Кафедра канцэрмайстарскага майстэрства

Панасюк Таццяна Аляксандраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскаго майстэрства (па сумяшчальніцтве)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2008), клас фартэпіяна А.Я. Сікорскага, там жа магістратуру (2009) пад яго кіраўніцтвам.
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Чытанне нот з ліста і транспанаванне.


Нарадзілася 6 лістапада 1983 у г.Мінску (Беларусь).

З’яўляецца лаўрэатам міжнародных фартэпіянных конкурсаў: “Premio accademia 2012” (Італія, Рым, 2 прэмія), і Міжнародны конкурс “Anemos” (Італіі, Рым, 1 прэмія), а таксама двойчы стала лепшым канцэртмайстрам Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Манюшкі, “Убельская ластаўка”.

У цяперашні час працуе ў Вялікім тэатры Беларусі канцэртмайстрам па класе вакалу дзіцячага музычнага тэатра студыі, у Дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (канцэртмайстар па класе вакалу).

Выступае з сольнымі канцэртамі ў якасці канцэртмайстра ў Вялікім тэатры і на іншых пляцоўках горада. Супрацоўнічала з Т.Гаўрылавай, І.Кучынскай, М.Данусевич, В.Маліноўскай, Н.Храпіцкай, Н.Шарубінай, М.Мароз, А.Міхнюком, Д.Янцэвічэм, Ю.Гарадзецкім, Г.Прысяжнюк, А.Гелахам, А.Мацюшонкам, і інш.

Выпускнікі класа працуюць канцэртмайстарамі ва УССА і УВА, у канцэртных арганізацыях Рэспублікі Беларусь і за мяжой.

pic pic pic