Кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі

Бярковіч Таццяна Леанідаўна

Пасада: Загадчык кабінета традыцыйных музычных культур
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1999)
Вучонае званне: Дацэнт (2006)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1994, клас Т. С. Якіменка), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (1997)
Выкладае дысцыпліны: Музычны фальклор, Беларускі музычны фальклор, Методыка выкладання музычна-гістарычных дысцыплін, Уводзіны ў спецыяльнасць, Спецыяльны клас


Нарадзілася 21 студзеня 1970 г. у г. Вілейке (Мінская вобласць, Беларусь)

З 1997 г. работала на кафедры беларускай музыкі на пасадзе выкладчыка (1997–2001), старшага выкладчыка (2001–2005), дацэнта (2005–2017). Чытала курсы «Беларускі музычны фальклор», «Музычны фальклор», «Нотная транскрыпцыя музыкі вуснай традыцыі (песенныя формы)», «Методыка выкладання музычнага фальклору», «Этнамузыкалогія Беларусі». Распрацавала і вяла раздзел калектыўнага спецкурса «Традыцыйныя музычныя культуры свету». Кіравала фальклорнай практыкай, педагагічнай практыкай, курсавымі работамі па музычнаму фальклору. Кіравала работай Студэнцкага навукова-творчага таварыства па кафедры беларускай музыкі. Уваходзіла ў склад рэдкалегіі газеты, потым часопіса «Веснік СНТТ БДАМ».

З 2017 г. з’яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі. Рыхтуе студэнтаў для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах студэнцкіх работ (адзначаны дыпломамі Лаўрэата, I, II і ІІІ катэгорый), артыкулы студэнтаў да публікацыі. Выступае экспертам і рэцэнзентам заданняў НДР, кандыдацкіх і магістарскіх дысертацый. Ажыццяўляе рэцэнзаванне вучэбных праграм, навуковых артыкулаў, дыпломных работ.

З 2000 г. – загадчык кабінета традыцыйных музычных культур (да 2011 г. кабінет народнай музыкі). Узначальвае працу па сістэматызацыі, каталагізацыі, алічбоўцы экспедыцыйных аўдыязапісаў, увядзенні гэтых і іншых апрацаваных матэрыялаў у вучэбны працэс акадэміі. Кансультуе па пытаннях методыкі работы з фондамі архіва этнамузыкі і правядзення палявых даследаванняў. З’яўляецца кіраўніком і галоўным рэдактарам серыі аўдыёвыданняў на кампакт-дысках «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» (выпускі 1-14, 2006–2021). Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні штогадовых Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (IІ–XXХI, 1993–2022), Міжнародных фестываляў этнакультур (2010–2019), круглых сталоў. З’яўляецца аўтарам артыкулаў, навуковых дакладаў, радыёперадач (праграмы «Галасы стагоддзяў» на 1 Нацыянальным канале, «Беларуская этнафонія» на канале «Культура» беларускага радыё), прысвечаных пытанням беларускай вуснатрадыцыйнай музычнай культуры.

Узнагароджана Падзякай Міністэрства культуры РБ (2016), Граматамі Рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2015, 2017), Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (2014).

Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў: архівы этнамузыкі; гісторыя этнамузыкалогіі Беларусі; пытанні фенаменалогіі, стылістыкі, тыпалогіі і арэалогіі песенна-гульнявых форм у каляндарна-земляробчай традыцыі Беларусі.

Павышэнне кваліфікацыі і стажыроўкі:

  • Стажыроўка ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага Кіраўнік: загадчык Навуковага цэнтра народнай музыкі імя К.В. Квіткі, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Н. М. Гілярава. 24.11.2013-12.2013.
  • Стажыроўка ў Латвійскай акадэміі музыкі імя Я. Вітала. Навучанне ў рамках Еўрапейскай праграмы мабільнасці «Erasmus +». 15.02.2016–20.02.2016.
  • Павышэнне кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па праграме «Актуальныя праблемы сучаснага мастацтва Беларусі». 01.2020–07.02.2020.

