Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт

Сенатарава Дар’я Віктараўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (2007), там жа аспірантура пад рук. І.П. Кудраватых (2010)
Дысцыпліны: Беларуская мова як замежная, Беларуская мова: прафесійная лексіка, Гісторыя сусветнай літаратуры.


Нарадзілася  16.11.1984 у Мінску.

Выдатна скончыла факультэт рускай філалогіі БДПУ ім. М.Танка (2007) па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура”, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі (2006); аспірантуру (там жа) у 2010 па спецыяльнасці “Руская мова”.

У БДАМ працуе з 2010 года, з 2013 года займае пасаду старшага выкладчыка кафедры моў, потым сацыяльна-гуманітарных дысцыплін( у цяперашні час – кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін). Выкладае наступныя дысцыпліны: “Руская мова як замежная” і “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”  ў студэнтаў асноўных курсаў.

Сфера навуковых інтарэсаў – сучаснае мовазнаўства, методыка выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай школе, педагогіка вышэйшай школы, міжкультурная камунікацыя, лінгвадыдактыка.

Удзельнік шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый (больш за 20), сярод якіх:

1.IV Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Праблемы мадэрнізацыі сучаснай вышэйшай адукацыі: лінгвістычныя аспекты» (Омск, 2018).

  1. Навукова-метадычны семінар «Шляхі аптымізацыі самастойнай працы замежных студэнтаў» (МДЛУ, 2018)
  2. Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар “Новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы як замежнай: тэарэтычныя і практычныя аспекты” (25.10.2019, БДУ), выступленне з дакладам “Фарміраванне полікультурнай моўнай асобы на занятках рускай мовы як замежнай”.
  3. VII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у тэксце і мове”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння прафесара С. М. Прохаравай (4–6 красавіка 2019 г. у МДЛУ), выступленне з дакладам “Час у канцэптасферы Валянціна Распуціна”.
  4. Удзел у канферэнцыі “Міжнародныя Гарэцкія чытанні” (чэрвень 2020, чэрвень 2021).

Аўтар шэрагу навуковых і вучэбна-метадычных работ (больш за 20), сярод якіх:

  1. Асаблівасці моўнай асобы лірычнага героя М.А. Гарэцкага ў дакументальна-мастацкім творы “На імперыялістычнай вайне” (у суаўтарстве)
  2. Навучанне магістрантаў-іншаземцаў рэфераванню навуковага тэксту (матэрыялы Навукова-метадычнага семінара «Шляхі аптымізацыі самастойнай працы замежных студэнтаў» (МДЛУ, 2018)
  3. Элементы канцэптуальнага аналізу на занятках па рускай мове як замежнай з будучымі музыкантамі (у суаўтарстве)
  4. Актуальныя пытанні выкладання музычнай лексікі студэнтам-іншафонам (Артыкул у зборніку Беларускай асацыяцыі выкладчыкаў мовы і літаратуры)
  5. Фарміраванне полікультурнай моўнай асобы на занятках рускай мовы як замежнай (матэрыялы канферэнцыі)
  6. Лінгваканцэптуальны аналіз апавяданняў М.І. Гарэцкага «Страшная музыкава песня» і «Руіны» // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць. Матэрыялы XXIX Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 15 ліпеня 2021 г. Прысвячаецца 100-годдзю з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай і 55-годдзю вяртання ў Беларусь Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага; рэд. кал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) [і інш.]. – С. 89–96. ( у суаўтарстве)
  7. Моўная асоба і час: тэмпаральнасць у люстэрку мовы і культуры (артыкул у зборніку кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін), 2021-2022.

Выдадзены ВМК па «Гісторыі сусветнай літаратуры» 2021 г. – 108 стар. (2021). Распрацавала вучэбныя праграмы «Беларуская мова: прафесійная лексіка» (у сааўтарстве) 2019 і «Гісторыя сусветнай літаратуры» для спецыяльнасці «Фартэпіяна», «Музыказнаўства», «Кампазіцыя»(2021). Складзены вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»(2026).

Пастаянна вядзецца работа па актуалізацыі матэрыялаў выкладаемых курсаў, актуалізуюцца метадычныя распрацоўкі, ажыццяўляецца падбор матэрыялаў атэстацыі студэнтаў і магістрантаў, распрацоўваюцца матэрыялы практычных заняткаў па рускай мове, заданні для бягучай, прамежкавай, выніковай атэстацыі.

Прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах кафедры і ВНУ.

pic pic pic