Кафедра струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў

Ільіна Марына Віктараўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2020)
Адукацыя: Уральская дзяржаўная кансерваторыя ім. М.П. Мусаргскага (1989) па класе балалайкі А.Р. Блінова, там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура-стажыроўка (1993)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (балалайка), Ансамбль


Нарадзілася 24 мая 1965 у г. Рэўда Свярдлоўскай вобласці, РСФСР.

З 1993 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры народных струнных шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.У. Луначарскага (па сумяшчальніцтве), з 1997 г. – на асноўнай працы, з 2016 г. – на пасадзе дацэнта. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Саюза музычных дзеячаў Беларусі (1997).

Дыпламант Усерасійскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах (г. Горкі, 1990 г.).

Супрацоўнічала з Заслужаным калектывам “Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. Гастралявала ў якасці запрошанай салісткі аркестра па Англіі, Германіі, Францыі, Польшчы.

Выступала з БСА БДФ, Камерным хорам БГФ п/к Н. Міхайлавай, НАНА ім. І.І. Жыновіча (маст. кір. – Народны артыст РБ М. Казінец).

Член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

З’яўляецца аўтарам і творчым кіраўніком праекта “Ступені да вяршыняў балалаечнага майстэрства”.

За гады працы на кафедры народных струнных шчыпкова-ўдарных інструментаў былі падрыхтаваны 29 выпускнікоў БДАМ, 4 магістранты.

4 выпускнікі і 1 ансамбль сталі дыпламантамі і лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў як салісты-інструменталісты: Д. Стрэж (1999), Я. Нехвядовіч (2001). За апошнія 3 гады званне лаўрэата атрымалі А. Кірычэнка (2016), С. Дубоўскі (2018, 2019), Д. Стрэж (2018), ансамбль студэнтаў 3 курса (2019), А. Зыкаў (2022).

Публікацыі:

  • Праграмы па «Выканальніцкай практыцы» для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2016), Тыпавая праграма па спецыяльным інструменце (балалайка) (2016), Праграмы дзяржаўнага экзамену ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасці 1-16 01 03 Народныя інструменты «Спецыяльны інструмент» (2017). Праграма “Вывучэнне роднасных народных інструментаў” (2020), Праграма “Асновы вырабу і рамонту народных інструментаў (2020).
  • У 2015 годзе выпушчаны зборнік “Званочак” –  п’есы беларускіх кампазітараў для балалайкі і фартэпіяна (выканальніцкая рэдакцыя М. Ільіной), Баранавічы, выдавец В.А. Грушэўскі 2015. У 2019 годзе выпушчаны два зборнікі «Творы для балалайкі кампазітараў Беларусі»: «Стомленыя плёсы» і «Бег з перашкодамі» з дадаткам кампакт-дыскаў (запісы для CD былі зроблены ў розны час і на розных канцэртных пляцоўках). Выканальніцкая рэдакцыя зборніка твораў для балалайкі “Ой, рана куры заспявалі” А. Безенсан (2021).
  • Метадычная распрацоўка «Аб некаторых праблемах выканальніцтва на балалайцы і іх уплыве на гукаатрыманне» (2020).