Кафедра баяна і акардэона

Дараганаў Аляксей Сяргеевіч

Пасада: Дацэнт кафедры баяна і акардэона
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2007) па класе акардэона М.І. Сеўрукова, там жа навучаўся ў аспірантуры (2007–2009) пад кіраўніцтвам К.М. Булыгі.
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (баян, акардэон), Ансамбль, Педагагічная практыка, Азнаямленчая практыка


 

Нарадзіўся 24 ліпеня 1982 г. у г. Віцебску, Рэспубліка Беларусь.
З 2009 года – выкладчык кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2013 года на пасадзе старшага выкладчыка, з 2021 года на пасадзе дацэнта. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2009). Член Асацыяцыі беларускіх баяністаў і акардэаністаў (2009).

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І. Жыновіча (Беларусь, г. Віцебск, 1998) і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў (Латвія, г. Даўгаўпілс, 1999, 2001; Малдавія, г. Кішынёў, 2003; Казахстан, г. Астана, 2004; Расія, г. Масква, 2005; Францыя, г. Бурбуле, 2005; Украіна, г. Крывы Рог, 2006; Італія, г. Мора-д’Ора 2006; у складзе дуэта «Экспрэсія»: Эстонія, г. Пярну, 2006,2007; Польшча, г. Чэнстахова, 2007; Польшча г. Санак 2008 (у дзвюх намінацыях); Польшча г. Пшэмысл 2009; Італія, г. Кастэльфідарда 2011), а таксама ўдзельнік і лаўрэат шматлікіх фестываляў. У складзе дуэта “Экспрэсія” (з 2005) актыўна гастраляваў па Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне. Стыпендыят (2005, 2006) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік спецыяльнай прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2006).

Член журы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў баяністаў і акардэаністаў (Эстонія, г. Пярну, 2013; Літва, г. Вільнюс, 2015; Беларусь, г. Ліда, 2015, 2021; Беларусь, г. Салігорск, 2017, 2021).

Аказвае метадычную дапамогу педагогам ДМШМ (ДШМ), УССА Рэспублікі Беларусь.

Сярод выхаванцаў – выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Д. Рэвінак; лаўрэаты міжнародных конкурсаў Д. Корсак, А. Кармазінава, А. Сарока, С. Удавічэнкаў; лаўрэаты міжнародных конкурсаў у складзе дуэтаў: Д. Рэвінак і А. Казачэнка, Г. Хвісевіч і Д. Праліска.

Аўтар шэрагу перакладанняў для акардэона сола і ансамбляў акардэонаў і баянаў, выканальніцкіх рэдакцый музычных твораў.
Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванымі СМІ Беларусі.

pic pic pic