Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

Смалякова Вольга Аляксандраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскаго майстэрства (па сумяшчальніцтве)
Адукацыя: 1998 – 2003 г. навучалася у Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi па спецыяльнасцi фартепiяна. Разам з  дыпломам з адзнакай атрымала квалiфiкацыi: канцэртмайстар (клас дацента С.Б.Окалавай), артыст камернага ансамбля (клас прафесара Ю.Ф.Корсака), выкладчык спецыяльнага фартэпiяна i канцэртны выканаўца (клас  А.Я.Сiкорскага). 2003-2005 навучалася у магiстратуры Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi па дзвум спецыяльнасцям: канцэртмайстарскае майстэрства i фартэпiяна. Дыплом магiстра з адзнакай (выкананне сольнай праграмы i абарона магiстэрскай дысертацыi).
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Канцэртмайстарская практыка, Чытанне нот з ліста і транспанаванне.


Нарадзілася 1 снежня 1979 у г.Мінску (Беларусь).

З 2004 года працуе на кафедры канцэртмайстарскага майстэрства у Беларускай дзяржаунай акадэмii музыкi старшым выкладчыкам (сумяшчальнiк). Асноунае месца працы – з 2007 года – Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь (артыст аркестра).

Канцэртмайстарская дзейнасць:

            С 1999 по 2002 год працавала канцэртмайстрам у Рэспублiканскiм гiмназii-каледже пры БДАМ (клас флейты i скрыпкi). Як канцэртмайстар прымала ўдзел у мiжнародных конкурсах, мастэр-класах i канцэртах.

З 2002 працавала у Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi на кафедры спеваў канцэртмайстрам 1 катэгорыi. Прымала ўдзел у кафедральных канцэртах.

З 2007 па 2017  год – канцэртмайстар па класу балета ў Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета Рэспублiкi Беларусь.

З 2010 года – артыст аркестра Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь. Як артыст аркестра прымала ўдзел у Мiжнародных фестывалях i Днях культуры Рэспублiкi Беларусь у Маскве, Вiльнюсе, Абу-Даби i iнш.

Педагагiчная дзейнасць:

За годы працы на кафедры клас старэйшага выкладчыка Смаляковай В.А. скончылi 13 студэнтаў. Студэнты класа прымалi ўдзел у кафедральных канцэртах кафедры канцэртмайстарскага майстэрства.

З 2008 года чытае лекцыi i аказвае метадычную дапамогу на ФПКП пры БДАМ.

pic pic pic