Кафедра струнных народных інструментаў

Грыдзюшка Яўген Міхайлавіч

Пасада: Прафесар кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2012)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.У. Луначарскага (1984) па класе гітары В.А. Белышава, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1993)
Выкладчык  дысцыплін: Спецыяльны інструмент (гітара), Ансамбль


Нарадзіўся 6 жніўня 1958 у г.п. Акцябрскі, Гомельскай вобласці, БССР.

З 1986 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.У. Луначарскага (па сумяшчальніцтве). З 1988 на асноўнай рабоце ў БДК. З 2018 года – прафесар кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу ім. І. Жыновіча (1987). Лаўрэат міжнародных конкурсаў. З’яўляецца шматразовым пераможцам Міжнароднага інтэрнэт-конкурсу кампазітараў, якія пішуць для гітары (2011, 2012, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021 гг.).

Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1989 – 1991). Выступаў у Германіі, Венгрыі, Іспаніі, Літве, Латвіі, Люксембургу, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Украіне, у тым ліку з сольнымі канцэртамі. Удзельнік фестываляў гітарыстаў у Беларусі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Расіі.

Выступаў у ансамблі: з дамрыстам М. Марэцкім, дамрысткай і мандаліністкай Н. Корсак і інш.

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў гітарыстаў у Аўстрыі, Венгрыі, Літве, Польшчы, Украіне, Расіі і Беларусі. Праводзіць майстар-класы ва УССА РБ, а таксама за мяжой (Аўстрыя, Венгрыя, Іспанія, Літва, Польшча, Украіна, Расія і інш.).

Сярод выхаванцаў (звыш 40; студэнты класа больш за 40 разоў станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у тым ліку самых прэстыжных):

  • саліст БДФ, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў гітарыстаў П. Кухта;
  • выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І. Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў гітарыстаў Д. Шахаб;
  • доктар мастацтвазнаўства і прафесар Універсітэта штата Мілуокі ў ЗША Э. Чэкан;
  • выкладчык Мінскага музычнага каледжа, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, кіраўнік і дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў, загадчык цыклавой камісіі струнных народных інструментаў В. Дубовік;
  • выкладчык Мінскага музычнага каледжа, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў П.Бельскі;
  • выкладчык Гродзенскага музычнага каледжа, Гродзенскага ўніверсітэта, лаўрэат международнага конкурсу, саліст Гродзенскай абласной філармоніі В.Захараў;
  • лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І.Жыновіча і міжнародных конкурсаў гітарыстаў Н. Ліпніцкая;
  • лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў гітарыстаў І.Звягаў;
  • лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў гітарыстаў Д.Чэрнікава і інш.

Аўтар дакладаў на міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі гітарнага мастацтва.

Узнагароджаны Ганаровай Граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2003)

Склаў звыш 40 п’ес для гітары, выдаў 8 нотных зборнікаў, з іх 3 зборнікі ўласных твораў, 2 зборнікі перакладанняў для ансамбляў і інш.

Публікацыі:

  • Шэсць п’ес з “Полацкага сшытка”: апрацоўка для гітары Я. Грыдзюшкі // “Беларуская гітарная музыка” – Мінск : ТЭКСАРТ, 1996. – С.8-14;
  • Грыдзюшка Я.М. “Гітара ў Беларусі” / Я.М. Грыдзюшка // Музычны альманах «Беларуская гітара» – Гомель, 2004. – С.4;
  • Грыдзюшка Я.М. 5 п’ес для гітары сола / Я.М. Грыдзюшка // «Зборнік п’ес мінскіх гітарыстаў» – Мінск, 2008. С. 14-21;
  • Грыдзюшка Я.М. “Музыка для гітары” / Грыдзюшка Я.М – Мінск, УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2012. – Л.6,73;
  • «La Guitare»: перакладанні для гітары / Я.М. Грыдзюшка – Мінск, УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2012. – Л. 2,15. і інш.

Выканальніцкія рэдакцыі:

  • Г. Гарэлава «Мірскі замак»;
  • Г. Гарэлава – Два зімовых эстампа;
  • Г Гарэлава «Сем элегій Лі Бо» для гітары і ўдарных;
  • Г. Гарэлава «Біблейскія матывы», сюіта для гітары;
  • А. Ліцвіноўскі «Intavolatura», сюіта і інш.

Аўтар шэрагу перакладанняў для гітары сола і розных ансамбляў, выканальніцкіх рэдакцый твораў беларускіх і замежных кампазітараў.

Творчы партрэт і дасягненні музыканта прадстаўлены ў тэлефільме Беларускага тэлебачання “Яўген Грыдзюшка – гітара, музыка, прафесія і жыццё” (2020), а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі і краін блізкага замежжа. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё, CD-дыск.

У Беларускай энцыклапедыі пра Я. Грыдзюшку надрукаваны біяграфічны артыкул як пра аднаго з заснавальнікаў беларускай гітарнай школы.

pic pic pic