Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Саркіс’ян Віктар Уладзіміравіч

Пасада: Прафесар кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі
Вучонае званне: Прафесар
Ганаровае званне: Народны артыст Рэспублікі Беларусь
Адукацыя: 1967 – Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча; 1982 – Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць “культурна-асветная работа”)
Выкладаемыя дысцыпліны: Майстэрства акцёра, Масавыя сцэны з балетаў (кардэбалет), Сцэнарная драматургія, Методыка выкладання дуэтнага танца


Нарадзіўся 6 лютага 1947 у г.Каменск-Шахцінскі, Расія.

У 1967 годзе быў прыняты ў Беларускі тэатр оперы і балета, у 1969 годзе стаў лаўрэатам I Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве.

У перыяд работы ў Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета выканаўца галоўных партый у пастаноўках:

  • “Дон Кіхот” Л.Мінкуса,
  • “Спартак” А.Хачатурана,
  • “Бахчысарайскі фантан” Б.Афанасьева,
  • “Гаянэ” А.Хачатурана,
  • “Арлекінада” Р.Дрыга,
  • “Альпійская балада” Я.Глебава,
  • “Кармэн-сюіта” Ж.Бізэ-Р.Шчадрына,
  • “Ціль Уленшпігель” С.Картэса,
  • “Стварэнне свету” А.Пятрова,
  • “Пасля балю” Г.Вагнера,
  • “Спячая прыгажуня” П.Чайкоўскага,
  • “Папялушка” С.Пракоф’ева,
  • “Паненка і хуліган” Д.Шастаковіча,
  • “Казкі Гофмана” Ж.Афенбаха,
  • “Кавалер руж” Р.Штрауса і іншыя.

У 1989 годзе завяршыў кар’еру танцоўшчыка і стаў удзельнічаць у якасці рэжысёра-харэографа ў пастаноўцы балетных спектакляў у рэспубліцы і за мяжой. У перыяд 1989-1992 выкладаў у Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Сірыі (г.Дамаск).

З 1993 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2011 года – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З’яўляецца аўтарам         3-томнага вучэбнага дапаможніка «Сцэнічны танец».

У снежні 2020 года В.У.Саркіс’ян узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу.

pic pic pic