Кафедра харавога дырыжыравання

Лаўрэаты кафедры харавога дырыжыравання

27-28 лістапада 2021 года ў г.Тула (Расія) праходзіў IV Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя І.А.Міхайлоўскага. Лаўрэатам 1 прэміі і ўладальніцай спецыяльнага дыплома «Прафесійнае прызнанне артыстаў Тульскага дзяржаўнага хору» стала Гурава Аліса (3 курс, хар. дыр., клас С.С.Герасімовіч). Лаўрэатам 2 прэміі і ўладальнікам спецыяльнай прэміі ад асацыяцыі «Festival&contest» стаў Козіч Іаан (3 курс, хар. дыр., клас Ю.А.Караева). Лаўрэатам 2 прэміі стала Урбановіч Ульяна (2 курс, хар. дыр., клас С.М.Кліманава). Дыпламантам стала Сівакова Вольга (4 курс, хар. дыр., клас Г.М.Арлукевіч).

12-18 верасня 2021 года ў г.Масква (Расія) праходзіў VI Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя В.С.Папова. Лаўрэатам 3 прэміі стала Козырава Марыя (магістрант, хар. дыр., клас В.Я.Янум). Дыпламантам 1 ступені стала Шылец Анастасія (магістрант, хар. дыр., клас І.М.Бадзяка).

14-16 мая 2021 года ў Мінску (Рэспубліка Беларусь) праходзіў І Міжнародны харавы конкурс ім. В.Роўды. Пераможца ў катэгорыі D (аднародныя хоры) – Жаночы хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дырыжор – старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання Ганна Арлукевіч. Спецыяльны дыплом “Лепшы дырыжор” – Ганна Арлукевіч.

14-16 мая 2021 года праходзіў V Санкт-Пецярбургскі конкурс дырыжораў дзіцячых харавых калектываў ім. П.А.Расалоўскага. Лаўрэат II ступені і дыплом “За лепшае выкананне твора пад самаакампанемент” – студэнтка 1 курса Аляхновіч Аліса (клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка).

12-15 мая 2021 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) праходзіў І Міжнародны конкурс харавых дырыжораў ім. В. Успенскага.

Лаўрэат І ступені – студэнт магістратуры Ма Цзунвей (клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка).

Дыпламанты І ступені: студэнтка 2 курса Гурава Аліса, студэнтка 3 курса Сухоцкая Вольга (клас прафесара кафедры харавога дырыжыравання, кандыдата мастацтвазнаўства Герасімовіч С.С.), студэнтка 3 курса Пяцэвіч Аляксандра (клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзякі) .

Дыпламант ІІ ступені – студэнтка 3 курса Канарская Ганна (клас прафесара кафедры харавога дырыжыравання, кандыдата мастацтвазнаўства Герасімовіч С.С.).

Спецыяльны дыплом “За лепшае выкананне харавой партытуры за раялем” – студэнтка 3 курса Пяцэвіч Аляксандра (клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка).

6–10 красавіка 2021 года Магнітагорская дзяржаўная кансерваторыя (акадэмія) імя М.І.Глінкі праводзіла VI Усерасійскі конкурс харавых дырыжораў імя Народнага артыста Расіі С.Р.Эйдзінава. Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсу:

– Ма Цзунвэй – лаўрэат 3 ступені (магістрант, клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка);

– Шылец Анастасія – лаўрэат 3 ступені (5 курс, клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка);

– Урбановіч Іаана – дыпламант 1 ступені (4 курс, клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка);

– Гурава Аліса – дыпламант 3 ступені (2 курс, клас прафесара кафедры харавога дырыжыравання, кандыдата мастацтвазнаўства С.С.Герасімовіч).

