Кафедра струнных народных інструментаў

Чарняк Леанід Іванавич

Пасада: Прафесар кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2008)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У. Луначарскага (1975) па класе домры Г.І. Жыхарава, Г.У. Асмалоўскай, там жа асістэнтура-стажыроўка пад кіраўніцтвам І.І. Шыцянкова (1978)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (домра), Ансамбль, Педагагічная практыка, Вывучэнне роднасных народных інструментаў, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента


Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 г. у г.Брэсце, БССР.

З 1977 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.У. Луначарскага (па сумяшчальніцтве). З 1996 на асноўнай рабоце ў БДК. Ажыццяўляе падрыхтоўку асістэнтаў-стажораў і магістрантаў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2005). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1979).

Дыпламант I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (БССР, г. Мінск, 1974), лаўрэат Міжнароднага конкурсу (Украіна, г. Ялта, 2009).

У складзе ансамбля песні і танца КБВА гастраляваў у Францыі. Артыст і саліст камерна-інструментальнага ансамбля Белтэлерадыёкампаніі (1976 – 1992). Гастраляваў з канцэртамі па Расіі, Украіне, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Мазамбіку, Мексіцы, на Мадагаскары. Выступаў у ансамблі з артыстамі-інструменталістамі і вакалістамі: Я. Гладковым, В. Бурковічам, А. Саўчанкам, Т. Ніжнікавай, Л. Златавай, Ю. Смірновым, Т. Пячынскай, Я. Еўдакімавым, Л. Барткевічам, В. Кучынскім і інш. Удзельнік дэкад і фестываляў Беларускага мастацтва за мяжой (Расія, Літва, Эстонія, Украіна). За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі было праведзена чатыры сольных канцэрта ў двух аддзяленнях у залах БДФ. У зале БДФ ім. Г. Шырмы прайшла творчая імпрэза (2021).

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Старшыня ДЭК у музычных каледжах і БДУКМ Мінска, Брэста, Мазыра, Ліды, Наваполацка. Лекцыі і майстар-класы на ФПК Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, БДУКіМ. Ажыццяўляе рэцэнзаванне кваліфікацыйных работ і метадычных распрацовак прэтэндэнтаў на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыі катэгорыі настаўніка на курсах павышэння кваліфікацыі (БДУКіМ, Беларусь). Праводзіць цыкл практычных заняткаў у курсе лекцый “Методыка навучання ігры на домры” са слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і выкладчыкамі ДШМ і ДМШМ, БДУКМ.

З 2012 г. – кіраўнік Ансамбля народных інструментаў акадэміі. У 2018 г. ансамбль стаў лаўрэатам I прэміі II Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў у г. Рэчыца (Беларусь), у 2021 г. атрымаў падзяку рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за ўдзел у адкрыцці выстаўкі “Пояс Адзінства”.

Сярод выхаванцаў (больш за 100):

  • дацэнт кафедры менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў БДАМ, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Паласмак;
  • старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Э.Тахірава;
  • выкладчык Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя М.Ф. Сакалоўскага А. Собаль;
  • дырэктар Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў Н.Л. Сапелкіна;
  • дырэктар ДМШМ 13 г. Мінска А.А. Мікалаева;
  • лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі домравага і мандаліннага мастацтва; водгукаў на кандыдацкія дысертацыі.

Узнагароджаны ганаровай граматай Дзяржтэлерадыё БССР і граматай Міністэрства культуры РБ (2011), ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ (2021). Удастоены падзякі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў выхаванні таленавітай моладзі (2018).

Публікацыі:

  • Праблемы самавыхавання і развіцця асобы музыкі. Мінск, 2000;
  • Рускія народныя інструменты ў беларускай музычнай культуры. Мінск, 2004:
  • З гісторыі рускай домры. Мінск, 2005;
  • Некаторыя тэхнічныя праблемы пры ігры на домры (да пытання пастаноўкі рук). Мінск, 2005;
  • Творы беларускіх кампазітараў у рэпертуары выканаўцаў дамрыстаў. Мінск, 2005;
  • Тэарэтычныя і практычныя аспекты домравага выканальніцтва. Мінск, 2008;
  • Домра і мандаліна: рэаліі і перспектывы. Мінск, 2012;
  • Домравае мастацтва на сучасным этапе. Мінск, 2013;
  • Ронда G-dur В. А. Моцарта (перакладанне для домры і фартэпіяна): пытанні трактоўкі стылю. Мінск, 2014; і інш.

Складальнік:

  • Пытанні гісторыі і тэорыі домравага выканальніцтва (на матэрыяле твораў беларускіх кампазітараў. Мінск, 2006;
  • Тэарэтычныя і практычныя аспекты домравага выканальніцтва. Мінск, 2008;
  • Праграма дзяржаўнага экзамена ўстановы вышэйшай адукацыі для спецыяльнасці 1-16 01 08 Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты (па напрамках). Мінск, 2017 (суаўт.);
  • Вучэбная праграма навучальнага курса ФПКП Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мінск, 2020;
  • Зборнік твораў беларускіх кампазітараў для домры і фартэпіяна. Мінск, 2021 (суаўт.) і інш.

Літаратура аб педагогу:

  • Мдзівані,Т.Г. Народна-інструментальнае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: акардэон, баян, балалайка, гітара, домра, цымбалы // Беларускае канцэртна-выканальніцкае мастацтва: апошняя трэць XX стагоддзя – пач. XXI стагоддзі. Мінск, 2012

Творчы партрэт і дасягненні музыканта прадстаўлены ў тэлефільме Беларускага тэлебачання “Канцэрт Будашкіна” (1986), а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі, Іспаніі, Мексікі. Мае сольныя і ансамблевыя фондавыя запісы на Беларускім радыё (домра, мандаліна), CD-дыск.

pic pic pic