Кафедра струнных смычковых інструментаў

Ластаўка Лучыя Леанардаўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (1996)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1967, клас П.М. Кірыльчанка), там жа асістэнтура-стажыроўка (1979, клас В.Г. Чарныша)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент(альт)


Нарадзілася 12 лютага 1942 у г.Кішынёве (Малдова).

З 1984 года выкладчык кафедры альта, віяланчэлі і кантрабаса БДК ім. А.В.Луначарскага па сумяшчальніцтве, у 1999-2003 гг. – на асноўнай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

1962-1967 гг. – артыст аркестра Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра БССР.

1968-1999 гг. – артыст аркестра, кіраўнік групы альтаў і саліст Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.

З 2003 г. па цяперашні час – выкладчык па класе альта ў Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета РБ, Нагрудным знакам Міністэрства культуры РБ “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2012), медалём Францыска Скарыны (2002). Мае Падзяку адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў, Саюза тэатральных дзеячаў.

Сярод выхаванцаў Л.Л. Ластаўкі – А. Хахлоў, І. Ганчаронак, П. Куніца, Л. Ватаманюк, лаўрэаты міжнародных конкурсаў А. Канапелька-Лазарава, А. Ермалаеў, С. Галубоўская, В. Куніца, А. Іванова, А. Мазынская.Член журы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Мае фондавыя запісы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ.

Публікацыі:

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі складзены наступныя навучальныя праграмы:

  • “Спецыяльны клас альта”, 2000 г.
  • «Спецыяльны клас альта», 2013 г.
  • «Чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый» (у суаўтарстве з А.І. Каражавым), 2013 г.

Выдадзена навукова-папулярнае выданне “Дзяржаўнаму камернаму аркестру РБ ​​- 45 гадоў”. Аўтар-укладальнік Ластаўка Л.Л. ТДА Выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2013 г.