Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Юшкевіч Леанід Пятровіч

Пасада: Прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Вучонае званне: Прафесар (1993)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага (1962, клас прафесара Бергера М. А.); аспірантура Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі прафесара П. А. Серабракоў (1996)


Нарадзіўся 4 верасня 1940 (Рэспубліка Беларусь, Мінск).

Лаўрэат Усебеларускага конкурсу піяністаў (1959). Дыпламант Міжрэспубліканскага конкурсу піяністаў (1961). У 1962-1963 саліст БДФ.

З 1962 года па цяперашні час выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дацэнт з 1977, загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна (1985-1987), прафесар з 1989.

З 1981 года па 1992 год узначальваў фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт, быў старшынёй Вучонага савета факультэта.

Прафесійны стаж Л. П. Юшкевіча 60 гадоў. Выступаў з сольнымі канцэртамі ў Беларусі, Расіі, КНР, Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, Літве, Латвіі. Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё і тэлебачанні. Праводзіў майстар-класы ў Беларусі, Кітаі, Чэхіі. Член журы міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў выканаўцаў. Узнагароджаны Ганаровым знакам «за выдатную працу» МК СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Сярод выхаванцаў Л. П. Юшкевіча звыш 200 студэнтаў і магістраў. Сярод іх лаўрэат дзярж. прэміі Рэспублікі Беларусь, В.Кандрусевіч, саліст БДФ, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Н.Громава, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства В. Сахарава, кандыдат мастацтвазнаўства І. Гарбушына.

Лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Някрасава А., Варановіч А., Райхлін І., Гао Даньфен, Н. Громава, С. Тургель, Сюй Хун.

Мае шэраг публікацый.

Публікацыі: Фортепианные произведения Г. Вагнера в учебно- педагогическом репертуаре музы­кальных училищ и ДМШ. Минск, 1980; Совершенствование подго­товки выпускников музыкальных училищ к поступлению в Белгосконсерваторию. Минск, 1981; ст. в газ. «Лiтаратура i мастацтва».

Літаратура: Горбушина, И.Л. К юбилею творческой и педагогической деятельности Л. П. Юшкевича // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2012. – №21. Лебедева А. Е. Исполнительская и педагогическая деятельность Л. П. Юшкевича в контексте традиций русской фортепианной школы // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2016. № 28.

Відэазапіс: В классах Академии музыки: страницы истории. Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2012. 1 видеодиск.

pic pic pic