Пасада: Старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў
Адукацыя: Ліёнская кансерваторыя (Францыя)
Выкладаемыя дысцыпліны: Спецыяльны інструмент (габой), ансамбль
Нарадзіўся 16 лютага 1969 года ў г. Магілёве (Рэспубліка Беларусь). Скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча (клас І.І.Кундзянка), Беларускую акадэмію музыкі (клас прафесара Б.В.Нічкова), Ліёнскую кансерваторыю (Францыя) (клас прафесара Сезара Анібэна), прайшоў стажыроўку ў прафесара П’ера П’ерлаг. ).
У 1990 годзе па конкурсе быў залічаны ў аркестр ДАБТ тэатра оперы і балета ў групу габояў.
1994-1995 – працаваў у ансамблі «Актэт драўляных духавых інструментаў» (маст. рук. Б.В.Нічкоў).
1997-2018 – канцэртмайстар групы габояў у ДАСТ РБ Белдзяржфілармоніі.
2007-2018 – саліст групы габояў у ДАСТ РБ Белдзяржфілармоніі.
2018-2022 – канцэртмайстар групы габояў у БДАМТ РБ.
Таксама Алег Анатальевіч шчыльна супрацоўнічаў з Дзяржаўным камерным аркестрам РБ і Дзяржаўным Аркестрам Дзяржтэлерадыёкампаніі РБ.
На працягу ўсёй творчай дзейнасці ўвесь час браў удзел у гастролях у большасці краін Еўропы і Азіі ў якасці саліста аркестра, а таксама саліста ДКА РБ (Іспанія, Францыя, Іспанія, Партугалія, Італія і інш.).
У 1991 годзе стаў лаўрэатам Міжрэспубліканскага конкурсу ў г.Мінску (ІІ прэмія).
У 1994 годзе стаў лаўрэатам І Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на драўляна-духавых інструментах (ІІІ прэмія).
З верасня 2022 года працуе старшым выкладчыкам па класе габоя ў БДАМ.