З 31 сакавіка па 4 красавіка 2021 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) праходзіў Восьмы Дзіцяча-юнацкі харавы чэмпіянат свету. Хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік і дырыжор – Інэса Бадзяка) стаў лаўрэатам 1 ступені і ўладальнікам спецыяльных прызоў:

– “За лепшае выкананне сучаснай музыкі”;

– “За мастацтва харавой аранжыроўкі” – дацэнт кафедры харавога дырыжыравання Андрэй Раманавіч Саўрыцкі;

– “Лепшая салістка Чэмпіянату” – старшы выкладчык кафедры харавога дырыжыравання Ганна Міхайлаўна Арлукевіч.

26-29 сакавіка 2021 года ў г. Маскве (Расійская Федэрацыя) праводзіўся I Усерасійскі конкурс харавых дырыжораў імя А.Г.Шнітке. Студэнтка 5 курса кафедры харавога дырыжыравання вакальна-харавога факультэта Марыя Козырава (клас старшага выкладчыка А.Я.Янум) атрымала дыплом лаўрэата III прэміі.

10–15 лістапада праходзіў ІІІ Міжнародны конкурс маладых дырыжораў. Студэнткі кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сталі лаўрэатамі: Марыя Козырава (клас Вольгі Янум) – лаўрэат 2 прэміі і ўладальнік спецыяльных прызоў; Іаана Урбановіч (клас Інэсы Бадзяка) – лаўрэат 2 прэміі; Паліна Шпілеўская (клас Вольгі Янум і Ларысы Шымановіч) – лаўрэат 3 прэміі.

З 6 па 11 жніўня 2020 года ў г.Санкт-Пецярбург (Расія) праходзіў XVI Міжнародны конкурс харавых калектываў і вакальных ансамбляў імя Ю.Фаліка «СПЯВАЮЧЫ СВЕТ». Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стаў лаўрэатам І ступені ў трох катэгорыях: № 3 – Змешаныя хоры; № 8 – Сучасная музыка; № 9 – Народная музыка, а таксама ўладальнікам спецыяльнага прыза журы за лепшае выкананне сучаснай апрацоўкі народнай песні.

Аргкамітэт XVI Міжнароднага конкурсу харавых калектываў і вакальных ансамбляў імя Юрыя Фаліка «СПЯВАЮЧЫ СВЕТ» выказаў падзяку Бадзяка Інэсе Міхайлаўне – мастацкаму кіраўніку Студэнцкага хору Акадэміі.

У верасні 2020 года Студэнцкаму хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі была выказана падзяка за ўдзел у віртуальным харавым фестывалі “Virtual Universities Choir Choral Celebration festival” у ПАР.

З 4 па 6 снежня 2019 года ў г. Мікалаеве (Украіна) праходзіў Міжнародны конкурс харавых дырыжораў “Сонечны струмень”. Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сталі лаўрэатамі: I прэміі – Марыя Козырава (клас старшага выкладчыка кафедры харавога дырыжыравання В.Я.Янум); II прэміі — Анастасія Шылец (клас загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка); III прэміі – Марыя Уласюк (клас дацэнта кафедры харавога дырыжыравання, кандыдата мастацтвазнаўства С.С.Герасімовіч).

З 29 па 30 лістапада 2019 года ў г. Тула (РФ) праводзіўся II Міжнародны конкурс харавых дырыжораў ім. І.А.Міхайлоўскага. Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі класа загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, дацэнта І.М.Бадзяка сталі лаўрэатамі: І ступені – Павел Лісіцын; II ступені – Аляксандр Канавалаў.

30 лістапада 2018 года ў Туле (Расія) праводзіўся Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя І.А.Міхайлоўскага. Лаўрэатам I ступені стала студэнтка 2 курса Іаана Урбановіч, лаўрэатам II ступені – студэнтка 4 курса Анастасія Шылец (абедзве – клас І.М. Бадзяка).

З 27 сакавіка па 1 красавіка 2018 года ў Маскве (Расія) праводзіўся ІІ Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя Б.Р.Тэўліна. Лаўрэатам конкурсу (III прэмія) стала студэнтка 5 курса Ганна Арлукевіч (клас І.М.Бадзяка).

20 кастрычніка 2017 года калектыў студэнтаў пад кіраўніцтвам І.М.Бадзяка выступіў ва Усходне-кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі з канцэртам-прэзентацыяй зборніка беларускіх песень.

