Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Гісторыя кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў

З адкрыццём у 1932 годзе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і да 1989 года ў структуры навучальнай установы паспяхова функцыянавала кафедра духавых і ўдарных інструментаў. З пераўтварэннем Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі  кафедра была падзелена на дзве: кафедру драўляных духавых інструментаў і кафедру медных духавых і ўдарных інструментаў. Кафедру медных духавых інструментаў узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Міхайлавіч Волкаў.

Шырокавядомыя перамогі яго выхаванцаў: Андрэй Кавалінскі да 2000-га года стаў лаўрэатам дзевяці міжнародных конкурсаў, у тым ліку і самых прэстыжных конкурсах трубачоў: VII Міжнароднага конкурсу імя М. Андрэ  ў Францыі (Парыж, 2-ое месца), Міжнароднага конкурсу трубачоў у г. Бад-Сэкінгене  (Германія, 1-ае месца). На мяжы тысячагоддзяў Яўген Ляттэ стаў лаўрэатам трох міжнародных конкурсах, якія праводзіліся ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Ульянаўску. Дзмітрый Макарэвіч перамог у міжнародных Дэльфійскіх гульнях (Масква, 2000).

Поспехі кафедры з’яўляюцца вынікам творчай працы некалькіх пакаленняў педагогаў. У гісторыі кафедры назаўжды засталіся імёны высокапрафесійных музыкантаў, якія заклалі асновы развіцця айчыннага выканальніцтва на медных духавых і ўдарных інструментах. У іх ліку Я. Сцягенны, Ю.Логінаў, Ч. Юшкевіч (валторна), П. Дзянісаў, В. Волкаў (труба), І. Рыбкін, Я. Рубанчык, Р. Лагонда (трамбон, туба), С. Маркоўскі, М. Мінянкова (ударныя інструменты).

У цяперашні час клас валторны выкладае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дацэнт Уладзімір Іванавіч Тарашкевіч; клас трубы вядуць старшы выкладчык Сяргей Пятровіч Талстаножанка, дацэнт кафедры Максім Фаміч Шкулепа, старшы выкладчык Дзмітрый Канстанцінавіч Чахоўскі; класс трамбона – дацэнт кафедры Сяргей Мікалаевіч Працэнка і выкладчык кафедры Андрэй Сяргеевіч Міхалевіч; клас тубы  – дацэнт Пётр Фаміч Дударэнка; ударныя інструменты выкладаюць прафесар Людміла Міхайлаўна Кліндухова, дацэнт кафедры Арам Арменавіч Бекназаран. Клас ансамбля і камернага ансамбля вядзе старшы выкладчык Аляксандр Антонавіч Царык. Кіруе кафедрай з мая 2018 года прафесар Людміла Міхайлаўна Кліндухова.

Вялікі ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў унеслі канцэртмайстры кафедры, піяністы Таццяна Таруціна, Вольга Сізко-Габрыялян, Наталля Зубакова, Людміла Бірукова, Таццяна Самойлава, Кацярына Ракуць, Алена Груздзева, Анастасія Жук, Ганна Брылёва і інш.