Кафедра баяна і акардэона

Шувалаў Аляксандр Аляксандравіч

Пасада: Загадчык кафедры баяна і акардэона
Вучонае званне: Дацэнт (2018)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2001) па класе баяна М.І.Булы, там жа пад яго кіраўніцтвам магістратура (2002)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (баян, акардэон), Ансамбль, Імправізацыя


Нарадзіўся 17 сакавіка 1977 года ў г. Брэсце, Рэспубліка Беларусь.

З 2002 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры баяна і акардэона: старшы выкладчык (2008), дацэнт (2013). З 2016 года загадчык кафедры баяна і акардэона. Вядзе спецыяльны курс (з 2002 года) “Уводзіны ў імправізацыю”/”Імправізацыя”. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2021).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, супрацоўнічае з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь з дня яго заснавання. Гастраляваў па Венесуэле, Германіі, Іране, Іспаніі, Італіі, Кітаі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі і іншых краінах. Правёў два сольных вечара з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь (малая зала Палаца Рэспублікі, 2005, 2008).

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І.Жыновіча (Беларусь, г.Мазыр, 1996) і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў (Германія, г.Клінгенталь, 2000, 2002; Украіна, г.Кіеў, 2006).

Стыпендыят (2001, 2002), дыпламант (2007) Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Уваходзіў у склад журы: V і XVI маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц СНД (Беларусь, г.Мінск, 2008; Расія, г.Екацярынбург, 2017); рэспубліканскіх конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І.Жыновіча (г.Гродна, 2009; г.Брэст, 2012; г.Ліда, 2015; г.Мінск, 2018; г.Ліда, 2021); іншых гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Аказвае метадычную дапамогу педагогам ДМШМ (ДШМ), УССА Рэспублікі Беларусь.

Сярод выхаванцаў (звыш 20) – лаўрэат міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі А.Таран; лаўрэаты міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў Р.Царыкоўскі, І.Засімовіч, В.Варонка, С.Яшчук, Я.Сарокін, А.Маляёнак, Я.Шакарда, І.Старадумаў і інш.

Магістарская дысертацыя: Спецыфічныя асаблівасці эстрадна-джазавай імправізацыі на баяне (навуковы кіраўнік М.І.Була; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, г.Мінск, 2002).

Публікацыі: вучэбныя праграмы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па дысцыплінах: “Уводзіны ў імправізацыю” (2006), “Імправізацыя” (2017), Метадычная распрацоўка для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Уводзіны ў імправізацыю” (2017).

Мае аўдыё- і відэазапісы праграм як сольных, так і сумесных з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь.

Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі і краін блізкага замежжа.

pic pic pic