Кафедра спеваў

Шарубіна Ніна Уладзіміраўна

Вучонае званне: Дацэнт
Ганаровае званне: Народная артыстка Беларусі (2016 г.)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1994 г., клас дацэнта В.М. Раговіч), у 1999-асістэнтуру-стажыроўку (клас прафесара, Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі.


Шарубіна Ніна Уладзіміраўна – дацэнт кафедры спеваў з 2013 г. Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь з 2002 г.

Педагагічная дзейнасць Ніны Уладзіміраўны сканцэнтравана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2002 года, вядзе дысцыпліны «Мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі», «Сольныя спевы», «Канцэртна-камерныя спевы». Заняткі праводзіць на высокім прафесійным узроўні, цесна супрацоўнічае з калегамі па кафедры спеваў у вучэбна-метадычнай і навукова-педагагічнай працы, мае багаты выканальніцкі вопыт – выступала з канцэртамі ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Тайландзе, Францыі, Швейцарыі.

Студэнты класа Н.У. Шарубінай з’яўляюцца лаўрэатамі, дыпламантамі шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў вакальнага майстэрства. Сярод выпускнікоў у трупу салістаў Вялікага тэатра Беларусі запрошаны: Анастасія Храпіцкая, Вольга Маліноўская. Альбіна Тонкіх – салістка моладзежнай групы Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі.

Ніна Шарубіна-лаўрэат шматлікіх оперных фестываляў і форумаў, сярод якіх: Нацыянальны конкурс вакалістаў ім. Л.П. Александроўскай ( Мінск, 1993), VI Міжнародны фестываль опернага мастацтва «Залатая Карона» (Данецк, 2004), Міжнародны фестываль танца і музыкі (Бангкок, 2006), Міжнародны оперны фестываль «Classic Open Air» (Салатурн, 2007), ХХVІ Міжнародны фестываль ім. Ф. Шаляпіна (Казань 2008),  II Міжнародны фестываль опернага мастацтва (Ташкент, 2011, 2013).

Шарубіна Н. У. – уладальнік медалю Францыска Скарыны (2008), Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2010), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2013), Народная артыстка Беларусі (2016).

Публікацыі:

  • Шарубіна, Н. У. Опера Д. Б.Смольскага «Сівая легенда» ў кантэксце беларускага музычнага мастацтва 1960-80-х гг.: Метадычная распрацоўка / Н. У. Шарубіна; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2019. – 37 с.
  • Шарубіна, Н.У. Асноўныя аспекты працы з голасам пачынаючага вакаліста: Метадычная распрацоўка / Н.У. Шарубіна; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2019. – 19 с.
  • Шарубіна, Н.У. Падрыхтоўка опернай партыі-ролі з вакалістам: спецыфіка творчага метаду: Метадычная распрацоўка / Н. В. Шарубіна; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». – Мінск: БДАМ, 2019. – 19 с.

Літаратура аб педагогу:

  • Лісава, А.В. Спеўны космас Ніны Шарубінай / А. Лісава // Мастацтва: аналітычная-асветніцкі часопіс. — 2008. — № 1. — С. 28-29.
  • Русаковіч, В. артысты Вялікага тэатра Беларусі на сусветнай сцэне / В.Русаковіч // партэр: культурна-асветніцкі, даведачны часопіс. — 2015. — № 8. — С. 46-47.
  • Савіцкая, В.У. «Калі заплачаш, тады не даспяваеш…»: оперная салістка Ніна Шарубіна / В. Савіцкая // Мастацтва. — 2020. — № 5. — С. 26-28.
  • Цяльцеўская, Ю. Ніна Шарубіна: думкі ўслых / ю. Цяльцеўская // партэр: культурна-асветніцкі, даведачны часопіс. — 2012. — № 11. — С. 18-21.
pic pic pic