Кафедра струнных народных інструментаў

Гладкоў Яўген Пятровіч

Пасада: Прафесар кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Прафесар (1987)
Ганаровае званне: Заслужаны артыст БССР (1980), Народны артыст Беларусі (1999)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя имя A.У. Луначарскага (1968) па класе цымбал I.I. Жыновіча, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1970)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (цымбалы), ансамбль, методыка выкладання ігры на інструменце.


Нарадзіўся 11 кастрычніка 1941 г. у вёсцы Іванькава, Карагайскага раёна, Пермскай вобласці.

З 1966 года працуе выкладчыкам кафедры народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя A.У. Луначарскага. З 1980 па 2022 гады загадчык кафедры струнных народных інструментаў. Праводзіць падрыхтоўку магістрантаў і заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза тэатральных работнікаў (з 1975 г.). Член Беларускага Саюза музычных дзеячаў (1988), член Прэзідыума Саюза музычных дзеячаў (1999).

Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў (1961, 1963).

Цымбаліст-віртуоз. Гастраляваў па Германіі, Чэхаславакіі, Польшчы, Аўстрыі, Венгрыі, Францыі, Англіі і Уэльсе, Сірыі і Іарданіі, Анголе, Рэспубліцы Мазамбік, в. Мадагаскары, в. Маўрыкій, Аўстраліі і Новай Зеландыі, Швейцарыі, Малдавіі, Эстоніі, Літве, Латвіі, Украіне, Расіі, Чувашыі, Узбекістане. Удзельнік дэкад Беларускага мастацтва за мяжой (Украіна, Літва, Расія), Сусветных кангрэсаў цымбалістаў, міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў у Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі і інш. Мае фондавыя запісы на Беларускім і Усесаюзным радыё, тэлебачанні, на пласцінках.

З 1966 г. і па сённяшні дзень кіруе першым студэнцкім ансамблем цымбалістаў Беларусі (пасля ансамбль «Лілея»). З 1970 па 1979 гады кіраваў упершыню арганізаваным студэнцкім аркестрам беларускіх народных інструментаў Белдзяржкансерваторыі.

У 1993 г. у г. Брно (Чэхія) першым з беларускіх цымбалістаў стаў удзельнікам 2-га Сусветнага кангрэса цымбалістаў, а ў 1995 г. у г. Браціславе (Славакія) падчас правядзення 3-га кангрэса абраны членам прэзідыума Сусветнай Асацыяцыі цымбалістаў (CWA). У 1997 г. арганізаваў Асацыяцыю беларускіх цымбалістаў (АБЦ) і стаў яе першым старшынёй. У гэтым жа годзе арганізаваў правядзенне ў Мінску I рэспубліканскага фестывалю “Сярэбраны звон цымбалаў”, які стаў пастаянна дзеючым творчым органам Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў. Ініцыяваў і атрымаў згоду з боку Міністэрства культуры РБ на правядзенне IV Сусветнага кангрэса цымбалістаў у 1997 г. у Беларусі ў г. Магілёве.

У 2020 г. па ініцыятыве Я.П. Гладкова заснаваны I рэспубліканскі адкрыты конкурс цымбалістаў. У склад удзельнікаў конкурсу ўведзена катэгорыя для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і іх выпускнікоў – ва ўзросце да 30 гадоў.

Старшыня і член журы шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных конкурсаў і фестываляў выканаўцаў на народных інструментах. Праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА РБ.

За доўгія гады працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі больш за 200 студэнтаў прайшлі праз дабратворны прафесійны ўплыў прафесара на занятках цымбальнага аркестра, ансамбля цымбалістаў, у класе па спецыяльнасці і на занятках па методыцы. Многія з іх неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі розных спаборніцтваў:

  • Заслужаная артыстка БССР, уладальнік Гран-Пры першага міжнароднага конкурсу «Кубак Поўначы», канцэртмайстар НАНА ім. І.Жыновіча Л.Л. Рыдлеўская;
  • Заг. кафедрай струнных народных інструментаў, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт В.А. Прадзед;
  • Дацэнт кафедры Р.У. Падайніцына;
  • выкладчык кафедры, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Дз.А.Калаціла;
  • Лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт, які дае канцэрты, цымбаліст Т.В. Ялецкая;
  • Артысты НАНА ім. І.Жыновіча: А. Хохол, А. Лоб, А. Сержанкова, А. Варанцова, П. Піліпенка;
  • Працуючыя за межамі Беларусі: Я. Анохіна (Масква, артыстка філармоніі), А. Ткачова (канцэртуе ў Грэцыі), С. Верамейчык (канцэртуе ў Германіі), І. Грыгаровіч (жыве ў ЗША), М. Каракулька (працуе і канцэртуе у Германіі), П. Беляковіч (жыве ў Канадзе);
  • Выкладчыкі каледжаў: А.У. Барушкова (магістр мастацтваў Гомельскага каледжа), В. Корбан (выкладчык Брэсцкага муз. каледжа), М. Чырык (заг. аддзяленнем народных інструментаў каледжа імя Ахрэмчыка), Л. Куксік (выкладчык Рэспубліканскага комплекса гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі) ;
  • Выкладчыкі ДМШ: І. Марозава (ДМШМ №1 на вул. Алібегава), В. Скабеюс (ДМШ №1 імя Л.П. Аляксандроўскай) і інш.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі выканальніцтва на цымбалах.