Удзел у навуковых праектах:

  • «Разработать научно-методические рекомендации и создать мультимедийный справочник для оптимизации освоения белорусского музыкального фольклора в сфере культуры и образования» (007.2009–31.12.2010) – научное руководство.
  • «Музыкальные традиции смоленско-витебского и смоленско-могилевского пограничья в системе восточнославянских этнокультурных регионов» (БРФФД-РГНФ, № Г13РП-002,04.2013–31.03.2015. Научный руководитель от РБ – В. М. Прибылова).
  • «Разработать руководство по проведению экспедиционного обследования региональных народно-песенных традиций Беларуси в современных условиях» (№ госрегистрации: 20180635; 04.2018 – 20.12.2018) – научное руководство.

Асноўныя публікацыі:

 Манаграфія, раздзелы ў манаграфіях:

  • Песенна-гульнявыя дзеі перыяду сонцавароту ў этнамузычнай традыцыі беларусаў / Беларус. дзярж. акадэмія музыкі. – Мінск, 2015.
  • Экспедиционно-полевое исследование региональных этномузыкальных традиций Беларуси в современных условиях / Т. Беркович, Т. Константинова, В. Прибылова и др.; Белорус. гос. академия музыки. – Минск, 2020.

 Выбраныя артыкулы, матэрыялы канферэнцый, тэзісы:

  • «Яшчар» як песенна-гульнявая дзея зімовага перыяду // Беларускі музычны фальклор у даследаваннях маладых этнамузыколагаў : зб. арт. / уклад. і адк. рэд. Т. С. Якіменка. – Мінск : Беларус. акадэмія музыкі, 1996. – Вып. 2. – С. 45-63.
  • Купальская «барана»: да пытання рытуальна-гульнявых бясчынстваў летняга сонцавароту // Праблемы этнамузыкалогіі і гісторыі музыкі ў сучасных даследаваннях : зб. дакл. ІІІ навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (1906-1987) /г. Мінск, 24-25 сакавіка 1994 г./. – Мінск : Беларус. акадэмія музыкі, 1996. – С. 19-28.
  • Песенно-игровые действа периода солнцеворота в календарной традиции Беларуси: из наблюдений над особенностями мелоса // Славянская этномузыкология: Направления. Методы. Концепции : тез. докл. Международной научной конференции к 90-летию Л. С. Мухаринской (1906–1987) / сост. И. Д. Назина, Т. С. Якименко. – Минск : Белорус. гос. академия музыки, 1996. – С. 123-126.
  • Рытуальна-гульнявыя дзеі зімовага перыяду ў песеннай традыцыі Беларусі: да праблемы вывучэння // Вопросы музыкознания и философии музыки : сб. ст. / сост. Т. А. Щербакова. – Минск : Белорус. гос. академия музыки, 2000. – Вып. 2 – С. 99-117.
  • Напевы «Ваджэння Казы» і «Жаніцьбы Цярэшкі» ў аспекце гетэратопіі абрадава-гульнявой песеннай прасторы // Беларуская музыка: Гісторыя і традыцыі : зб. навук. арт. / склад. В. А.Антаневіч. – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2003. – С. 75-99.
  • На стыку практычнай і тэарэтычнай этнамузыкалогіі: Фонаархіў этнамузыкі БДАМ // Музычная культура Беларусі і свету: да 100-годдзя Л.С.Мухарынскай : зб. навук. пр. / склад. Т.С. Якіменка; рэдкал.: К. М. Дулава (гал. рэд.) [і інш.]; Беларус. дзярж. акадэмія музыкі. – Вып.  Сер. 1, Беларуская музычная культура. – Мінск, 2006. – С. 103-123.
  • Экспедиционные фонды архива этномузыки БГАМ в фоноизданиях и мультимедиа-проектах 1980–2000-х годов // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2008. – № 12. – С. 33-36.
  • З экспедыцыйных назіранняў над сучаснымі песенна-абрадавымі практыкамі каляндарна-земляробчага і сямейна-радавога цыклаў Міёршчыны // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2011. – № – С. 4-9 (у сааўт. з Т. Канстанцінавай).
  • «Барана» в обрядово-игровой календарно-песенной традиции Белорусского Поозерья // Северобелорусский сборник: Обряды, песни, наигрыши, плачи, ворожба: сб. науч. ст. и материалов / ред.-сост. А. В. Ромодин; редкол.: В. В. Виноградов, С. В. Кучепатова, Г. В. Тавлай. – СПб. : РИИИ, 2012. – Вып.  – С. 39-48.
  • Памяти Зинаиды Яковлевны Можейко // Вопросы этномузыкознания. – – № 1 (6). – С. 6-15.
  • Из истории формирования архивного собрания музыкального фольклора в Белорусской государственной академии музыки // Этномузыкология: история формирования научно-образовательных центров, методы и результаты ареальных исследований : материалы международных научных конференций 2011-2012 годов / Санкт-Петербургская гос. консерватория им. Н.А.Римского-Корсакова; редкол.: Г.В.Лобкова (науч. ред.) и др. – СПб : Скифияпринт, 2014. – С. 210-223.
  • Хороводно-игровые песенные практики витебско-смоленского и могилевско-смоленского пограничий // Вопросы этномузыкознания. – 2014. – № 2 (7). – С. 25-34.
  • Пра адну лакальную групу напеваў карагодных песень Верхняга Падняпроўя // Аўтэнтычны фольклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: зб. навук. пр. удзельнікаў VIII Міжнароднай навук. канф. (Мінск, 25-27 красавіка 2014 г.) / БДУКМ ; рэдкал.: Языковіч В. Р. (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДУКМ, 2014. – С. 161-163.
  • Малавядомыя старонкі экспедыцыйна-палявой дзейнасці Лідзіі Саулаўны Мухарынскай // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2017. – № – С. 4-9.
  • Этнамузыкалагічныя даследаванні ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: 1991 – 2017 гг. // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2017. – № – С. 29-39.
  • У прасторы высокіх ісцін і вяршэнства інтэлекту (да юбілею этнамузыколага Тамары Якіменка) // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні : зб. навук. пр. / рэдкал. : Т. В. Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – Вып. 5. – C.369-389 (у сааўт. з Т. Канстанцінавай).
  • Навукова-педагагічная дзейнасць прафесара кафедры беларускай музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Тамары Сямёнаўны Якіменка // Профессиональное музыкальное образование на современном этапе: традиции и новации : зб. навук. арт. / сост. Н. О. Арутюнова, Н. В. Мацаберидзе; редкол.: Е.Н. Дулова (гл. ред.) [и др.]; Белорус. гос. академия музыки. – Вып.  – Минск, 2018. – С. 171–183 (у сааўт. з Т. Канстанцінавай).
  • «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» – вопыт рэпрадукцыі музычнай культуры і вынікаў яе комплекснага сістэмнага даследавання ў выглядзе серыі аўдыявыданняў // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2018. – № 32. – С. 4-15 (у сааўт. з Т. Канстанцінавай, В. Прыбыловай).
  • Экспедиционно-полевое обследование региональных народно-песенных традиций Беларуси в современных условиях: проблемы и перспективы // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2018. – № 33. – С. 28-31 (в соавт. с Т. Константиновой).
  • Экспедиционно-полевые исследования этномузыкологов Белорусской государственной академии музыки во второй половине ХХ – начале ХХІ века // Традиционная культура : научный альманах. – 2018. – Т. 19, № 5(С). – С. 13-20 (в соавт. с Т. Константиновой).
  • Тамара Семеновна Якименко – ученый и педагог (к 70-летию со дня рождения) // Из истории этномузыкологии и фольклористики: сборник научных статей и методических материалов / Министерство культуры Российской Федерации, Санкт-Петербургская государственная консерватория им. Н. А. Римского-Корсакова, Кафедра этномузыкологии, Фольклорно-этнографический центр им. А. М. Мехнецова; науч. ред., сост. Г. В. Лобкова; редкол.: И. В. Светличная и др. – Санкт-Петербург ; Воронеж : МИР, – С. 148-162 (в соавт. с Т. Константиновой).
  • Экспедыцыйна-палявыя матэрыялы Л. С.Мухарынскай у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2020. – Вып. 1. – С. 230-235.
  • Песенная традыцыя вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна і яе носьбіты: на перакрыжаванні даследчых падыходаў культурнай антрапалогіі і этнамузыкалогіі // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – 2020. – № 37. – С. 13-17.
  • Носитель этнопесенной традиции в условиях фольклорного коллектива // Вопросы этномузыкознания. – 2021. – 01 (17). – С. 154-161 (в соавт. с Т. Константиновой).

