Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Берcан Міхаіл Іванавіч

Пасада: Дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Вучонае званне: Дацэнт (2020)
Ганаровае званне: Заслужаны артыст БССР (1991), Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998)
Адукацыя: Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя ім. П. І. Чайкоўскага, ваенна-дырыжорскі факультэт (1971)
Выкладчык дысцыплін: дырыжыраванне, інструментоўка і чытанне партытур, інструментазнаўства, апрацоўка і перакладанне


Нарадзіўся 19 лістапада 1948 г.

За перыяд службы ва Узброеных Сілах з 1971 па 2003г. прайшоў усе этапы кар’ернага росту па сваім накірунку дзейнасці – ад ваеннага дырыжора вайсковай часткі да начальніка ваенна-аркестравай службы Беларускай ваеннай акругі, мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора ўзорна-паказальнага аркестра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

З 2002 года па цяперашні час М. І. Берсан займаецца выкладчыцкай дзейнасцю ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Ён з’яўляецца адным з вядучых спецыялістаў у сваёй вобласці, яго праца ў якасці педагога адрозніваецца высокім навукова-метадычным, прафесійным узроўнем. Вучні М. І. Берсана паспяхова працуюць у розных музычных калектывах Беларусі. З 2004 па 2014г. з’яўляўся мастацкім кіраўніком і дырыжорам духавога аркестра акадэміі музыкі.

М. I. Берсан валодае высокімі якасцямі інструментоўшчыка. Ім інструментавана і выдадзена мноства музычных твораў беларускіх, савецкіх і замежных аўтараў. Пад яго рэдакцыяй надрукаваныя некалькі зборнікаў: зборнік аркестравых песень ( 2003 г.), зборнік страявых маршаў для духавых аркестраў (2007 г.), а таксама чатыры зборнікі канцэртных твораў.

Міхаіла Іванавіча Берсана сістэматычна запрашаюць для ўдзелу ў рабоце журы конкурсаў, фестываляў аркестравых і харавых калектываў, а таксама дзяржаўных экзаменацыйных кваліфікацыйных камісій устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2005 года ўзначальвае і праводзіць конкурс-фестываль «Майскі вальс» з духавымі аркестрамі Мінскай вобласці.

Мае ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь (БССР, СССР, Расійскай Федэрацыі) за высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё і прапаганду музычнага мастацтва. “Заслужаны артыст БССР (30.08.1991 г.). “Народны артыст Беларусі” (02.09.1998 г.).

pic pic pic