Кафедра канцэртмайстарскага майстэрства

КАБЫЛЬЧАНКА ІВАН АЛЯКСАНДРАВІЧ

Пасада: Дэкан фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта, выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2021, клас фартэпіяна У.А.Дулава, В.А.Паповай), там жа магістратура (2022, навуковы кіраўнік – І.Ю.Аношка)
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, чытанне нот з ліста і транспанаванне


З 2020 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, канцэртмайстар кафедры спеваў, з 2022 года – выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. З 01.12.2022 – дэкан фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта.

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прымае актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях. Дасягненні І.А.Кабыльчанкі адзначаны падзякамі рэктара ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (2018, 2019 г.)

Вядзе шырокую канцэртную дзейнасць. У якасці канцэртмайстра актыўна выступае на шматлікіх конкурсах, канцэртах, фестывалях. Апошнія з іх: Канцэрт ансамбля цымбалістаў “Лілея” (мастацкі кіраўнік – народны артыст Рэспублікі Беларусь Я.П.Гладкоў) у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г.Масква, Расійская Федэрацыя, верасень 2022г.); У дуэце з Марыяй Шыдлоўскай – Бронзавы медаль Шаснаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц краін СНД (г.Душанбе, Рэспубліка Таджыкістан, кастрычнік 2022г.); Удзельнік ХХII фестывалю “Міжнародны тыдзень кансерваторый”, (г.Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя, кастрычнік 2022г.).

Узнагароджаны падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіча (2022 г.).

Магістарская дысертацыя:
«Жанрово-стилистические особенности фортепианного скерцо в творчестве белорусских композиторов»

Публікацыі:

  • Кобыльченко, И. А. Скерцо для фортепиано белорусских композиторов ХХ века: жанрово-стилевые и образные особенности/ И. А. Кобыльченко // Проблемы эстетического образования в контексте устойчивого развития общества: матер. науч.-практ. конф., Минск, 21 апреля 2022 года.
  • Кобыльченко, И. А. Жанрово-стилистические особенности фортепианного скерцо в творчестве белорусских композиторов ХХ века / И. А. Кобыльченко // Актуальные проблемы музыкального искусства: история и современность: матер. науч.-практ. конф., Ташкент, 10 июня 2022 г. / Гос. Конс. Узбекистана, ред.-сост. Ф. Н. Мухамедова М.: Гос. Конс. Узбекистана ред.-изд. отдел., 2022. – С. 229–235.
  • Кобыльченко, И. А. Претворение фольклора в скерцо для фортериано белорусских композиторов первой половины XX века / И. А. Кобыльченко // Актуальные научные исследования: матер. науч.-практ. конф., Пенза, 5 октября 2022 г. / ред.: Г. Ю. Гуляев. – Пенза: МЦНС «Наука и Просвещение». – 2022. – С. 240–243.
  • Кобыльченко, И. А. Жанрово-стилевая специфика скерцо для фортепиано белорусских композиторов второй половины XX века / И. А. Кобыльченко // Актуальные вопросы современной науки и образования: матер. науч.-практ. конф., Пенза, 10 октября 2022 г. / ред.: Г. Ю. Гуляев. – Пенза: МЦНС «Наука и Просвещение». – 2022. –  С. 154–157.
  • Кобыльченко, И. А. Воплощение жанра скерцо в фортепианном творчестве Генриха Вагнера / И. А. Кобыльченко // Современная наука: актуальные вопросы, достижения и инновации: матер. науч.-практ. конф., Пенза, 5 ноября 2022 г. / ред.: Г. Ю. Гуляев. . – Пенза: МЦНС «Наука и Просвещение». – 2022. –  С. 187–190.
pic pic pic