Кафедра тэорыі музыкі

Гісторыя кафедры тэорыі музыкі

Кафедра тэорыі музыкі была створана ў 1968 годзе на базе тэарэтычнай секцыі кафедры музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В. Луначарскага (далей – БДК). Дзейнасць новай кафедры вызначалі традыцыі айчынных музыказнаўчых школ, педагагічны і навуковы вопыт вядомых выкладчыкаў і навукоўцаў музычных ВНУ Масквы і Ленінграда, вучні і паслядоўнікі якіх склалі аснову калектыву. Гэта былі: Макс Рыгоравіч Шыфрын (Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П.І. Чайкоўскага (МДК), клас І.У. Спасобіна), Юліан Браніслававіч Ляццецкі (МДК, клас Л.А. Мазеля), Ніна Мікалаеўна Юдзеніч (Ленінградская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава (ЛДК), клас Х.С. Кушнярова), Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (ДМПІ), клас Б.В. Левіка), Маргарыта Сяргееўна Міненкова (БДК, клас М.Р. Шыфрына).

Ініцыятар арганізацыі новай кафедры і яе першы кіраўнік, музыказнавец Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч, сваю галоўную задачу бачыла ў фарміраванні высокакваліфікаванага, творча актыўнага навукова-педагагічнага калектыву, закліканага вырашаць задачы, якія стаяць на ўзроўні сучасных праблем музычнай ВНУ. З гэтай мэтай былі прыцягнуты і новыя сілы: старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР Віктар Іванавіч Ялатаў, кампазітары Дзмітрый Браніслававіч Смольскі і Яўген Рыгоравіч Дзягцярык.

У 1970-х гадах на кафедры пачалі працаваць маладыя спецыялісты, выпускнікі БДК – Ганна Барысаўна Салей, Тамара Аляксандраўна Шчэрба, Ларыса Піліпаўна Касцюкавец, Таццяна Савельеўна Ляшчэня, Раіса Іванаўна Сергіенка, Мікалай Васільевіч Шыманскі.

Вялікая ўвага надавалася прыцягненню маладых спецыялістаў да інтэнсіўнай навуковай дзейнасці, павышэнню іх кваліфікацыі, навучанню ў аспірантуры. У якасці навуковых кіраўнікоў запрашаліся навукоўцы з Маскоўскай і Ленінградскай кансерываторый, Усерасійскага навукова-даследчага інстытута мастацтвазнаўства і Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных: В.В. Пратапопаў, Я.У. Назайкінскі, М.Я. Тараканаў, Ю.М. Халопаў, У.У. Задзерацкі, М.С. Скрабкова-Філатава, З.І. Глядзешкіна, В.В. Медушэўскі, А.П. Мілка, Т.Н. Дубраўская і іншыя.

Працэс кансалідацыі навукова-педагагічнага складу кафедры завяршыўся ў пачатку 1980-х гадоў, калі на кафедры сталі працаваць выпускнікі БДК Таццяна Герасімаўна Мдзівані, Аляксандр Анатольевіч Друкт, Вольга Парфёнаўна Савіцкая, Марына Сяргееўна Старчэус, Юрый Дзмітрыевіч Златкоўскі, Таццяна Андрэеўна Цітова; у розны час з іншых ВНУ на кафедру былі запрошаны Барыс Мікалаевіч Златаверхоўнікаў (МДК), Ірына Міхайлаўна Галавач (ТДК), Кацярына Мікалаеўна Дулава (ЛДК). Дзейнасць кафедры ў перыяд да 1992 года адлюстравана ў вучэбным выданні “Из истории музыкознания в Беларуси: Белорусская государственная академия музыки (1932-1992)”. – Мінск, 2002.

В 1990-2000-х гадах штат калектыву кафедры папоўніўся новымі спецыялістамі, выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сярод якіх кандыдаты мастацтвазнаўства Алена Віктараўна Куракіна, Марына Яўгеньеўна Парахаўнічэнка, Наталля Алегаўна Аруцюнава, Алена Васільеўна Лісава, Нэлі Вячаславаўна Мацаберыдзэ, Ала Анатольеўна Ціхамірава, Людміла Георгіеўна Запявалава і іншыя.