 Складанне, навуковае рэдагаванне:

  • Пытанні музычнай культуры Беларусі і свету ў сучасных даследаваннях : зб. навук. пр. / склад. Т. Л. Бярковіч; рэдкал.: К.М. Дулава (гал. рэд.) [і інш.]; Беларус. дзярж. акадэмія музыкі. – Вып. 15. Сер. 1, Беларуская музычная культура. – Мінск, 2007.
  • Музыкальная культура Беларуси и зарубежья: история, теория, практика / сост. Т.Л. Беркович; редкол.: Е. Н. Дулова (гл. ред.) [и др.]; Белорус. гос. академия музыки. – Вып. Сер. 6, Вопросы современного музыкознания в исследованиях молодых ученых. – Минск, 2011.
  • Гукасвет этнапесеннай культуры беларусаў у даследаваннях маладых музыказнаўцаў: музычная міфапаэтыка, артыкуляцыя, тыпалогія, мелагеаграфія / склад. і навук. рэдакцыя Т. С. Якіменка, Т. Л. Бярковіч; рэдкал.: К.М. Дулава (гал. рэд.) [і інш.]; Беларус. дзярж. акадэмія музыкі. – Вып. 30. Сер. 2, Пытанні этнамузыкалогіі. – Мінск, 2013.
  • Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна : да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці / уклад. Т. Якіменка, Т. Бярковіч. – Мінск : Тэхналогія, 2013.
  • Музычная культура Беларусі і свету ў разнастайнасці гукавых ландшафтаў / склад. Т. Л. Бярковіч; рэдкал.: К.М. Дулава (гал. рэд.) [і інш.]; Беларус. дзярж. акадэмія музыкі. – Вып. 37. – Мінск, 2016.
  • Вопросы музыкальной культуры и искусства в современных исследованиях / сост. Т. Л. Беркович; редкол.: Е.Н. Дулова (гл. ред.) [и др.]; Белорус. гос. академия музыки. – Вып. – Минск, 2019.
  • Музыкальная культура Беларуси и мира: актуальные проблемы этномузыкологии, истории музыки, педагогики / сост. Т.Л. Беркович; редкол.: Е. Н. Дулова (гл. ред.) [и др.]; Белорус. гос. академия музыки. — Вып. – Минск, 2021.

 Вучэбныя праграмы:

  • Традыцыйныя музычныя культуры свету (балцкія і фіна-угорскія народы) : праграма для музычных ВНУ : 1-21 04 02-01 Музыказнаўства. – Мінск, 2004. – 20 с.
  • Методыка выкладання музычнага фальклору : Праграма для музычных ВНУ : 1-21 04 02-01 Музыказнаўства. – Мінск, 2005.
  • Традиционные музыкальные культуры мира (балтские и финно-угорские народы) : Типовая учебная программа для высших учебных заведений по направлению специальности 1-21 04 02-01 Искусствоведение (музыковедение). – Минск, 2010.
  • Методика преподавания музыкального фольклора : Типовая учебная программа для высших учебных заведений по направлению специальности 1-21 04 02-01 Искусствоведение (музыковедение). – Минск, 2010.
  • Фальклорная практыка : вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-16 01 01 Кампазіцыя, напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства). – Мінск, 2014.
  • Беларускі музычны фальклор : вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці) 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства); 1-16 01 08 Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты (па напрамках), 1-16 01 09 Баян-акардэон. – Мінск, 2013 (у сааўт. з Т. С. Якіменка).
  • Этнамузычныя культуры свету : вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства). – Мінск, 2013 (у сааўт. з Л. П. Касцюкавец).
  • Педагогическая практика (музыкально-исторические дисциплины) : программа для направления специальности 1-21 04 02-01 Искусствоведение (музыковедение). – Минск, 2018 (в соавт. с Л. А. Волковой, А. В. Володкович).
  • Методика преподавания музыкально-исторических дисциплин: учебная программа учреждения высшего образования по учебной дисциплине для направления специальности 1-21 04 02-01 Искусствоведение (музыковедение). – Минск, 2021 (в соавт. с А. В. Володкович, Т. В. Лихач).

