Кафедра спецыяльнага фартэпіяна

Вашкевіч Алена Уладзіміраўна

Пасада: дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага( 1997, клас фартэпіяна З. В. Качарскай); там жа пад яе кіраўніцтвам і асістэнтура-стажыроўка (1998) Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльны інструмент (фартэпіяна), фартэпіянны ансамбль


Нарадзілася 2 сакавіка 1974 года ў г. Мінску (БССР).

З 2000 з’яўляецца выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2009 года – старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна. З 2022 года – дацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна.

Канцэртная піяністка. Дыпламант рэспубліканскага конкурсу (Мінск, 1992), ганаровы дыпламант Міжнароднага конкурсу піяністаў ім. М. Канальс (Іспанія, Барселона,1996), дыпламант 2-га Міжнароднага конкурсу пiянiстаў у Андоры(1996).

З 2004 творчы кіраўнік і саліст уласных канцэртных праектаў. Узнагароджана дыпломам за ўдзел у Міжнародным фестывалі «Джаз-Масковія» (Расія, 2007). Актыўна спалучае ў выканальніцкай дзейнасці акадэмічныя і джазавыя традыцыі. Супрацоўнічае з вядомымі музыкамі ў сольных праектах (I. Алоўнікаў, Н. Масквіна, Г. Муржа, П. Ліль, Т. Рубен і інш.) З 2010 г.кіраўнік калектываў «Transformer Group» і «Творчая майстэрня Алены Вашкевіч». Прымала удзел у якасці эксперта ў праекце ОНТ «Талент краіны» (2016).

Сярод выпускнікоў выкладчыкі і канцэртмайстры музычных школ і каледжаў Рэспублікі Беларусь.

pic pic pic