Кафедра спеваў

Франкоўскі Сяргей Валянцінавіч

Пасада: Дацэнт кафедры спеваў
Вучонае званне: Дацэнт (2023)
Ганаровае званне: Народны артыст Беларусі (2009 г.), Кавалер Ордэна Францыска Скарыны (2016 г.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017 г.)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1996 г.), у 1997-магістратуру акадэміі (клас прафесара, Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Л. Івашкова)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы


Франкоўскі С.В. з’яўляецца вядучым выканаўцам тэнаравага рэпертуару. Валодае яскравым сцэнічным талентам і багатым выканальніцкім вопытам. За час працы салістам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ім былі падрыхтаваны і выкананы наступныя партыі:

  • Герцаг – «Рыгалета»
  • Альфрэд – «Травіята»
  • Манрыка – «Трубадур»
  • Ізмаіл « «Набука»
  • Радамес – «Аіда»
  • Карлас – «Дон Карлас»
  • Рычард – «Баль–маскарад»
  • Макдуф – «Макбет»
  • Калаф – «Турандот»
  • Пінкертон – «Мадам Батэрфляй»
  • Рудольф – «Багема»
  • Каварадосі – «Тоска»
  • Хазэ – «Кармэн»
  • Эдгар – «Лючыя дзі Ламермур»
  • Турыдду «Сельская чэсць»
  • Каніо – «Паяцы»
  • Уладзімір Ігаравіч «Князь Ігар»
  • Самазванец – «Барыс Гадуноў»
  • Князь Галіцын – «Хаваншчына»
  • Настаўнік – «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета” (“Кацярына Ізмайлава”»)
  • Раман – «Сівая легенда»
  • Партыя саліруючага тэнара ў Рэквіеме В.–А. Моцарта, ў Рэквіеме Дж. Вэрдзі і інш.

Акрамя опернага рэпертуару, мае шырокі канцэртны рэпертуар.

Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародным оперным фестывалі «Classic Openair» у Швейцарыі, дзе выступаў у спектаклях сумесна з сусветна вядомымі спевакамі Паатай Бурчуладзэ, Сальваторэ Фізікела, Крысціянам Ёхансэнам, дырыжорам Ральфам Вайкертам.

Гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Швейцарыі, Кіпры, ЗША, Тайландзе, Вялікабрытаніі, Кітаі, Турцыі.

У 2016-2017 навучальным годзе Франкоўскі В. С. быў запрошаны ў якасці старшыні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі Ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» па правядзенню Дзяржаўных экзаменаў «Сольнае выкананне канцэртнай праграмы», «Спецыяльная педагагічная падрыхтоўка», «Выступ у оперным спектаклі» па напрамку спецыяльнасці «Спевы (акадэмічныя)».

Па запрашэнні кафедры ў 2017-2018 навучальным годзе Франкоўскі С.В. працаваў па дамове на ўмове пагадзіннай аплаты, вёў дысцыпліну «сольныя спевы». З верасня 2018 года С.В. Франкоўскі працуе на кафедры ў якасці штатнага сумяшчальніка. Студэнты класа на іспытах і акадэмічных канцэртах паказваюць добры прафесійны рост і стабільнасць развіцця. Выпускнікі: Коршун Е., Эндэка А., Кустаў А. працягваюць сваю творчую дзейнасць на сцэне НАБТ Рэспублікі Беларусь. Таксама ў классе С. В.Франкоўскага  займаюцца   студэнты  КНР.   Педагагічная   праца

С.В.Франкоўскага у класе сольнага спеву праходзіць на высокім прафесійным  узроўні,  на  ўроках  падтрымліваецца  творчая   атмасфера.

 Літаратура аб педагогу:

  • Лісава, А.В. Ветлівасць сапраўдных каралёў. Сяргей Франкоўскі / А.Лісава / / Партэр: культурна-асветніцкі, даведачны часопіс. — 2013. — № 1. — С. 18-23.
pic pic pic