 Дыскаграфія:

  • Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. С. Мухарынскай [Электронны рэсурс] / склад. К.Крывашэйцава, Т. Бярковіч, Т. Якіменка. – Электрон. дан. (80:56 гуч.). – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2012. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-RОM): гуч., брашура (23 с.). (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі ; вып. 3).
  • Песенна-гульнявыя традыцыі ў каляндарна-земляробчай культуры Беларусі [Электронны рэсурс] / склад. Т.Бярковіч. – Электрон. дан. (122:48 гуч.). – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (23 с.).(Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі ; вып. 4).
  • «Пад ясну зарыцу». Песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі С. Панізьніка [Электронны рэсурс] / уклад. С. Панізьнік, Т. Бярковіч, С. Доўгушаў. – Мінск : Kovcheg, 2013. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM): гуч., брашура (14 с.).
  • Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968–1969 гадоў [Электронны рэсурс] / уклад., уступ. арт., транскр. паэтычных тэкстаў Т. Бярковіч. – 1электрон. апт. дыск (CD-ROM): гуч., брашура (16 с.).
  • Каляндарна-песенная традыцыя паўночнабеларускага рэгіёну ў экспедыцыйна-палявых запісах Т.С. Якіменка [Электронны рэсурс] / склад. Т. Бярковіч, Т. Канстанцінава, В. Прыбылова. — Электрон. дан. (140:56 гуч.). — Мінск : Беларус. дзярж. акад. музыкі, 2016. — 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (40 с.) (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі; вып. 7).
  • Этнамузычныя традыцыі ўсходнебеларускага рэгіёну: Чавушчына [Электронны рэсурс] / склад. Т. Бярковіч, Т. Канстанцінава, В. Прыбылова. – Электрон. дан. (138:24 гуч.). – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2016. – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (31 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі; вып. 8).
  • Народны спявак-карыфей са Шклоўшчыны Віктар Петакоў [Электронны рэсурс] / склад. Т.Канстанцінава, В. Прыбылова, Т. Бярковіч. – Электрон. дан. (117:01 гуч.). — Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, – 2 электрон. апт. дыскі (CD-ROM): гуч., брашура (39 с.). (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі ; вып. 9).
  • Этнамузычныя традыцыі паўночнабеларускага рэгіёну: Міёршчына [Электронны рэсурс] / склад. Т.Бярковіч, Т.Канстанцінава. – Электрон. дан. (142:46 гуч). – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2021. – 2 электрон. апт. дыскі [CD-ROM]: гуч., брашура (51 с.). (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі ; вып. 14).

Літаратура па персаналіі:

  • Мажэйка З.Я. Бярковіч Таццяна Леанідаўна // Беларускі фальклор : энцыкл. : у 2т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск : БелЭн, 2005. Т. 1: А капэла – Куцця. –С. 207.
  • КонстантиноваТ. Серьезно об игровом // Вопросы этномузыкознания. – 2015. – № 04 (13). – С. 136-142. (Рецензия на книгу: Бярковіч Т. Песенна-гульнявыя дзеі перыяду сонцавароту ў этнамузычнай традыцыі беларусаў. Мінск, 2015.)
  • Якіменка Т. «Ваджэнне Казы», «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар», «Барана» ў новым досведзе іх этнамузыкалагічнага даследавання (аб манаграфіі Таццяны Бярковіч «Песенна-гульнявыя дзеі перыяду сонцавароту ў этнамузычнай традыцыі беларусаў». Мінск: Беларуская дзярж. акад. музыкі, 2015. 169 с., іл. + 1 электрон. апт. дыск CD-R: гуч. Тыраж 100 экз. ISBN 978-985-7048-53-3) // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні: зборнік навуковых прац. – Мінск, 2017. – Вып. 4. – С. 376-381.
pic pic pic