Кафедра спеваў

Масквіна Настасся Ігараўна

Пасада: Прафесар
Вучонае званне: Прафесар (2021)
Ганаровае званне: Народная артыстка Беларусі
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “культурна-асветная праца і арганізацыя самадзейнай творчасці” (1995 г.), Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2001 г.), і магістратуру (2002 г., клас прафесара, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Л. Я. Колас)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы


Масквіна Анастасія Ігараўна – дацэнт кафедры спеваў з 2011 г., прафесар

з 2022 г.. Салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь з 2002.

Педагагічная дзейнасць Анастасіі Масквіной у перыяд з 2005 па 2013 была сканцэнтравана на кафедры вакалу ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка. З 2011 – дацэнт кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Стаж навукова-педагагічнай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі – 13 гадоў.

Студэнты класа А.І. Масквіной з’яўляюцца лаўрэатамі, дыпламантамі шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў вакальнага майстэрства. Сярод  іх – Юлія Мацеша (3 Міжнародны фестываль моладзевай песні; Польшча 2014 г., дыплом лаўрэата 1-ступені), Конанава Анастасія (“Мастацтва ХХІ стагоддзе”; Кіеў 2015 г., 1-ая прэмія, сярэдняя група), Запольская Юлія (Міжнародны конкурс “Кубак Еўропы”, Мінск 2017 г., дыплом лаўрэата 2-ай ступені).

Анастасія Масквіна – лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, мае заахвочванні і падзякі Міністэрства культуры (2007, 2012), уладальнік медалю Францыска Скарыны «За выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і Мастацтва» (2008), Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2011), Народная артыстка Беларусі (2016), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017).

Масквіна А.І., з’яўляецца членам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (з 2009), Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (з 2012). Выконвае педагагічную нагрузку паводле штатнага раскладу, выконвае графік навучальнага працэсу, удзельнічае ў найбуйнейшых творчых праектах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і вакальна-харавога факультэта.

 

Літаратура аб педагогу:

– Балабановіч Е., Міхаіл Плятнёў: «Мая Іаланта — Анастасія Масквіна»/

Е. Балабановіч // Партэр: культурна-асветніцкі, даведачны часопіс. — 2018. — № 7. — С. 46-47.

– Балабановіч Я. # Чытаем разам. Дню матчынай мовы прысвячаецца / Я. Балабановіч, А. І. Масквіна і інш. / / Партэр: культурна-асветніцкі, даведачны часопіс. — 2020. — № 2. С. 6-7.

– Русаковіч В., Артысты Вялікага тэатра Беларусі на сусветнай сцэне / В.Русаковіч // партэр: культурна-асветніцкі, даведачны часопіс. — 2015. — № 8. — С. 46-47.

pic pic pic