З 26 па 28 лістапада 2016 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца IV Адкрыты конкурс харавых дырыжораў імя В.У.Роўды. Студэнт 4 курса Андрэй Каратышэўскі стаў лаўрэатам конкурсу (дыплом III ступені) (клас В.Я. Янум).

25–30 кастрычніка 2016 года хор студэнтаў прымаў удзел у рабоце ХVI фестывалю “Міжнародны тыдзень кансерваторый” у Санкт-Пецярбургу. 26 кастрычніка хор пад кіраваннем І.М.Бадзяка даў сольны канцэрт у зале Яані Кірык, выканаўшы сачыненні К.Горскага, А.Мдзівані, І.Лучанка, А.Саўрыцкага, творы заходнееўрапейскіх кампазітараў і апрацоўкі народных песень. 29 кастрычніка ў атрыуме Галоўнага штаба Дзяржаўнага Эрмітажа сумесна з хорам і камерным аркестрам Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава была выканана «Каранацыйная імша» KV 317 С-dur В.А.Моцарта.

13 і 14 кастрычніка 2016 года хор студэнтаў паспяхова выступіў у Шанхайскай кансерваторыі і Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – загадчык кафедры харавога дырыжыравання І.М.Бадзяка, канцэртмайстар – старшы выкладчык кафедры фартэпіяна І.П.Кузаўкова.

23-24 верасня 2016 года студэнцкі хор Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры харавога дырыжыравання І.М.Бадзяка з поспехам выступіў на VI Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі Святога Якава, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца галоўны дырыжор дзяржаўнага хору “Вільня” Артурас Дамбраўскас. Канцэрты адбыліся ў касцёлах Каўнаса і Вільнюса і былі прымеркаваны да 95-годдзя народнага артыста СССР, прафесара В.У.Роўды. Студэнцкі хор выканаў духоўныя сачыненні рускіх і беларускіх кампазітараў, а таксама апрацоўкі народных песень.

10-13 мая 2016 года хор студэнтаў (дырыжор – Інэса Бадзяка, канцэртмайстар – Ірына Кузаўкова) бліскуча выступіў у гастрольна-канцэртным туры ў ВНУ-партнёрах Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра (Вільнюс), Музычным універсітэце імя Ф. Шапэна (Варшава), Музычнай акадэміі імя Ф. Ліста (Будапешт).

22 мая 2015 года студэнцкі хор паспяхова выступіў у Польшчы: 19 мая адбыўся сольны канцэрт хору пад кіраўніцтвам І.М.Бадзяка ў Кракаўскай музычнай акадэміі, 22 мая – на інаўгурацыйным канцэрце 46-га Агульнанацыянальнага харавога конкурсу “LEGNICA CANTAT” у Легніцы. Хор таксама прыняў удзел у майстар-класе па дырыжыраванні пад кіраўніцтвам І.М.Бадзяка для студэнтаў Кракаўскай музычнай акадэміі і ў лекцыі-прэзентацыі “Музычная кампазіцыя як тэатральнае выступленне” ў рамках конкурсу “LEGNICA CANTAT”.

З 8 па 14 лютага 2015 года ў Гродне (Беларусь) адбыўся XIV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”. Гран-пры фестывалю быў удастоены студэнцкі хор пад кіраўніцтвам дацэнта І.М.Бадзяка.

З 10 па 13 снежня 2014 года ва Ўроцлаве(Польшча) праводзіўся VI Міжнародны конкурс харавых дырыжораў «У краіне паліфоніі». Лаўрэатам (II прэмія) і ўладальнікам Спецыяльнага прыза імя Г.Зыгмунта за лепшае выкананне твора К.Шыманоўскага стаў студэнт 5 курса Вячаслаў Ларын (клас І.М.Бадзяка).

