Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Чахоўскі Дзмітрый Канстанцінавіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў (труба)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2006), там жа магістратура (2020)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент, вывучэнне педагагічнага рэпертуару, камерны ансамбль, ансамбль, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, педагагічная практыка


Нарадзіўся 22 лютага 1982 у г. Мінску (Беларусь).

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкладае з 2016 года. На пасадзе старшага выкладчыка з 2021 года.

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі яго клас скончылі 2 спецыялісты. Удзельнічае ў канцэртах кафедры. Арганізатар штогадовага сумеснага канцэрта першакурснікаў і маладых педагогаў кафедры «Будзем знаёмыя», кафедральных канцэртаў ансамблевай музыкі «Падарунак да свята Нараджэння Хрыстовага». Сярод яго студэнтаў-лаўрэатаў выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа мастацтваў ім. І. А. Ахрэмчыка, дзе Чахоўскі Д.К. выкладае з 2007: А. Мацвееў (1 прэмія Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на медных духавых і ўдарных інструментах, Львоў, 2007); Е. Марцінкевіч (2 прэмія Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, Заслаўе, 2017); М.Абрамаў (2 прэмія адкрытага Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В. В. Волкава, Мінск, 2021).

Паспяхова займаецца навукова-метадычнай працай, праводзіць майстар-класы і аказвае метадычную дапамогу навучальным установам РБ. У рамках міжнародных конкурсаў выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах праводзіў майстар-класы  ў Львове і Мінску.

Напісаны артыкул «Жанравыя асаблівасці інструментальнага канцэрта для трубы in Es эпохі класіцызму».

Узнагароджаны граматамі «За высокае педагагічнае майстэрства» (2007, Львоў), (2017, Заслаўе), (2021, Мінск).

pic pic pic