Кафедра тэорыі музыкі

Мацабярыдзэ Нэлі Вячаславаўна

Пасада: Прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2004)
Вучонае званне: Дацэнт (2009)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1991 г., клас М.В. Шыманскага), аспірантура Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2000) пад кіраўніцтвам Т.Г. Мдзівані
Выкладаемыя дысцыпліны: “Тэорыя музыкі”, “Сальфеджыо”, “Чытанне партытур”, “Паліфонія” (індывідуальныя заняткі), кіраўніцтва дыпломнымі работамі і магістарскімі дысертацыйнымі даследаваннямі.


Нарадзілася 21 мая 1965 г. у г. Мінску (Беларусь).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2013), Асацыяцыі беларускіх даследчыкаў музыкі (2013), Таварыства тэорыі музыкі (Расія, 2014), Gesellshaft für Musikforcshung (GfM) (Германія, 2014), Беларускага саюза капмазітараў (2019).

У 1991-2000 гг. працавала выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін у УА “Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя І.І. Салярцінскага”. З 2000 па 2010 гг. у УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава”: выкладчык (2000), старшы выкладчык (2004), дацэнт (2005), намеснік дэкана педагагічнага факультэта (2006), загадчык кафедры тэорыі музыкі і музычнага інструмента (2009). З 2005 па 2015 гг. працавала мастацкім кіраўніком ГКУ “Віцебская абласная філармонія”.

З 2015 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкладчыкам кафедры тэорыі музыкі, з 2016 ‑ дацэнт кафедры тэорыі музыкі. Загадчык навукова-даследчым аддзелам (2016). Прарэктар па навуковай рабоце (з 2019 па цяперашні час).

Навуковыя інтарэсы сканцэнтраваныя ў галіне праблем музычнага стылю ў сучаснай беларускай музыцы. З’ява асэнсоўваецца як комплекс складнікаў (музычны сінтаксіс, тэхніка кампазіцыі і паэтыка творчасці) у гістарычным кантэксце і тэарэтычнай сістэме паняццяў.

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 ‑ Музычнае мастацтва: «Стиль модерн в музыке и специфика его преломления в творчестве белорусских композиторов 1960-1990-х годов». Навуковы кіраўнік: доктар мастацтвазнаўства, прафесар Т.Г. Мдзівані; Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў (Мінск, 2004).

Член рэдакцыйнай рады навуковага выдання Даўгаўпілскага дзяржаўнага універсітэта “Mūzikas zinātne šodien: pastāvīgais un mainīgais” (2005). Член арганізацыйнага камітэта Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.І. Салярцінскага (2006), ініцыятар і куратар філарманічнага праекта “Саткаць душу з нот” для будучых мам (2009), арганізатар філарманічнага праекта “Калядная музычная акадэмія” для таленавітай моладзі Віцебска і Віцебскай вобласці (2010), арганізатар і вядучы навуковых чытанняў Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.І. Салярцінскага (2010), арганізатар філарманічнага праекта “Sveika, Muzika!” (2012-2014). Намеснік галоўнага рэдактара навукова-тэарэтычнага часопіса “Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (2016). Сакратар савета па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, даследна-канструктарскіх і даследна-тэхналагічных работ Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2016), сакратар (2018) і член (2019) ведамаснага навукова-тэхнічнага экспертнага савета Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2015, 2017).

pic pic pic