12-13 снежня 2014 года ў Цяпліцы (Чэхія) праводзіўся XV Міжнародны фестываль каляднай музыкі. Вакальны ансамбль “Voci della terra” пад кіраўніцтвам дацэнта С.С.Герасімовіч стаў лаўрэатам 1 ступені і быў узнагароджаны залатым дыпломам.

З 20 па 25 мая 2014 года ў Беластоку (Польшча) праводзіўся XXXIII Міжнародны фестываль царквоўскай музыкі “Хайнаўка-2014”. Студэнцкі хор пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзяка заняў 2 месца ў катэгорыі хораў музычных навучальных устаноў.

З 25 па 27 красавіка 2014 года ў Мінску праводзіўся ІІІ Адкрыты конкурс харавых дырыжораў імя В.У.Роўды. Лаўрэатам конкурсу (2 прэмія) стаў студэнт 4 курса Вячаслаў Ларын (клас І.М.Бадзяка).

З 5 па 16 мая 2013 года ў Маскве праводзіўся XII Маскоўскі Велікодны фестываль, на які быў запрошаны студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам І.М.Бадзяка. У рамках фестывалю хор прыняў удзел у шэрагу канцэртаў.

15 красавіка 2013 года адбыўся фінал конкурсу харавой аранжыроўкі сярод студэнтаў кафедры харавога дырыжыравання. Пераможцамі конкурсу сталі студэнтка 4 курса Надзея Рагачэўская (песня “А ў полi вярба”, 1 месца), студэнтка 5 курса Алена Гаўрусёнак (“Ой, рана на Йвана”, 2 месца), студэнтка 4 курса Наталля Ісялёнак (песня “Купалёнка”, 3 месца), студэнт 3 курса Вячаслаў Ларын (песня «Ой, не вылятай, сiва зязюлька», 4 месца).

4 і 5 сакавіка 2013 года кафедрай харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі арганізоўвалася студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Харавое мастацтва: учора, сёння, заўтра”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння А.П.Зелянковай і 120-годдзю з дня нараджэння М.Ф.Маслава. У рамках канферэнцыі адбыліся педагагічныя майстэрні, творчыя сустрэчы, прэзентацыі вучэбна-метадычных дапаможнікаў, кніг і нотных зборнікаў, канцэртныя выступленні харавых калектываў.

17 і 18 кастрычніка 2012 года кафедра харавога дырыжыравання арганізоўвала фестываль «VIVA ХОР!» і канферэнцыю “Харавое мастацтва: учора, сёння, заўтра” да 80-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Два вечары ў канцэртнай зале выступалі хоры, створаныя выпускнікамі і выкладчыкамі кафедры.

2-6 красавіка 2012 года ў Краснаярску (Расія) праводзіўся V Міжнародны конкурс дырыжораў акадэмічных хораў сярод студэнтаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў у рамках XVI Міжнароднага фестывалю «Вясновыя харавыя капэлы». 1 прэмію заваяваў студэнт 2 курса Вячаслаў Ларын (клас І.М.Бадзяка).

2 красавіка 2012 года ў Магілёўскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.А.Рымскага-Корсакава адбыўся канцэрт студэнцкага хору Акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік – І.М.Бадзяка). Канцэрт быў прымеркаваны да 75-годдзя каледжа і да 80-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

5–6 сакавіка 2012 года кафедрай харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіўся Трэці конкурс харавых дырыжораў сярод вучняў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі, прысвечаны памяці заслужанага дзеяча мастацтваў, дацэнта Ганны Паўлаўны Зелянковай.

