедра струнных народных інструментаў

Шахаб Дар’ян Сіямак

Пасада: дацэнт кафедры струнных народных інструментаў
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2016) па класе гітары А.М. Грыдзюшка, там жа магістратура (2017) і аспірантура (2020), навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства, прафесар К.М. Дулава
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (класічная гітара), Методыка выкладання спецыяльнага інструмента, Арганалогія народных музычных інструментаў


Нарадзіўся 16 мая 1992 у г. Мінску, Беларусь.

З 2020 г. выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на пасадзе старшага выкладчыка. У 2021 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Беларускае гітарнае мастацтва другой паловы XX-XXI стст. у кантэксце сусветнай гітарнай кампазітарскай творчасці і выканальніцкай практыцы». Мае публікацыі ў навуковых выданнях з рэцэнзіях.

З’яўляецца лаўрэатам і дыпламантам выканальніцкіх конкурсаў у Беларусі, Украіне, Венгрыі і Грэцыі. Рэгулярна выступае на беларускіх канцэртных пляцоўках з сольнымі праграмамі.

Публікацыі:

  • Шахаб, Д.С. Аб праграмнасці ў Другой санаце для гітары Ханса Вернера Хенцэ / Д.С. Шахаб // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2018. – № 33. – С. 137–140.;
  • Шахаб, Д.С. Нацыянальнае гістарычнае мінулае ў сачыненнях беларускіх кампазітараў для гітары / Д.С. Шахаб // Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 48: Актуальныя праблемы музыказнання: погляд з XXI стагоддзя / Беларус. дзярж. акад. музыкі; склад. Н.О. Аруцюнава, Н.В. Мацабэрыдзэ. – Мінск, 2019. – С. 28–34.;
  • Шахаб, Д.С. Беларуская гітара ў складзе ансамбля / Д.С. Шахаб //Весці Інстытута сучасных ведаў. – 2020. – № 3. – С. 51–56.;
  • Шахаб, Д.С. Гітара на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ ст. / Д.С. Шахаб // Весці Інстытута сучасных ведаў. – 2021. – № 4. – С. 79–84.;
  • Шахаб, Д.С. Антоніа Лаўра і творчасць сучасных беларускіх кампазітараў-гітарыстаў / Д.С. Шахаб // Класічная гітара: сучаснае выканальніцтва і выкладанне: матэрыялы IX міжнар. навук.-практ. канф., Саратаў, 24 сакавіка 2018 г. / Сарат. дзярж. кансерваторыя; рэд.-склад. В.Р. Ганееў. – Саратаў: Саратаўская дзярж. канс. ім. Л.У. Собінава, 2018. – С. 54–56.;

• Шахаб, Д.С. Узаемадзеянне кітайскай літаратуры і беларускай музыкі ў стварэнні цэласнай мастацкай выявы (на прыкладзе сюіты Г.К. Гарэлавай «Сем элегій Лі Бо») / Д.С. Шахаб // Крэатыўная трансфармацыя і мадэрнізацыя сучаснага грамадства: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Харкаў, 26 лютага 2021 г. / Крэатыўная прастора, №2. – Харкаў СД НТМ «Новы курс», 2021. – С. 56.

pic pic pic