Кафедра струнных смычковых інструментаў

Гісторыя кафедры струнных смычковых інструментаў

Кафедра струнных смычковых інструментаў існавала з моманту адкрыцця Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў 1932 годзе. Першымі выкладчыкамі кафедры былі скрыпач Самуіл Лявонцьевіч Жыў, альтыст І. Гуральнік, віяланчэліст М. Арлоў, кантрабасіст Ігнат Рыгоравіч Саладчанка. Узначаліў кафедру вядомы ў рэспубліцы скрыпач і дырыжор, заслужаны артыст БССР, прафесар Аркадзь Львовіч Бяссмертны. У 1937 годзе на працу ў кансерваторыю былі запрошаны выхаванцы МДК, лаўрэаты Усесаюзнага конкурсу скрыпач Аляксандр Навумавіч Амітон і віяланчэліст Аляксандр Кандрацьевіч Уласаў. У 1939–1941 гады і ў 1944–1951 гады на кафедры, якую ўзначальваў заслужаны артыст БССР, прафесар А.М. Амітон, вялі педагагічную дзейнасць скрыпач і дырыжор, заслужаны артыст РСФСР, прафесар Алан Ісаковіч Жаленц, заслужаны артыст УССР, дацэнт, віяланчэліст Міхаіл Абрамовіч Калужскі, альтысты заслужаны артыст АрмССР, прафесар Аршалуйс Марцірасовіч Азацян, заслужаны артыст БССР, дацэнт Пётр Міхайлавіч Кірыльчанка; у 1952 годзе быў запрошаны скрыпач, лаўрэат Усесаюзнага конкурсу, выхаванец Адэскай кансерваторыі Міхаіл Маркавіч Гольдштэйн, які вёў выканальніцкую і педагагічную дзейнасць у кансерваторыі на працягу амаль 30 гадоў. У 1951–1955 гадах кафедрай зноў кіраваў А.Л. Бессмяртны.

У перыяд з 1955 па 1978 гадах кафедру струнных смычковых інструментаў узначальваў выпускнік МДК, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Мікалай Данілавіч Браценнікаў, а ў 1978 – 1982 гадах – выхаванец беларускай скрыпічнай школы, прафесар Віталь Георгіевіч Чарныш. З 1955 года быў пашыраны прыём студэнтаў, актывізавалася вучэбная і метадычная работа, і з 1957 года пачалі рэгулярна праводзіцца рэспубліканскія і міжрэспубліканскія конкурсы, лаўрэатамі якіх сталі скрыпачы Віталь Чарныш, Валянцін Бадьяраў, Уладзімір Клачко, Пётр Сакін, Віктар Эміліт і інш. На кафедры струнных смычковых інструментаў працавалі шырока вядомыя ў краіне і за мяжой віяланчэлісты: заслужаны артыст РСФСР, прафесар Аляксандр Паўлавіч Стагорскі, заслужаны артыст БССР, прафесар Барыс Германовіч Скобла, дацэнт Станіслаў Іванавіч Мадорский, прафесар Яўген Леанідавіч Ксавер’еў, прафесар Мікалай Сямёнавіч Шчарбакоў, старшы выкладчык Людміла Аляксандраўна Зімавіна, скрыпачы: вучань прафесара Леапольда Аўэра, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, прафесар Віктар Маркавіч Гольдфельд (з 1958 па 1982 гады ), заслужаны артыст БССР, дацэнт Георгій Якаўлевіч Клачко, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Раман Навумавіч Нодель і Аляксандр Аляксеевіч Крамараў, выкладчыкі Вера Аляксееўна Крамарава, Вячаслаў Міхайлавіч Зяленін, Віталь Георгіевіч Чарныш, Рэгіна Дзмітрыеўна Крывель, Лілія Уладзіміраўна Умнова; альтысты: дацэнты Вадзім Мікалаевіч Скібін і Лючыя Леанардаўна Ластаўка, кантрабасісты: дацэнты Саламон Шнеуравіч Херсонскі, Уладзімір Уладзіміравіч Федарчук, прафесар Мікалай Аляксеевіч Крывашэеў.

У 1982 годзе адбыўся падзел кафедры струнных смычковых інструментаў на кафедру скрыпкі і кафедру альта, віяланчэлі, кантрабаса і квартэта, у верасні 1984 года было прынята рашэнне аб стварэнні самастойнай кафедры альта, віяланчэлі і кантрабаса. 25 красавіка 2011 года зноў была арганізавана кафедра струнных смычковых інструментаў, якая аб’яднала кафедру скрыпкі і кафедру альта, віяланчэлі і кантрабаса. Ўзначаліла кафедру Таццяна Паўлаўна Боднева.

З верасня 2013 года на кафедры працавалі скрыпачы: прафесар Анры Барысавіч Янпольский, дацэнты Вячаслаў Міхайлавіч Зелянін, Рэгіна Дзмітрыеўна Крывель, выпускнікі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Людміла Міхайлаўна Каліноўская, Алена Анатольеўна Мальцава, Ганна Францаўна Александровіч, Яўген Барысавіч Асновіч, Кацярына Яўгенаўна Пукст; альтысты: прафесар Лючыя Леанардаўна Ластаўка, дацэнт Уладзімір Пятровіч Рылатка, выкладчыкі-сумяшчальнікі Аляксандр Іванавіч Караж, Ларыса Іванаўна Ватаманюк, Іна Васільеўна Ганчаронак; віяланчэлісты: прафесар, заслужаны артыст БССР Уладзімір Паўлавіч Перлін, дацэнты Наталля Віктараўна Шпенёва, Яўген Несцеравіч Фешчанка, старшы выкладчык Аляксей Уладзіміравіч Афанасьеў, выкладчыкі Алеся Віктараўна Радзевіч, Юлія Віктараўна Ражкоўская; кантрабасісты: прафесар, заслужаны артыст БССР Мікалай Аляксеевіч Крывашэеў, старшы выкладчык Уладзімір Іванавіч Пулянкоў, выкладчык Павел Сяргеевіч Сідарэнка і іншыя.

У цяперашні час клас скрыпкі вядуць дацэнты кафедры Боднева Таццяна Паўлаўна, Крывель Рэгіна Дзмітрыеўна, Пукст Кацярына Яўгенаўна, Аляксандровіч Ганна Францаўна, Мальцава Алена Анатольеўна, Чарнеўская Паліна Станіславаўна, старшы выкладчык Пішчык Марыя Лявонцьеўна, Каліноўская Людміла Міхайлаўна, клас альта – дацэнт Ластаўка Лучыя Леанардаўна, старшы выкладчык Церан Мікалай Пятровіч, клас віяланчэлі – дацэнт Фешчанка Яўген Несцеравіч, выкладчык Фарасцяная Паліна Юр’еўна, клас кантрабаса – прафесар Крывашэеў Мікалай Аляксеевіч, дацэнт Пулянкоў Уладзімір Іванавіч.

Вялікі ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў ўнеслі канцэртмайстры кафедры – піяністы Сяргей Багачоў, Ніна Кавецкая, Алена Хайціна, Святлана Дармоян, Алена Афанасьева, Вольга Кірылава, Анастасія Бура і інш.

pic pic pic