Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Волкава (Сцэпура) Людмiла Анатольеўна

ПасадаДацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Навуковая ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2001)
Вучонае званнеДацэнт (2005)
АдукацыяБеларуская  дзяржаўная кансэрваторыя ім. А.В. Луначарскага (1973, клас Г.С. Глушчанка), аспірантура Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных (1976, клас М.С. Брук)
Выкладае дысціпліныГісторыя замежнай музыкі (ад старадаўняга часу да ХХ стагоддзя), Уводзіны ў спецыяльнасць, Курс лекцый для ФПКП «Гісторыя заходнееўрапейскай музычнай культуры да XIX стагоддзя», Навуковае кіраўніцтва спец. класам, курсавымі работамі па гісторыі замежнай музыкі, дыпломнымі работамі, магістэрскімі і кандыдацкімі дысэртаціямі, іншаземнымі магістрантамі, педагагічнай практыкай па музычнай літаратуры


Нарадзілася 12 студзеня 1947 у г. Брэсце.

Вышэйшую музычную адукацыю атрымала ў Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі ім. А.В. Луначарскага (1973, кл. Г.С. Глушчанка, спецыяльнасць музыкавед), аспірантуры ДМПІ імя Гнесіных (1976, кл. М.С. Брук, спецыяльнасць музычнае мастацтва).

З 1976 года працуе на кафедры гісторыі музыкі, затым кафедры гісторыі музыкі і музычнай  беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З’яўляецца вядучым спецыялістам па гісторыі заходнееўрапейскай музычнай культуры. Яе шматгранная педагагічная дзейнасць уключае курсы лекцый для выканальніцкіх  спецыяльнасцей, спецыяльныя курсы лекцый для музыказнаўцаў, кампазітараў, магістрантаў і аспірантаў, а таксама лекцыі на факультэце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў спецыяльных устаноў музычнай адукацыі. Л.А. Волкава кіруе разнастайнымі відамі практыкі студэнтаў-музыкаведаў (педагагічная, лектарская і інш.), з’яўляецца навуковым кіраўніком  курсавых і дыпломных работ студэнтаў, дысертацый магістрантаў і аспірантаў, штогод прымае ўдзел у Дзяржаўных экзаменацыйных камісіях па абароне дыпломных праектаў, магістэрскіх дысертацый, экзаменах па спецыяльносці ў аспірантаў, а таксама ў Дзяржаўных экзаменацыйных камісіях на ўступных іспытах у  Акадэмію музыкі, уваходзіць у журы разнастайных конкурсаў навуковых работ студэнтаў і аспірантаў. Выпускнікі Л.А. Волкавай паспяхова працуюць ва ўстановах музычнай адукацыі Беларусі.

Вялікі педагагічны  вопыт Л.А. Волкавай адлюстроўваюць яе навукова-метадычныя працы: шэраг праграм-конспектаў і лекцый па гісторыі замежнай музыкі, у тым ліку і для іншаземных студэнтаў. На працягу апошніх гадоў ею падрыхтаван  для публікацыі вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых вучэбных устаноў «Заходнееўрапейская музыка ХIХ стагоддзя» (5 а. л.).

Навукова-даследчыя інтарэсы Л.А. Волкавай сканцэнтраваны ў сферы беларускай музыкі ХХ – ХХI стагоддзяў. Шматлікія гісторыка-тэарытычныя артыкулы па праблемам развіцця нацыянальнай музыкі і творчасці беларускіх кампазітараўўў, аб’емныя главы ў калектыўных даследаваннях “Беларуская музыка 1960 – 1980 гадоў” (Мінск, 1997) і “Беларуская музыка другой паловы ХХ стагоддзя” (Мінск, 2009), аўтарскае даследаванне “Гісторыя беларускай музыкі ХХ стагоддзя. Сімфонія” (Мінск, 2010. Аб’ем 10 а.л.) і шэраг навуковых артыкулаў па гісторыі заходнееýрапейскай музыкі – усё гэта важкі ўклад у нацыянальнае музыказнаўства.

Л.А. Волкава актыўна ўдельнічала ў выкананні Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Захаванне і  развіцце культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006 – 2010 гадоў», у рамках якой разпрацавала «Каталог твораў беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя (выданні 1920 – 2000 гг.)», нескалькі соцен інфармацыйных карт аб творах беларускіх кампазітараў, якія захоўваюцца у Нацыянальнай бібліятэке Рэспублікі Беларусь. Гэтая маштабная праца была прадоўжана ў рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы “Культура Беларусі (2011 – 2015 гг.)”, вынікам якой стала распрацоўка інтэрнэт-сайта і Базы даных аб творчасці беларускіх кампазітараў для іннавацыйнага праекта гэтай праграмы “Творчасць беларускіх кампазітараў ХХ – пачатку ХХI стст.”.Стварэнне сайта з базай даных дазволіла правесці сістэматызацыю і абагульненне даных аб творчасці беларускіх кампазітараў, значна скараціць працэс пошука твораў айчыных аýтараў, якія знаходзяцца ý бібліятэках і архівах Беларусі.

