Кафедра струнных народных інструментаў

Лазуцкая Надзея Францаўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных народных інструментаў
Адукацыя:Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010) па класе домры (Заслужаная артыстка БССР, прафесар – Асмалоўская Г.У.), магістратура (2011) па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» (навуков. кіраўнік Самусенка А.І.), аспірантура (2015) па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» (навук. кіраўнік Ганул Н .Г.)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (домра), Ансамбль, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента, Педагагічная практыка, Прафесійна-арыентаваная практыка


Нарадзілася 10 чэрвеня 1986 г. у г.Наваполацку (Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь).

З 2017 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры струнных народных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». З 2021 г. – на пасадзе дацэнта кафедры. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2011).

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў (Расія, г.Белгарад, 2008, Расія, г.Масква, 2010 і 2013, Расія, г.Ніжні Ноўгарад, 2011 і 2014).

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах:

  • III адкрыты Рэспубліканскі конкурс музычнага мастацтва Беларусі “Спадчына” (2015г.);
  • VIII Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах ім. І.І.Жыновіча (2018 г.);
  • I Рэспубліканскі фестываль-конкурс юных выканаўцаў на народных інструментах (2020 г.);
  • XXVI Абласны адкрыты конкурс ім. К. Горскага (2020 г.);
  • VII Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” (2020 г.);
  • IV Міжнародны мультыжанравы конкурс-фестываль « ARTIVITIES » (2020 г.);
  • I Міжнародны конкурс выканаўцаў на цымбалах, домры і гітары «Віртуозы» (2021 г.);
  • II Рэспубліканскі фестываль-конкурс юных выканаўцаў на народных інструментах (2022 г.).

Сярод выхаванцаў лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах: Д.Кабанава, А.Канашыц, К.Каваленка.

Чытае курс лекцый і праводзіць практычныя заняткі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў”, праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ) і УССА РБ.

Аўтар выканальніцкіх рэдакцый твораў для домры беларускіх кампазітараў (С.Янковіч, У.Малых, А.Безенсан, К.Вечар-Кавалеўская, І.Пяткевіч і інш.).

Аўтар дакладаў і навуковых артыкулаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі народна-інструментальнага выканальніцкага мастацтва Беларусі.

Публікацыі:

  • Лазуцкая,Н.Ф. Жанр канцэрта для народных інструментаў у творчасці Г. Ярмочанкава: да пастаноўкі праблемы / Н. Лазуцкая // сб. матэрыялаў і навук.ст. міжнар. навук.-практ. канф. аспірантаў, студэнтаў і маладых вучоных / гл. рэд. І.В. Безгінава. – Чэлябінск: ЮУрГІІ, 2013. – С. 116–120.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Канцэрт для балалайкі з аркестрам Г. Ярмочанкава: да пытання аб выканальніцкай інтэрпрэтацыі / Н.Ф. Лазуцкая // Культура. Навука. Творчасць Культура. Навука. Творчасць Culture. Science. Arts: [зборнік навуковых артыкулаў] / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь [і інш.] — VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя (Мінск, 29―30 мая 2013 г.) ― С. 153―158.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Канцэрт для народных інструментаў у кантэксце беларускага мастацтва канца ХХ – пачатку ХХI стагоддзяў / Н. Лазуцкая // Мастацтва вачыма маладых: матэрыялы VI Міжнар. (X Усерасійскай) навук. канф. / Краснаярская дзярж. акад. музыкі і тэатра; рэдкал.: Н.А. Ялоўская (адк. рэд.). – Краснаярск, 2014. – С. 30–32.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Жанр канцэрта для народных інструментаў у творчасці беларускіх кампазітараў другой паловы ХХ – пачатку ХХI стагоддзяў / Н. Лазуцкая // “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: у 2 ч. / [укладальнікі: Н.С. Бункевіч і інш.: рэдкал.: А.І. Лакотка (галоўны рэдактар) і інш.] Мінск, 2014. – ч. 1. – С. 395 – 399.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Канцэрт для домры з аркестрам В. Малых: ад аналізу музычнага тэксту да выканальніцкіх задач / Н. Лазуцкая // Весці Інстытута сучасных ведаў: навук.-тэор. часопіс. – 2014. – № 4. – С. 39-42.
  • Лазуцкая, Н.Ф. Беларускае домравае выканальніцкае мастацтва: да пытання станаўлення арыгінальнага канцэртнага рэпертуару / Н. Лазуцкая // Роднае слова. – 2015. – № 9 – С. 89–92.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Музыка для домры ў творчасці беларускіх кампазітараў і выканаўцаў-дамрыстаў: шляхі ўзаемадзеяння / Н. Лазуцкая // Весці Інстытута сучасных ведаў: навук.-тэор. часопіс. – 2015. – № 3. – С. 20-24.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Інструментальны канцэрт у свеце сучасных тэндэнцый развіцця выканальніцтва на домры / Н. Лазуцкая // Пытанні музычнага выканальніцкага мастацтва / склад. і навук. Рэд. В.Л. Яканюк; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 36. – Мінск, 2015. – С. 210–214.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Станаўленне і развіццё прафесійных традыцый домравага выканальніцкага мастацтва Беларусі / Н. Лазуцкая // Музычная адукацыя XXI стагоддзя: рубяжы і перспектывы / склад. Н.О. Аруцюнава; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 39. – Мінск, 2016. – С. 140–145.
  • Лазуцкая,Н.Ф. Канцэрт для домры «Прасвятленне» А. Безенсан: аўтарская задума і выканальніцкая інтэрпрэтацыя / Н. Лазуцкая // Музычны тэатр у прасторы еўрапейскай культуры / склад. Э.А. Алейнікава; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 40. Серыя 2: Пытанні гісторыі музыкі. – Мінск, 2017. – С. 129–133.
  • Лазуцкая, Н.Ф. Педагагічныя прынцыпы і выканальніцкая дзейнасць Г.В.Асмалоўскай: да пытання аб пераемнасці традыцый домравага мастацтва ў Беларусі / Н. Лазуцкая // Прафесійная музычная адукацыя на сучасным этапе: традыцыі і навацыі / склад. Н.О. Аруцюнава, Н.В. Мацаберыдзэ; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 44. – Мінск, 2018. – С. 198–202.
pic pic pic