Бабко Дар’я Аляксееўна

Бабко Дар’я Аляксееўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў
Адукацыя: вышэйшая
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (саксафон)


Нарадзілася ў 1993 годзе ў г. Мінску. З 2022 г. выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2018 працуе ў ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры БДАМ».

З’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (2007), а таксама ўладальнікам дзвюх заахвочвальных прэмій у 2011 і 2016 годзе. З’яўляецца лаўрэатам міжнароднай музычнай прэміі еўразійскага эканамічнага саюза “Belbrand awаrd” (2018).

Сярод узнагарод  – срэбны медаль XI маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц СНД (Расія, 2015); Гран-пры XXII Міжнароднага конкурсу Я.Кока ў г.Кішынёве (2016г.); фіналіст III Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў “Залаты саксафон” (Украіна, 2017); Гран-пры міжнароднага конкурсу-фестывалю «Нарвская вясна» (Эстонія, 2018).

Дар’я Аляксееўна з’яўляецца яркім сольным выканаўцам. Штогод удзельнічае ў некалькіх канцэртах па гарадах Беларусі, у тым ліку сольных праектаў ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Брэсцкай абласной філармоніі. Выступае ў якасці саліста з вядучымі дырыжорамі і калектывамі РБ.