Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

ПАПОВА ВОЛЬГА АЛЯКСАНДРАЎНА

Пасада: старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2017, клас фартэпіяна У. А. Дулава), там жа магістратура пад кіраўніцтвам В. М. Сахаравай (2018)
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), Фартэпіянны ансамбль

 


Нарадзілася 13 красавіка 1993 г. у г.Мінску (Беларусь).
З 2018 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна і падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.  З 2020 года пераведзена на пасаду старшага выкладчыка.

З’яўляецца Лаўрэатам ІІ прэміі ІІІ Рэспубліканскага конкурсу юных піяністаў ім. Л.І. Марголінай (г. Мінск, 2002), Лаўрэатам II прэміі III Міжнароднага конкурсу фартэпіянных дуэтаў (г. Каўнас, Літва, 2002), уладальнік Дыплома за лепшае выкананне спецыяльнага твора В. Баркаўскаса.  У 2003 годзе стала Лаўрэатам III прэміі V Міжнароднага конкурсу фартэпіянных дуэтаў ім. Л.А. Брук (г. Санкт-Пецярбург, Расія); у 2006 годзе – Лаўрэатам III прэміі V Міжнароднага конкурсу фартэпіянных дуэтаў (г. Каўнас, Літва).  З’яўляецца Дыпламантам Рэспубліканскага конкурсу юных піяністаў ім.  Л.І.  Марголінай (г. Мінск, Беларусь, 2007), Лаўрэатам III прэміі Міжнароднага конкурсу ім.  С.І.  Саўшынскага (г. Санкт-Пецярбург, Расія, 2015), Лаўрэатам I прэміі II Міжнароднага конкурсу-фестывалю “Music of the world” (г. Іерусалім, Ізраіль, 2018).  Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Удзельнічала ў майстар-класах Сяргея Асокіна (Латвія), Валерыя Шкарупы (Расія), Герлінды Ота (Германія).
У 2017 годзе прыняла ўдзел у прэм’ерным выкананні Канцэрта для фартэпіяна з аркестрам С. Бельцюкова ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам А. Анісімава (дырыжор – Ю. Караваеў).
Сярод студэнтаў ёсць лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў.

pic pic pic