З 21 па 28 лістапада 2011 года праводзілася “Харавая акадэмія-2011”. Мэтай праекта з’яўлялася развіццё нацыянальнага харавога мастацтва ў галіне сучаснай адукацыі дырыжораў-хармайстараў. У яго рамках адбыліся Другі адкрыты конкурс харавых дырыжораў імя народнага артыста СССР, прафесара В.У.Роўды, лекцыі і канцэрты. 22 лістапада лекцыю аб сучаснай харавой культуры Швейцарыі прачытаў Р.Хельд, 23 лістапада адбыўся сольны канцэрт спявачкі Л.Гланзман (Швейцарыя), 25 лістапада з лекцыяй і ўспамінамі аб прафесары В.У.Роўдзе выступіў А.І.Кісялёў (Расія), у канцэрце “Памяці настаўнікаў Акадэміі” ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі прагучалі харавыя калектывы Акадэміі музыкі, Вялікага тэатра оперы і балета, Белтэлерадыёкампаніі, а таксама сімфанічны аркестр Акадэміі музыкі “Маладая Беларусь”. Другі адкрыты конкурс харавых дырыжораў імя В.У.Роўды быў прысвечаны 90-годдзю са дня яго нараджэння. У конкурсе прынялі ўдзел маладыя дырыжоры, студэнты харавых аддзяленняў музычных ВНУ Беларусі і іншых краін ва ўзросце ад 17 да 27 гадоў уключна. Конкурс праводзіўся ў два туры, у кожным з якіх канкурсанты працавалі са студэнцкім хорам Акадэміі. Заключнае праслухоўванне, абвяшчэнне вынікаў і закрыццё конкурсу адбыліся 27 лістапада ў канцэртнай зале Акадэміі музыкі. У дар бібліятэцы і фанатэцы гасцямі “Харавой акадэміі – 2011”, а таксама ўдзельнікамі канферэнцыі «Беларуская кампазітарская творчасць у сучасным свеце» былі перададзены кнігі, нотныя выданні, кампакт-дыскі.

26 верасня – 2 кастрычніка 2011 года ў Маскве праходзіў III Маскоўскі конкурс харавых дырыжораў ім. В.С.Папова. Лаўрэатам 2 прэміі (першая прэмія не была прысуджана нікому) і ўладальнікам спецыяльнага прыза за лепшую інтэрпрэтацыю рускай народнай песні стала аспірантка Гун Лі (творчы кіраўнік – І.М.Бадзяка).

24-25 лістапада 2010 года кафедрай харавога дырыжыравання праводзілася студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Харавое выканальніцтва: традыцыі і сучаснасць”.

З 30 ліпеня па 4 жніўня 2010 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) праводзіўся VIII Міжнародны фестываль харавога мастацтва “Спяваючы свет”, у якім прынялі ўдзел харавыя калектывы і вакальныя ансамблі з 20 краін свету (Японіі, Славеніі, Арменіі, Венгрыі, Эстоніі, Турцыі, Даніі і інш.). У рамках фестывалю праводзіўся VI Міжнародны конкурс харавых калектываў “Спяваючы свет” імя Ю.А. Фаліка. Галоўнымі мэтамі конкурсу сталі знаёмства і магчымасць параўнання лепшых харавых калектываў свету, абмен харавой літаратурай розных краін, азнаямленне з музычнымі стылямі, традыцыямі, інтэрпрэтацыямі і вакальна-харавой тэхнікай. Створаны на базе змешанага хору аддзялення харавога дырыжыравання жаночы хор “Чароўныя лiлеi” пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, дацэнта Інэсы Бадзяка ўпершыню прадстаўляў Беларусь на гэтым найбуйнейшым харавым форуме. Выступаючы ў трох катэгорыях, беларускія дзяўчаты ў кожнай з іх заваявалі прызавыя месцы: у катэгорыях “духоўная музыка” і “аднародныя хоры” – дыпломы лаўрэатаў 2 прэміі, у катэгорыі “сучасная музыка” – дыплом лаўрэата 1 прэміі. Лепшай салісткай конкурсу была названа студэнтка 4 курса Алена Працко за выкананне сольнай партыі ў Песні Вірынеі С.Сланімскага з оперы “Вірынея”. У другім туры “Чароўныя лiлеi” атрымалі гран-пры конкурсу, апярэдзіўшы такія вядомыя калектывы, як мужчынскі хор “Victoria” Саратаўскага губернскага тэатра харавой музыкі (Расія, Саратаў) і хор “Спегані” (Арменія, Ерэван). “Чароўныя лілеі” таксама былі ўдастоены самым, напэўна, каштоўным прызам конкурсу – прызам сімпатый гледачоў.

