Пасада: Выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2024, па класе фартэпіяна у У. М. Няхаенкi), магiстратура (2026) пад кіраўніцтвам І. Ю. Аношкі.
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскi класс, Чытанне нот з ліста і транспанаванне
Нарадзіўся 28 жніўня 2000 года ў Мінску (Рэспубліка Беларусь).
З 2026 года – выкладчык класа канцэртмайстарскага майстэртсва БДАМ. Адначасова канцэртмайстар на кафедры струнных народных інструментаў.
Мае дыпломы за лепшае суправаджэнне на розных міжнародных і нацыянальных конкурсах.
Як канцэртмайстар – Дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі «Канцэртмайстар» на III Рэспубліканскім адкрытым конкурсе класічнай музыкі «Музычны свет». Настаўнік – Бельцюкова В. Ю. 23.01.2023 – 25.02.2023, пасёлак Мір, Рэспубліка Беларусь.
IX Міжнародны конкурс музыкантаў-выканаўцаў «Музыка. Талент. Адкрыццё» — дыплом лаўрэата I ступені Ірыны Гапановіч, выкладчык — Сушчэня Т.М., (намінацыя на цымбалы). РАМ імя Гнесіных, Масква (27.01.2025 — 30.01.2025).
XV Міжнародны конкурс выканаўцаў народных інструментаў і выканаўцаў народных песень «Смаленскi брыльянт». Дыплом Гран-пры Ірыны Гапановіч, выкладчык – Сушчэня Т. М. 12.11.2023, Смаленск.
Дыплом канцэртмайстара за высокі прафесіяналізм на II Адкрытым конкурсе факультэта народных інструментаў БДАМ. 13.04.2023 – 14.04.2023, Мінск.
Спецыяльны дыплом за прафесіяналізм і высокія навыкі на III Адкрытым конкурсе факультэта народных інструментаў БДАМ. 17.04.2024 – 18.04.2024, Мінск.
Дыплом «Лепшы канцэртмайстар праекта» на VI Міжнародным адкрытым конкурсе музычнага мастацтва « Вясновы спеў». 07.03.2024 – 10.03.2024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Дыплом за лепшую працу канцэртмайстара на I Адкрытым рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах «УРАЛЬСКІ СКАМАРОХ» 2024, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Дыплом III ступені на Адкрытым Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў на струнных народных музычных інструментах імя Г. І. Жыхарава БДАМ. Анастасія Канашыц – домра. Настаўнік – Лазутская Н.Ф., Мінск, 2022 год.