Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Андрухоў Іван Алегавіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2020, клас прафесара Л.П.Юшкевіча), там жа магістратура (2021) пад кіраўніцтвам прафесара, доктара мастацтвазнаўства Н.В.Шыманскага
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Чытанне нот з ліста і транспанаванне


Нарадзіўся 31 студзеня 1996 у г. Светлагорску (Рэспубліка Беларусь)

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2019 г. – канцэртмайстар кафедры спеваў, з 2020 г. – выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства, з 2022 г. – старшы выкладчык.

Вядзе шырокую канцэртную дзейнасць. Пастаянна выступае ў якасці сольнага выканаўцы і канцэртмайстра. Актыўна супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, удзельнічае ў прэм’ерных выкананнях твораў беларускіх аўтараў, неаднаразова выконваў творы студэнтаў кафедры кампазіцыі на іспытах кафедры.

Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё, у тым ліку з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У рамках “Летняй школы” на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вядзе навучальны курс “Удасканаленне выканальніцкага майстэрства”.

З 2022 г.выкладае на падрыхтоўчым аддзяленні курс “спецыяльны інструмент” (фартэпіяна).

Маг.дзіс.: “Тэмбравая сімволіка ў цыкле “Макракосмас-IV” Джорджа Крама”.

pic pic pic