Мае нагрудны знак Цэнтральнага камітэта прафсаюзаў “Выдатнік культурнага шэфства над Узброенымі Сіламі СССР” (Масква, 1975 г.); Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР (1975 г.); Грамату Вярхоўнага Савета БССР (1983 г.); Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры” (2001 г.); Юбілейны медаль Міжнароднага Саюза Музычных дзеячаў (2007 г.);

Дыплом міжнароднай музычнай прэміі Belbrand Award (Мінск, 2015 г.); Дыплом пераможцы ў рэспублiканскiм конкурсе “Чалавек года культуры” ў намiнацыi “Педагагiчная дзейнасць з творчай моладдзю” (2016 г.); званне лаўрэата Спецыяльных Прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2001, 2011); Медаль Францыска Скарыны (2018 г.).

Публікацыі:

  • Гладкоў,Я. П. Удасканаленне прыёмаў гукавымання і артыкуляцыі пры ігры на беларускіх цымбалах / А. П. Гладкоў. – Мінск: Вышэйш. школа, 1976. – 40 с.
  • Гладкоў,Я. П. Школа ігры на цымбалах / А. П. Гладкоў. – Мінск: Беларусь, 1983. – 128 с.
  • Гладкоў, Я.П. Аб удасканаленні падрыхтоўкі выпускнікоў музвучылішчаў да паступлення ў БДК ім. А.У. Луначарскага / Я.П. Гладкоў. – Мінск, 1983.
  • Кафедра народных інструментаў // Беларуская ордэна Дружбы народаў дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У.Луначарскага: [Нарысы гісторыі]. Мінск, 1984 (суаўт.).

Складальнік:

Апублікавана каля 15 складзеных і адрэдагаваных музыкантам зборнікаў педагагічнага і канцэртнага рэпертуару для цымбалаў, цымбальных і змешаных ансамбляў і аркестра.

Складзена і апублікавана для ДМШ, УССА, УВА каля 15 навучальных праграм па спецыяльным інструменце, методыцы выкладання ігры на інструменце і іншым дысцыплінам спецыяльнага цыклу.

Выканальніцкія рэдакцыі:

Ажыццявіў больш за сотню выканальніцкіх рэдакцый твораў малой і буйной формы беларускіх, рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў у працэсе падрыхтоўкі ўласнага першага выканання многіх з іх і для работы ў спецыяльным класе.

Аўтар шматлікіх перакладанняў, аранжыровак, інструментовак для цымбалаў сола, для цымбалаў з ф-на, цымбальных ансамбляў і аркестра.

 Літаратура аб педагогу:

Існуе больш за 90 друкаваных крыніц, у якіх у рознай ступені асветлена шырокая дзейнасць Я.П. Гладкова. Сярод іх:

Творчая школа ў галіне цымбальнага выканальніцтва // «Беларускi музыкант». -2012. – №3. – С. 3;

  • Прадзед,В. А. Творчая дзейнасць Я. Гладкова ў кантэксце развіцця акадэмічнай школы ігры на беларускіх цымбалах / В. А. Прадзед // Весці Беларус. дзярж. акад. музыкі. – 2012. – №20. – С. 175-179;
  • Мдзівані, Т.Г. Народна-інструментальнае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: акардэон, баян, балалайка, гітара, домра, цымбалы // Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць XX стагоддзя – пач. XXI стагоддзі. Мінск, 2012;
  • Па нацягнутых струнах // СБ. Беларусь сёння. -2013. – 14 сак. – С. 11.;
  • Берасцень, С. Інструмент, які аб’яднаў свет / С. Берасцень // Нёман. -2015. – №9. – С. 192-203);

Лагун,Г. Беларускія цымбалiсты – найлепшыя ў свеце / Г. Лагун // Настаўнiцкая газета. -2016. – №5. – С. 13;

  • Аўсеп’ян, І. Уся справа ў палачках / І. Аўсеп’ян // СБ. Беларусь сёння. -2016. – 29 крас.;
  • Мдзівані, М. Мiсiянер цымбальнай культуры / М. Мдзівані // Мастацтва. -2016. – чэрв., – С. 16-17);
  • 11 кастрычніка – 75 гадоў з дня нараджэння Я.П. Гладкова, цымбалiста, педагога, народнага артыста Беларусi (Дадатак да бюлетэня нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi);
  • Новыя кнiгi: па старонках беларускага друку // Даты беларускага календара. – 2016. – №6. С. 5-6.
pic pic pic