З 27 па 31 кастрычніка 2009 года ў Рызе (Латвія) праводзіўся IV Міжнародны конкурс харавых дырыжораў імя Я.Вітола. Па выніках конкурсу пераможцам, лаўрэатам 1 прэміі стаў аспірант Аляксандр Хумала.

З 23 па 28 лютага 2009 года ў рамках праекта “Харавыя старонкі ХХ стагоддзя” вядомы швейцарскі дырыжор Райнер Хельд прадставіў музычную культуру сваёй краіны. Пад ягоным кіраўніцтвам прайшлі рэпетыцыі з канцэртным хорам Акадэміі музыкі, якія завяршыліся канцэртам у малой залі імя Г. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі 28 лютага 2009 года.

25 лютага 2009 года ў канцэртнай зале галоўнага корпуса прайшла юбілейная вечарына дэкана вакальна-харавога факультэта, загадчыка кафедры харавога дырыжыравання, прафесара Валерыя Лявонцьевіча Аўраменкі.

З 9 па 13 снежня 2008 года ва Вроцлаве (Польшча) праводзіўся IV Міжнародны конкурс дырыжораў хору “W stronę polifonii” (“Звяртаючыся да паліфаніі”). Лаўрэатам конкурсу (3 прэмія), уладальнікам прыза за лепшае выкананне твора К.Шыманоўскага і спецыяльнага прыза лепшаму дырыжору ад хораў стала студэнтка 3 курса Марыя Янушкевіч (клас Ю.А. Караева).

Памяці народнага артыста СССР, прафесара Віктара Уладзіміравіча Роўды. 23 лістапада 2008 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылося IX гарадское свята дзіцячай харавой музыкі сярэдніх школ Мінска, прысвечанае памяці В.У.Роўды (23.11.1921 – 18.11.2007). Акрамя дзіцячых харавых калектываў сярэдніх школ г. Мінска ўдзел прынялі юнацкія хоры Палаца моладзі, Мінскага музычнага вучылішча імя М.Глінкі, Мінскага каледжа мастацтваў, а таксама хор “Менка” Саюза музычных дзеячаў РБ, Акадэміі музыкі, узорны дзіцячы хор “Вясёлка”. Цэлы шэраг харавых твораў быў выкананы зводным хорам, які складаўся больш як з 500 выканаўцаў. 27 лістапада ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт харавых калектываў Акадэміі музыкі (кіраўнік – І.Бадзяка) і Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі РБ (кіраўнік – В. Янум), прысвечаны памяці В.У.Роўды. Гэтыя мерапрыемствы былі арганізаваны па ініцыятыве кафедры харавога дырыжыравання пры падтрымцы філармоніі, Упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама, Баранавіцкага гарвыканкама і Гомельскага абласнога ўпраўлення культуры.

З 15 па 28 верасня 2008 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў праводзілі семінар-практыкум па харавых спевах. Творчым кіраўніком семінара-практыкума быў народны артыст СССР, мастацкі кіраўнік Маскоўскага камернага хору, прафесар Уладзімір Мікалаевіч Мінін. Урачыстае адкрыццё адбылося 15 верасня ў канцэртнай зале Акадэміі музыкі, заключны канцэрт зводнага хору хормайстраў Беларусі пад кіраўніцтвам У.М.Мініна – 28 верасня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Семінар прызначаўся для практыкуючых хормайстраў (кіраўнікоў аматарскіх, дзіцячых, юнацкіх хароў, хароў навучальных устаноў), выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў сферы культуры і мастацтва. Развучванне харавых твораў з іх наступным канцэртным выкананнем вялося пад кіраўніцтвам У.М.Мініна, лекцыі па вакальна-харавых методыках, праблемах гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва чыталіся вядучымі выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; адбыліся выступленні вядучых дзіцячых і юнацкіх харавых калектываў Беларусі.