У розны час кафедру ўзначальвалі: кандыдат мастацтвазнаўства Ларыса Піліпаўна Касцюкавец (1981-1986), кандыдат мастацтвазнаўства Мікалай Васільевіч Шыманскі (1986-1995), кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Андрэеўна Цітова (1995-2001, 2016-2021), доктар мастацтвазнаўства Кацярына Мікалаўна Дулава (2001-2016). З верасня 2021 кафедрай кіруе кандыдат мастацтвазнаўства Марына Яўгеньеўна Парахаўнічэнка.

Кафедра тэорыі музыкі рыхтуе спецыялістаў па накірунку спецыяльнасці 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства) на I i II ступенях навучання, ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў усіх выканальніцкіх спецыяльнасцей па музычна-тэарэтычных дысцыплінах (уключаючы слухачоў падрыхтоўчага аддзялення). Для студэнтаў магістратуры і аспірантаў чытаюцца вучэбныя курсы “Гісторыяі тэорыя музыкі”, “Метадалогія сучаснага музыказнаўства”, цэлы шэраг спецыяльных курсаў.

Прафесары і дацэнты кафедры ажыцяўляюць навуковае кіраўніцтва дысертацыйнымі работамі магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў. Кожны год у Савеце па абароне доктарскіх (кандыдацкіх) дысертацый па спецыяльнасці 17.00.0 “Музычнае мастацтва” праходзіць абарона дысертацыйных даследаванняў, выкананых на кафедры тэорыі музыкі.

Вобласць прыарытэтных накірункаў у навукова-даследчай дзейнасці і навукова-метадычнай дзейнасці кафедры фарміруецца ў адпаведнасці з навуковымі інтарэсамі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама з улікам актуальнай праблематыкі ў тэарэтычным вывучэнні стылю, жанру, формы, гукавысотнай арганізацыі, паліфоніі, фактуры, мелодыкі, музычнай псіхалогіі і інш. Адзін з важнейшых навуковых накірункаў – вывучэнне творчасці беларускіх кампазітараў XX – пачатку XXI стагоддзя (агульныя тэндэнцыі развіцця, індывідуальны кампазітарскі стыль, семантыка і паэтыка твораў сучасных беларускіх кампазітараў і інш.). У публікацыях апошняга дзесяцігоддзя пашыраецца сфера навукова-метадычных рапрацовак па актуальных пытаннях метадалогіі, методыкі і практыкі навучання ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Беларусі і за яе межамі. Творчымі намаганнямі выкладчыкаў кафедры распрацоўваецца навуковая база музычна-тэарэтычных дысцыплін, ствараюцца вучэбныя дапаможнікі, хрэстаматыі, іншыя вучэбна-метадычныя матэрыялы.

За апошнія дзесяцігоддзі выкладчыкамі кафедры тэорыі музыкі былі апублікаваны манаграфіі І.М. Галавач «Аудитория музыкального искусства. На материалах социологических опросов жителей больших городов Беларуси» (1997), Р.І. Сергіенка «Звуковысотная основа музыкальной композиции XX века» (1998), К.М. Дулавай «Балетный жанр как музыкальный феномен Русская традиция конца XVIII – начала XX века» (1999), М.В. Шыманскага «Типология многоголосия в литургической музыке западноевропейской традиции: феномен архаического вокально-ансамблевого интонирования» (2006), А.В. Лісавай «Инструментальные концерты Галины Гореловой» (2007), В.П. Савіцкай «Крупные инструментальные формы эпохи барокко. Органная месса/Sonata da chiesa» (2008); выдадзены вучэбна-метадычныя дапаможнікі Б.М. Златавярхоўнікава «Гармоническое сольфеджио» (1997) і «Пособие по слуховому анализу на уроках сольфеджио» (2003), Н.М. Юдзеніч «Музыковедческий анализ: вопросы теории и методики» (2006), Т.С. Ляшчэні «Вокальная музыка эпохи Барокко. тетради 1,2» (2006, 2007), М.Я. Парахаўнічэнка «Систематический курс сольфеджио» (2011) и «Хоровое сольфеджио: интонационные упражнения и методические комментарии» (2011) і «Хоровое сольфеджио: интонационные упражнения и методические комментарии» (2019) і нш.

Актыўны ўдзел выкладчыкі кафедры тэорыіі музыкі прымаюць у арганізацыі работы Студэнцкага навукова-творчага таварыства, у падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў, рэспубліканскіх алімпіяд па музычна-тэарэтычных дысцыплінах для навучэнцаў ДМШМ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адуацыі, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых работ студэнтаў, лекцый і практычных заняткаў для слухачоў ФПКП.

pic pic pic