- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Лазуцкая Надзея Францаўна

Пасада: Дацэнт кафедры струнных народных інструментаў
Адукацыя:Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010) па класе домры (Заслужаная артыстка БССР, прафесар – Асмалоўская Г.У.), магістратура (2011) па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» (навуков. кіраўнік Самусенка А.І.), аспірантура (2015) па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» (навук. кіраўнік Ганул Н .Г.)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (домра), Ансамбль, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента, Педагагічная практыка, Прафесійна-арыентаваная практыка


Нарадзілася 10 чэрвеня 1986 г. у г.Наваполацку (Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь).

З 2017 г. з’яўляецца выкладчыкам кафедры струнных народных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». З 2021 г. – на пасадзе дацэнта кафедры. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2011).

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў (Расія, г.Белгарад, 2008, Расія, г.Масква, 2010 і 2013, Расія, г.Ніжні Ноўгарад, 2011 і 2014).

Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах:

Сярод выхаванцаў лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах: Д.Кабанава, А.Канашыц, К.Каваленка.

Чытае курс лекцый і праводзіць практычныя заняткі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў”, праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ) і УССА РБ.

Аўтар выканальніцкіх рэдакцый твораў для домры беларускіх кампазітараў (С.Янковіч, У.Малых, А.Безенсан, К.Вечар-Кавалеўская, І.Пяткевіч і інш.).

Аўтар дакладаў і навуковых артыкулаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі народна-інструментальнага выканальніцкага мастацтва Беларусі.

Публікацыі: