Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Дударэнка Пётр Фаміч

Пасада: Дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў
Вучонае званне: Дацэнт (1995)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (1983)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент, ансамбль, камерны ансамбль, методыка навучання на спецыяльным інструменце, педагагічная практыка, гісторыя выканання на духавых інструментах, кіраўнік навуковых прац.


Нарадзіўся 11 ліпеня 1960 г., у в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. (Беларусь).

У Беларускай Дзяржаунай кансерваторыi з 1985 года – выкладчык па класе тубы (па сумяшчальніцтву). Асноўная праца – саліст сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Рэспублікі Белраусь (1985-2011). Дэкан аркестравага факультэта з 2011 па 2012. Першы прарэктар БДАМ (2012-2014), прарэктар па выхаваўчай рабоце (2014-2022). З верасня 2022 года – дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў.

За час працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ім падрыхтавана больш за 50 творчых работ, вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў па гісторыі выканання на тубе, методыцы навучання ігры на тубе. У перыядычным друку (газета «Літаратура і мастацтва») апублікаваны шэраг артыкулаў, прысвечаных праблемам выканання на духавых інструментах і агульным пытанням музычнай культуры.

Публікацыi.

Навуковыя працы:

  • «Да праблемы выканання на тубе». Мн., 1989 г., БДК. 23 с.
  • «Туба ў творах кампазітараў 19 стагоддзя». Мн., 1991, БДК. 45 с.
  • «Да пытання аб станаўленні і развіцці айчыннага выканальніцтва на тубе». БДАМ, «Весці», № 4, 2003.
  • «Сольнае выкананне на тубе» / Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, ДУ «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы», апублікаваных у «рэфератыўным зборніку». – Вып. №31, 2005.
  • «Ансамблевае выкананне на тубе» (выдадзена там жа, гл. с. 8).
  • «Асновы пачатковага навучання iгры на тубе» / Метадычны дапаможнік для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спец. адукацыі і слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў культуры. Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры. Мінск, 2004. –71 с.
  • «Гісторыя медных басовых інструментаў і сучасны аркестр».
  • «Выканальніцтва на тубе ў Беларусі». (Матэрыялы канферэнцыі памяці Мухарынскай Л. С., 2016).
  • «Выкананне на тубе»  (Манаграфія).   БДАМ, 2006. 148 с.

Дударэнка П.Ф. распрацаваў адукацыйны стандарт, навучальныя і тыпавыя і праграмы па наступным вучэбным дысцыплiнам i спецыяльнасцям: «Духавыя інструменты», «Камерны ансамбль», «Азнаямленне з роднаснымі інструментамі», «Методыка выкладання спецыяльнага інструмента», «Вывучэнне педагагічнага рэпертуару», «Вывучэнне аркестравых партый».

Сярод выпускнікоў яго класа больш за 20 лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў, у тым ліку: Андрэй Марозаў, Антон Шашкоў, Павел Корзун, Сяргей Шэпелеў, Алег Мар’янкоў і інш. Член журы шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў музыкантаў-выканаўцаў на духавых інструментах: Гомель (2008), Магілёў (2011), Мінск (2013), Краснаярск (2014), Астана (2015). Старшыня дзяржаўных экзаменацыйных камісій у музычных каледжах Беларусі (Мінск, Маладзечна, Магілёў).

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ (2008, 2016) і граматай «За высокае педагагічнае майстэрства» (2008, 2016), Ганаровай граматай рэктара акадэміі (2015), Падзякай Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска (2016), Ганаровай граматай (2017) і Падзякай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2018), Падзякай прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2020), Граматай рэктара акадэмii музыкі (2022).