У якасці члена навуковага калектыва ýдзельнічала ў выкананні Дзяржаўнага навукова-тэхнічнага задання «Распрацаваць структурную мадэль зместу, сістэму крытэрыяў падбору інфармацыі і падрыхтаваць макет выдання “Беларускі саюз кампазітараў (1932 – 2018): Гісторыя. Дакументы. Персаналіі” (2019 г.).

У 2021 годзе была кіраўніком Дзяржаўнага навуковага праекта “Даследаваць дакументальны фонд па гісторыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і падрыхтаваць рукапіс навуковага выдання “Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя – Акадэмія музыкі: гісторыя ў дакумэнтах (1932 – 2020)”, вынікам якога стала падрыхтаванае да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі юбілейнае выданне.

У 2022 годзе ўдзейнічае ў стварэнні праекта «Распрацоўка навукова-метадычных рэкамендацый па ўдасканаленню адукацыйнага працэсу ў галіне музычнага беларусазнаўства ва Установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і падрыхтоуке калектыунага даследавання па гісторыі беларускай музыкі, якое ствараецца ý рамках гэтага праекта.

Навуковы патэнцыял Л.А. ‘Волкавай плённа рэалізуецца ў яе працы з 2009 па 2017 год у якасці вучонага сакратара Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый Д 09.01.01, які функцыянуе пры установе адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, а таксама ў якасці экспэрта і апанента па дысертацыям на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства.

Л.А. Волкава штогод удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях і навуковых семінарах, займаецца музычна-крытычнай і музычна-асветніцкай дзейнасцю.

Узнагароджана Граматамі Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Ганаровай Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2022 г.).

Кандыдацкая дысертацыя: Белорусская симфония второй половины ХХ века: эволюция и жанровые разновидности / Науч. рук. Р.Н. Аладова; БГАМ. — Минск, 2001.

Публікацыі:

  • История белорусской музыки XX века: Симфония / уч. пособ. для муз. вузов. — Минск, 2010.

 Вучэбныя дапаможнікі: 

  • Белорусская музыка 1960—1980 годов. — Минск, 1997 (в соавт.).
  • Из истории музыкознания в Беларуси. — Минск, 2002 (в соавт.).
  • Белорусская музыка второй половины ХХ века. — Минск, 2009 (в соавт.).
  • История белорусской музыки XX века: Симфония / уч. пособ. для муз. вузов. — Минск, 2010.

Артыкулы:

  • Белорусская вокальная симфония второй половины ХХ века (к проблеме типологии жанров) // Музычная культура Беларусі: Гістарычны шлях. Кантакты / Матэрыялы Х навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай (1906 – 1987). — Мiнск: БДАМ, 2002.
  • Концертнаясимфония в системе жанров белорусской симфонической музыки второй половины ХХ века // Музыкальное искусство и музыкальное образование на рубеже ХХI столетия. — Минск, 2004.
  • Диалог жанрово-стилевых традиций в белорусской камерной симфонии 1970—1990 годов // Науч. тр. БГАМ. — Вып. 16: Белорусское историческое музыкознание: научные парадигмы, тенденции, перспективы. — Минск, 2008.
  • Итоги и перспективы работы совета Д 09.01.01 по защите диссертаций на соискание ученой степени доктора (канд.) наук по специальности 17.00.02 — «Музыкальное искусство» при БГАМ // Весці БДАМ. — Мінск, 2009. — №15 (в соавт.).
  • Белорусская симфония второй половины ХХ века в ее связях с традиционными типами национального симфонизма // Музычныя скарбы беларускай зямлі. — Нясвіж, 2010.
  • Жанрово-стилевой синтез в симфониях белорусских композиторов второй половины XX века // Беларуская музыка ў каардынатах еўрапейскага мастацтва. — Нясвіж, 2011.
  • Взгляд через десятилетия: воспоминания о профессоре Г.С. Глущенко // Весці БДАМ. — Минск, 2012. — № 20 (в соавт.).
  • Симфонии Ф. Пыталева в контексте национального художественного мышления // Культура. Наука. Творчество: материалы VI Международной научно-практической конференции. — Минск, 2012.
  • Георгий Семенович Глущенко. К 90-летию со дня рождения // Статьи. Воспоминания. Документы. — Минск, 2012 (в соавт.).
  • Cлово и музыка в итальянской оперной эстетике и композиторском творчестве XVII—XVIII веков. // Науч. тр. БГАМ. — Вып. 27: Музыка и слово: аллюзии, контакты, взаимодействия. — Минск, 2012.
  • Профессионализация светских жанров в творчестве Гийома де Машо // Музыка в синтезе искусств // Науч. тр. БГАМ. — Вып. 33. Серия 2: Вопросы истории музыки. — Минск, 2014.
  • Опера в вузовских курсах истории музыки: аспекты изучения // Музыкальный театр в пространстве европейской культуры / Науч. тр. БГАМ. — Вып. 40. Серия 2: Зьяуляецца Вопросы истории музыки. — Минск: БГАМ, 2017.
  • Камерные вокальные жанры в творчестве белорусских композиторов конца ХХ – начала ХХI века: аспекты исследования // Весці БДАМ. — Мінск, 2018. — № 32.
  • Симфония // Республика Беларусь – 25 лет созидания и свершений: в 7 томах. – Т. 7. Культура. Изобразительное и декоративно-прикладное искусство. Театр. Экранные искусства. Музыкальное искусство. Литература. Музеи. Любительское художественное творчество / И. А. Агафонова [и др.]; редсовет: В. П. Андрейченко [и др.]. — Минск: Белорусская наука, 2020.
  • Белорусский союз композиторов в годы Великой Отечественной войны (по материалам и документам архивов Республики Беларусь) // Весці БДАМ. — Мінск, 2020. — № 36.
  • Мои наставники. Фрагменты воспоминаний. К 80-летию Брестского государственного музыкального колледжа имени Г. Ширмы. — Брест: БГМК, 2020.
  • Симфония // Электронная энциклопедия АБИМ. – 2021 г.
  • Белорусская государственная консерватория – Академия музыки:история в документах (1932 – 2020)» – научно-исследовательский проект // Весці БДАМ. — Мінск, 2022. — № 40.

Вучэбныя праграмы

  • Программа-конспект для музыкальных ВУЗов «История зарубежной музыки от древнейших времен до наших дней». — Минск, 1999 (в соавт.).
  • Педагогическая практика по музыкальной литературе: Программа-конспект для муз. вузов. — Минск, 2002; новая редакция 2018 (в соавт.).
  • История зарубежной музыки от древнейших времен до наших дней: учебная программа-конспект для муз. вузов. — Минск, 2006 (в соавт.).

Рэдактар-складальнік:

  • Сборник статей «Великая Отечественная война и белорусская музыка 1940—1980 гг.»: деп. в НИО «Информкультура» Гос. библиотеки БССР им. В.И. Ленина 20.04.1988, №1745.
  • Сборник «История и современность: от музыкальной науки к исполнительской практике» // Науч. тр. БГАМ. — Вып. 32. Сер. 6: Вопросы современного музыкознания в исследовании молодых ученых. — Минск: БГАМ, 2014. — 203 с.
  • Сборник к 90-летию со дня рождения профессора Н.С. Щербакова «Музыка жизни: Статьи. Воспоминания. Впечатления: Памяти Н.С. Щербакова». — Минск, БГАМ, 2018. — 198 с.
  • Сборник «Музыкальное искусство в динамике художественных традиций: от фольклорных истоков к современной стилевой интеграции» / Науч. тр. БГАМ. — Вып. 50. — Минск: БГАМ, 2020. — 177 с.

Літаратура аб выкладчыке: 

  • Волкова (Сцепуро) Людмила Анатольевна // Белорусская государственная консерватория — Академия музыки: история в лицах: (1932–2017 гг.) / Сост.: Е.Н.Дулова [и др.]. — Минск: Мастацкая літаратура, 2017. — С. 77– 78.
  • Из истории музыкознания в Беларуси: Белорусская государственная академия музыки 1932-1992: учебное пособие/ Министерство культуры Республики Беларусь, Белорусская государственная академия музыки, Белорусский институт проблем культуры, Л. Волкова [и др.]; под ред. Г.С. Глущенко. — Минск: Белорусская наука, 2002.
  • Сергиенко Р.И. Из истории музыкального образования в Беларуси: Белорусская государственная академия музыки: 1932-2002. Профессора и преподаватели: Биобиблиографическиая энциклопедия/Р.И. Сергиенко, В.А. Антоневич; под общ.ред. И.М. Лученка. — Мн.: «Технопринт», 2005.