Кафедра спеваў

Трэццяк Таццяна Аляксандраўна

Пасада: Дацэнт
Вучонае званне: дацэнт (2023)
Ганаровае званне: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1988) па спецыяльнасці фартэпіяна (клас дацэнта Т.У.Валадзько), асістэнтура-стажыроўка (1990) (клас нар. арт. Беларусі, лаўр. Дзяржаўнай прэміі, праф. І. Алоўнікава) і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці акадэмічныя спевы (1996) і магістратура (1997) (клас зал. арт. Беларусі, прафесара Людмілы Колас)
Выкладаемыя дысцыпліны: Сольныя спевы, канцэртна-камерныя спевы


Нарадзілася ў г. Пінску Брэсцкай вобласці. З адзнакай скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях фартэпіяна і акадэмічныя спевы, а таксама асістэнтуру-стажыроўку (фартэпіяна) і магістратуру (спевы).

З 1987 г. пачала працу ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі: канцэртмайстар на кафедры спеваў (1987) і аркестравага дырыжыравання (1990), выкладчык на кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (1990-1993)

З 1993 года, дэбютаваўшы на сцэне тэатра ў партыі Брыгіты ў прэм’ерным спектаклі «Іаланта» П.І.Чайкоўскага, выступала ў спектаклях і канцэртах тэатра. З 1997 года – салістка Вялікага тэатра Беларусі. У рэпертуары спявачкі больш за 30 вядучых партый, у тым ліку Таццяна «Яўген Анегін», Чыа-Чыа-сан «Мадам Батэрфляй», графіня «Вяселле Фігаро», Віялета «Травіята», Леанора «Трубадур», Аіда «Аіда», Амелія «Баль-маскарад», Лэдзі Макбет «Макбет» , Сэнта «Лятучы галандзец», Саламея «Саламея» і інш.

Дыпламант міжнародных конкурсаў – Міжнародны конкурс оперных спевакоў ім. Харыклеі Даркле, Румынія (1997,1999 г.г.)

У 1998 г. выканала партыю сапрана на сусветнай прэм’еры кантаты

Л. Гамберини “Ганна Франк” і ўдзельнічала ў запісы кантаты на CD (выпушчаны ў Мілане ў 1999 г.)

З 1999 г. вядзе актыўную канцэртную дзейнасць як у Беларусі, так і за мяжой. Пад кіраўніцтвам дырыжораў Аляксандра Анісімава, Генадзя Проваторова, Барыслава Іванова выконвала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Бетховена, кантаце Орфа «Карміна Бурана», араторыях «Месія» Гендэля і «Стварэнне свету» Гайдна. Гастралявала ў Іспаніі, Партугаліі, Італіі, Венгрыі, Сербіі, Польшчы, Аўстрыі, Даніі, Швецыі, Нарвегіі ў суправаджэнні сімфанічных аркестраў Расіі , Балгарыі, Украіны. У тым ліку выступала на сцэнах Musikverein (Вена, Аўстрыя), Палаў дэ ла музика, Гранд ТЭАТР лісе (Барселона) і ТЭАТР Рэал (Мадрыд). У складзе трупы тэатра гастралявала ў Тайландзе, Германіі, Швейцарыі, Іспаніі, Нідэрландах, Венгрыі, Польшчы, Вялікабрытаніі.

У 2000 – 2002 і 2007 г.г. удзельнічала ў оперным фестывалі ў г. Салатурн (Швейцарыя), дзе пад кіраваннем дырыжора Ральфа Вайкерта выканала партыі Разіны, Церліны, Леаноры «Трубадур» і Мікаэлы (Хазэ-Франсіска Арайса). Пад кіраваннем дырыжора Эральда Сальм’еры выконвала партыі Мюзеты, Разіны, Ліу (Калаф – Крысціян Ёхансан). У 2001г. на сусветнай прэм’еры оперы Сяргея Картэса «Юбілей» у Салатурне выканала партыю Таццяны Аляксееўны.

Прымала ўдзел у оперных фестывалях Клайпедзе (Літва), Сігулдзе (Латвія), Маншау (Германія), міжнародных фестывалях у Бангкоку (Тайланд), Кішынёве (Малдова), Іркуцку (Расія). Па запрашэнні Клайпедскага музычнага тэатра выступала ў партыі Віялеты “Травіята” Дж. Вердзі, па запрашэнні Бакінскага тэатра оперы і балета неаднаразова выступала ў партыі Леаноры ў оперы «Трубадур» Дж.Вердзі.

У 2002 годзе па запрашэнні П’ера Кардэна ўдзельнічала ў Днях беларускай культуры ў Францыі.

Член журы адборачнага тура Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў “Бельведэр” у г. Юрмала (Латвія) і г. Іркуцк (Расія), 2014 г.

У 2017г.прыняла ўдзел у гастролях групы салістаў оперы ў Ізраілі з канцэртнай праграмай «Чароўны свет аперэты».

У 2019г. з квінтэтам «Серэнада» прадстаўляла Беларусь на Міжнароднай выставе Экспа 2019 у Шанхаі (Кітай).

У 2021г. выступіла ў партыі Аіды ў спектаклі Бакінскага тэатра оперы і балета, прысвечаным 150-годдзю прэм’еры оперы Дж. Вердзі “Аіда”.

Таццяна Траццяк вядзе актыўную канцэртную дзейнасць у камерным жанры. З’яўляецца стваральнікам і мастацкім кіраўніком струннага квінтэта «Серэнада». Аўтар больш за 20 канцэртных праграм з удзелам квінтэта і салістаў оперы. Аўтар аранжыровак і пераклады твораў рускіх, замежных і беларускіх кампазітараў для струннага квінтэта і струннага квінтэта з голасам.

У 2017-2021 гг. выступіла з сольнымі праграмамі «Партрэты. Ганна Герман», «Любові нягучна словы», «Каханне і жыццё жанчыны. Рамансы і песні

Р. Шумана і Р. Штрауса», «Да 180-годдзя П. І. Чайкоўскага. Рамансы і дуэты”.

У 2022 г.прыняла ўдзел у ХІ-м Міжнародным фестывалі опернай музыкі «Дыханне Байкала» (Іркуцк, Расія) і ў фестывалі рускай оперы ў Тальцах (Расія).

З 2011г. працуе выкладчыкам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (канцэртна-камерныя спевы, сольныя спевы), з 2020 года – дацэнт кафедры. Сярод яе выпускнікоў па класу канцэртна-камерныя спевы — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў – Марта Данусевіч, Анастасія Вахомчик (Малевіч), Яўгенія Крохіна і інш. Студэнтка 2 курса Марыя Мурашка – лаўрэат міжнароднага конкурсу (сольныя спевы).

Узнагароды:

  • Ганаровы знак Міністэрства культуры (2002), Ганаровая грамата Міністэрства культуры (2008), медаль Францыска Скарыны (2014).
  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2021).
pic pic pic