- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Бярковіч Таццяна Леанідаўна

Пасада: Загадчык кабінета традыцыйных музычных культур
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1999)
Вучонае званне: Дацэнт (2006)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1994, клас Т. С. Якіменка), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (1997)
Выкладае дысцыпліны: Музычны фальклор, Беларускі музычны фальклор, Методыка выкладання музычна-гістарычных дысцыплін, Уводзіны ў спецыяльнасць, Спецыяльны клас


Нарадзілася 21 студзеня 1970 г. у г. Вілейке (Мінская вобласць, Беларусь)

З 1997 г. работала на кафедры беларускай музыкі на пасадзе выкладчыка (1997–2001), старшага выкладчыка (2001–2005), дацэнта (2005–2017). Чытала курсы «Беларускі музычны фальклор», «Музычны фальклор», «Нотная транскрыпцыя музыкі вуснай традыцыі (песенныя формы)», «Методыка выкладання музычнага фальклору», «Этнамузыкалогія Беларусі». Распрацавала і вяла раздзел калектыўнага спецкурса «Традыцыйныя музычныя культуры свету». Кіравала фальклорнай практыкай, педагагічнай практыкай, курсавымі работамі па музычнаму фальклору. Кіравала работай Студэнцкага навукова-творчага таварыства па кафедры беларускай музыкі. Уваходзіла ў склад рэдкалегіі газеты, потым часопіса «Веснік СНТТ БДАМ».

З 2017 г. з’яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі. Рыхтуе студэнтаў для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах студэнцкіх работ (адзначаны дыпломамі Лаўрэата, I, II і ІІІ катэгорый), артыкулы студэнтаў да публікацыі. Выступае экспертам і рэцэнзентам заданняў НДР, кандыдацкіх і магістарскіх дысертацый. Ажыццяўляе рэцэнзаванне вучэбных праграм, навуковых артыкулаў, дыпломных работ.

З 2000 г. – загадчык кабінета традыцыйных музычных культур (да 2011 г. кабінет народнай музыкі). Узначальвае працу па сістэматызацыі, каталагізацыі, алічбоўцы экспедыцыйных аўдыязапісаў, увядзенні гэтых і іншых апрацаваных матэрыялаў у вучэбны працэс акадэміі. Кансультуе па пытаннях методыкі работы з фондамі архіва этнамузыкі і правядзення палявых даследаванняў. З’яўляецца кіраўніком і галоўным рэдактарам серыі аўдыёвыданняў на кампакт-дысках «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» (выпускі 1-14, 2006–2021). Удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні штогадовых Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай (IІ–XXХI, 1993–2022), Міжнародных фестываляў этнакультур (2010–2019), круглых сталоў. З’яўляецца аўтарам артыкулаў, навуковых дакладаў, радыёперадач (праграмы «Галасы стагоддзяў» на 1 Нацыянальным канале, «Беларуская этнафонія» на канале «Культура» беларускага радыё), прысвечаных пытанням беларускай вуснатрадыцыйнай музычнай культуры.

Узнагароджана Падзякай Міністэрства культуры РБ (2016), Граматамі Рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2015, 2017), Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (2014).

Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў: архівы этнамузыкі; гісторыя этнамузыкалогіі Беларусі; пытанні фенаменалогіі, стылістыкі, тыпалогіі і арэалогіі песенна-гульнявых форм у каляндарна-земляробчай традыцыі Беларусі.

Павышэнне кваліфікацыі і стажыроўкі:

Удзел у навуковых праектах:

Асноўныя публікацыі:

 Манаграфія, раздзелы ў манаграфіях:

 Выбраныя артыкулы, матэрыялы канферэнцый, тэзісы:

 Складанне, навуковае рэдагаванне:

 Вучэбныя праграмы:

 Дыскаграфія:

Літаратура па персаналіі: