Кармазінава Таццяна Мікалаеўна

Кармазінава Таццяна Мікалаеўна

Пасада: дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў
Адукацыя: Рэспубліканскі каледж мастацтваў ім. В. А. Ахрэмчыка, 2004; БДАМ, 2009; магістратура БДАМ, 2010
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (флейта)


Нарадзілася 17.02.1985 года ў г. Мінску. Вядучы беларускі выканаўца на флейце. Лаўрэат больш за 10 міжнародных конкурсаў у Фінляндыі, Малдове, Латвіі, Украіне і іншых краінах.

Выступала на вядомых канцэртных пляцоўках у Беларусі і за яе межамі. Уладальніца Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З 2006 года і па цяперашні час Таццяна Мікалаеўна – артыстка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

З 2009 года і па цяперашні час – старшы выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэаты сярод студэнтаў: Ганна Давыдава – лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу імя Я.Кокі (Кішынёў, Малдова, 2010 г).

Сярод выхаванцаў – Вера Фокіна – лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу імя Я.Кокі, (Кішынёў, Малдова, 2022 г).