Кафедра драўляных духавых інструментаў

Пятроў Мікіта Андрэевіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2014, клас І.Л.Брычыкава)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (саксафон), ансамбль, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі, чытанне нот з ліста і вывучэнне аркестравых партый, вывучэнне роднасных інструментаў.


Нарадзіўся ў 1990 г. у Мінску.

З 2014 г. выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2013 года артыст заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны аркестр Беларусі”.

Музыкант рознабаковага таленту, які выступае як саліст і ансамблевы і аркестравы выканаўца. Лаўрэат І прэміі XVIII Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў ім. Я.Кока ў г.Кішынёве (21-26 чэрвеня 2012 г.). Уладальнік Бронзавага медаля IV маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц СНД (2006 г.). Лаўрэат прэміі Мінгарвыканкама (чэрвень 2011 г.).

Стыпендыят (2002 г.) і ўладальнік гранд-прэміі (2007 г.), заахвочвальнай прэміі (2012 г.) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Лаўрэат конкурсу ім. В.У.Харытонава сярод студэнтаў кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2-е месца, 2010 г.). У перыяд вучобы ў акадэміі атрымліваў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выканаўца канцэртных праграм з удзелам саксафона Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра РБ і аркестра Белдзяржтэлерадыёкампаніі РБ, капэлы Sonorus, спектакляў Вялікага тэатра Беларусі.

Пятроў М.А. удзельнічаў у майстар-класах фонду “Новыя імёны” ў Маскве ў прафесара Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І.Чайкоўскага Р.А.Багдасарана (21-30 лістапада 2011г.)

Мае сольныя выступленні ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай філармоніі ім. Д.Д.Шастаковіча (8 мая 2012г.), Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2 ліпеня 2011г., 2 ліпеня 2012г.), Харкаўскай філармоніі (20 кастрычніка 2012г.). З 2011 года ўдзельнік першага ў Беларусі класічнага квартэта саксафаністаў Saxas. У складзе квартэта – лаўрэат 3 ступені 2-га рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” (27.12.2012), гран-пры 4-га рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах ім. І.Дабравольскага (май 2013), дыплом 1 ступені 1-га адкрытага фестывалю конкурсу «Свята саксафона»(6.07.2013),прамы эфір на радыё «Культура».

Сольная праграма квартэта “Бах іграе джаз” паспяхова была неаднаразова выканана ў зале Палаца культуры прафсаюзаў. У складзе квартэта ўпершыню прайшлі канцэрты ў Вялікай зале акадэміі (20.02.2013), у малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі (16.03.2022)

Сярод выпускнікоў – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Рыгор Харанека і Уладзіслаў Кулеш.