- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Чарняк Леанід Іванавич

Пасада: Прафесар кафедры струнных народных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (2008)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У. Луначарскага (1975) па класе домры Г.І. Жыхарава, Г.У. Асмалоўскай, там жа асістэнтура-стажыроўка пад кіраўніцтвам І.І. Шыцянкова (1978)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (домра), Ансамбль, Педагагічная практыка, Вывучэнне роднасных народных інструментаў, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента


Нарадзіўся 29 ліпеня 1951 г. у г.Брэсце, БССР.

З 1977 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.У. Луначарскага (па сумяшчальніцтве). З 1996 на асноўнай рабоце ў БДК. Ажыццяўляе падрыхтоўку асістэнтаў-стажораў і магістрантаў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2005). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1979).

Дыпламант I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (БССР, г. Мінск, 1974), лаўрэат Міжнароднага конкурсу (Украіна, г. Ялта, 2009).

У складзе ансамбля песні і танца КБВА гастраляваў у Францыі. Артыст і саліст камерна-інструментальнага ансамбля Белтэлерадыёкампаніі (1976 – 1992). Гастраляваў з канцэртамі па Расіі, Украіне, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Мазамбіку, Мексіцы, на Мадагаскары. Выступаў у ансамблі з артыстамі-інструменталістамі і вакалістамі: Я. Гладковым, В. Бурковічам, А. Саўчанкам, Т. Ніжнікавай, Л. Златавай, Ю. Смірновым, Т. Пячынскай, Я. Еўдакімавым, Л. Барткевічам, В. Кучынскім і інш. Удзельнік дэкад і фестываляў Беларускага мастацтва за мяжой (Расія, Літва, Эстонія, Украіна). За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі было праведзена чатыры сольных канцэрта ў двух аддзяленнях у залах БДФ. У зале БДФ ім. Г. Шырмы прайшла творчая імпрэза (2021).

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Старшыня ДЭК у музычных каледжах і БДУКМ Мінска, Брэста, Мазыра, Ліды, Наваполацка. Лекцыі і майстар-класы на ФПК Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, БДУКіМ. Ажыццяўляе рэцэнзаванне кваліфікацыйных работ і метадычных распрацовак прэтэндэнтаў на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыі катэгорыі настаўніка на курсах павышэння кваліфікацыі (БДУКіМ, Беларусь). Праводзіць цыкл практычных заняткаў у курсе лекцый “Методыка навучання ігры на домры” са слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і выкладчыкамі ДШМ і ДМШМ, БДУКМ.

З 2012 г. – кіраўнік Ансамбля народных інструментаў акадэміі. У 2018 г. ансамбль стаў лаўрэатам I прэміі II Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў у г. Рэчыца (Беларусь), у 2021 г. атрымаў падзяку рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за ўдзел у адкрыцці выстаўкі “Пояс Адзінства”.

Сярод выхаванцаў (больш за 100):

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі домравага і мандаліннага мастацтва; водгукаў на кандыдацкія дысертацыі.

Узнагароджаны ганаровай граматай Дзяржтэлерадыё БССР і граматай Міністэрства культуры РБ (2011), ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ (2021). Удастоены падзякі рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў выхаванні таленавітай моладзі (2018).

Публікацыі:

Складальнік:

Літаратура аб педагогу:

Творчы партрэт і дасягненні музыканта прадстаўлены ў тэлефільме Беларускага тэлебачання “Канцэрт Будашкіна” (1986), а таксама асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі, Іспаніі, Мексікі. Мае сольныя і ансамблевыя фондавыя запісы на Беларускім радыё (домра, мандаліна), CD-дыск.