Кафедра опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі

Лаппо Вольга Аляксандраўна

Пасада: Дацэнт кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі
Вучонае званне: Дацэнт
Адукацыя: Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1967); Мінскі інстытут культуры (1982)
Выкладаемыя дысцыпліны: Класічны танец, Методыка выкладання класічнага танца, Класічныя варыяцыі і дуэты


Нарадзілася 19.04.1948 г.

З 1967 па 1987 год працавала вядучай балерынай у Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета БССР, у складзе групы вядучых артыстаў балета СССР выязджала на гастролі ў краіны Еўропы і Азіі.

З 1989 па 1992 год працавала па кантракце ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы, дзе арганізавала дзіцячую балетную школу класічнага танца і студэнцкі тэатр танца ў Акадэміі мастацтваў г.Дамаска.

З 1997 па 1998 год працавала педагогам класічнага танца ў г.Гуан Жоу (Кітай), у 2000 годзе працавала педагогам класічнага танца ў г.Анкара (Турцыя).

Прымала ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праходзілі на Кіпры, у Польшчы, Венгрыі, Балгарыі, Румыніі, В’етнаме, Індыі, Сірыі, Італіі, Іарданіі.

У якасці балетмайстра-пастаноўшчыка супрацоўнічала з вядучымі тэатрамі Рэспублікі Беларусь, з народным артыстам СССР В.Елізар’евым працавала над пастаноўкай балета “Спартак” А.Хачатурана на сцэне Каірскай оперы.

Як балетмайстар-пастаноўшчык прымала ўдзел у кінафільмах ДУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”: “Восеньскі падарунак фей”, “Гульня ўяўлення”, “А снег кружыць”, “На другім беразе”.

З 1993 года і па цяперашні час працуе выкладчыкам класічнага танца ў установе адукацыі “Беларуская дзяржаўная харэаграфічная гімназія-каледж”.

З 2012 года працуе на кафедры опернай падрыхтоўкі і харэаграфіі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Навучэнцы і студэнты класа В.А.Лаппо рэгулярна прымаюць удзел у канцэртах, якія праходзяць на сцэнах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З ліку выпускнікоў, якія навучаліся ў класе В.А.Лаппо і якія дасягнулі значных творчых поспехаў, Я.Азаркевіч (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, уладальнік медалю Францыска Скарыны), Л.Андрэева (прыма-балерына Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана, лаўрэат прэмій “Залатая маска” і “Залаты сафіт”), А.Банькоўскі (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь), К.Геронік (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, уладальнік Гранд-прэміі і звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі Саюза тэатральных дзеячаў “Хрустальная кветка”), У.Даўгіх (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь), І.Яромкіна (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь), А.Яромкін (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь), В.Захараў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь), С.Мікель (галоўны балетмайстар класічнага балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі), В.Аўчыннікава (салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Л.Уланцава (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь), А.Чыжык (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі).

Аб’яўлена падзяка: дырэкцыі дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа (2005, 2007, 2013, 2016); Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа за шматгадовую добрасумленную працу, вялікую працу па навучанні і выхаванні высокапрафесійных кадраў для беларускага харэаграфічнага мастацтва (2013); Міжнароднай кампаніі “Sound life” (Расія) за аказаную дапамогу ў арганізацыі і ўдзеле на Міжнародным харэаграфічным конкурсе “Феерыя танца”, дзе на высокім узроўні была прадстаўлена Рэспубліка Беларусь (2013); за высокія ідэалы гуманізму, неацэнны ўклад у падрыхтоўцы пераможцаў IV Міжнароднага харэаграфічнага конкурсу ў г.Ліворна, Італія (2014); Кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска за плённую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у арганізацыі сацыяльна-культурных мерапрыемстваў Фрунзенскага раёна г.Мінска (2014); за падтрымку агляду і падрыхтоўку арыгінальнага нумара “Вальс на тысячу тактаў” для IV агляду сучаснай харэаграфіі “Пачатак” (2016); Міжнароднага конкурсу нацыянальных культур, фальклору і сучаснага мастацтва (2018); Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018).

Узнагароджана Граматай дырэкцыі дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа (2003, 2008); Граматай III Міжнароднага конкурсу класічнага танца за падрыхтоўку лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу, захаванне высокіх традыцый класічнага балета і прафесійнае майстэрства (2004); Дыпломам БСТД за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі (2008, 2013); Граматай за падрыхтоўку дыпламантаў і лаўрэатаў конкурсу (Харкаў, 2013); Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па навучанні і выхаванні артыстаў балета (2013); Граматай Міжнароднага конкурсу класічнага танца за падрыхтоўку лаўрэатаў конкурсу, захаванне высокіх традыцый класічнага балета, прафесійнае майстэрства (2014); Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за плённую працу, высокія прафесійныя дасягненні ў сферы культуры (2015), Ганаровай граматай Адміністрацыі Фрунзенскага раёна за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне высокакваліфікаваных артыстаў беларускага балета (2017); Дыпломам за педагагічнае майстэрства, вялікі ўклад у развіццё творчасці і духоўнага развіцця падрастаючага пакалення на Міжнародным конкурсе мастацтваў “Зорныя кветкі” (2018); Нагрудным знакам Міністэрства культуры за ўклад у развіццё культуры Беларусі (2018); Ганаровай граматай Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за высокі ўзровень майстэрства, выхаванне таленавітай моладзі (2018); Сертыфікатам за плённую працу ў галіне харэаграфіі на Міжнародным конкурсе харэаграфічных школ “Fairy Dance” (2019).

pic pic pic