6 сакавіка 2007 года ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі прагучала Вялікая імша до мінор У.А.Моцарта ў выкананні канцэртнага хору (мастацкі кіраўнік – В.Роўда, хормайстар – І Бадзяка), камернага аркестра “Gradus ad Parnassum” (мастацкі кіраўнік – П.Вандзілоўскі) Акадэміі музыкі і салістаў – лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Людмілы Лазарчык Гаўрылавай (сапрана), Дзяніса Пацюка (тэнар), Уладзіміра Громава (бас). Дырыжыраваў Вернер Эрхард (Werner Ehrhardt) (Германія).

З 26 па 30 верасня 2006 года сумесна з Польскім інстытутам у Мінску пры падтрымцы міжнароднага аддзела Акадэміі музыкі кафедрай харавога дырыжыравання быў здзейснены праект “Сучасныя традыцыі харавой культуры ў Польшчы”. Асновай праекта паслужыў Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і Акадэміяй музыкі імя К.Ліпіньскага ва Ўроцлаве. Прадстаўляла акадэмію дацэнт М.Вітчак-Керска. У рамках праекта адбыўся майстар-клас, праведзены заняткі з харавым калектывам кафедры і круглы стол “Сучасныя традыцыі харавой культуры Польшчы”. Фіналам стаў філарманічны канцэрт польскай харавой музыкі, у якім удзельнічаў канцэртны хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якім дырыжыравала М.Вітчак-Керска.

З 11 па 16 ліпеня 2006 года канцэртны хор (мастацкі кіраўнік – В.Роўда, хормайстар – І.Бадзяка) пабываў з канцэртнай паездкай у Германіі. У Альтэнбергу пры ўдзеле нямецкага аркестравага калектыву і салістаў была выканана Імша до мінор В.А.Моцарта (дырыжор – Эрхард Вернер). У Боне хор выступіў з сольным канцэртам.

З 12 па 16 снежня 2005 года ў Акадэміі музыкі ва Ўроцлаве (Польшча) праходзіў III Міжнародны конкурс дырыжораў хору “W stronę polifonii” (“Звяртаючыся да паліфоніі”). Дыпламантам конкурсу стаў студэнт 4 курса Аляксандр Хумала (клас С.С. Герасімовіч). Ён таксама быў удастоены спецыяльнага прыза за лепшае выкананне песні К.Шыманоўскага.

Камерны харавы калектыў «Cantemus», кіраўніком якога з’яўляецца выкладчык І.Бадзяка, стаў лаўрэатам 41 Міжнароднага конкурсу харавых спеваў «C.F. Seghizzi». Конкурс праводзіўся з 5 па 9 ліпеня 2004 г. у італьянскім горадзе Горыцыя. У ім бралі ўдзел калектывы з Аўстраліі, Венгрыі, Латвіі, Сінгапура, ЗША і інш. Хор, у складзе якога студэнты і выпускнікі нашай акадэміі і музычных факультэтаў іншых ВНУ, атрымаў 2 прэмію ў манаграфічнай катэгорыі з выкананнем фрагментаў Сімфоніі-дзейства «Перазвоны» В.Гаўрыліна, 3 прэмію ў ансамблевай катэгорыі з выкананнем твораў рускіх кампазітараў ХХ стагоддзя, 3 прэмію ў шматхорнай катэгорыі з выкананнем музыкі Д.Бартнянскага, А.Шнітке, К.Пендэрэцкага.

З 16 па 21 красавіка 2004 года Акадэмію музыкі наведвалі вядомыя амерыканскія музыканты, прадстаўнікі няўрадавай арганізацыі “American Voice” Джон Фергюсан (фартэпіяна) і Айра Сполдынг (дырыжыраванне, вакал). 21 красавіка ў канцэртнай зале адбыўся канцэрт з удзелам амерыканскіх музыкаў, канцэртнага хору і вакалістаў Акадэміі. У канцэрце прагучалі творы амерыканскіх кампазітараў, у тым ліку фрагменты з оперы Дж.Гершвіна “Поргі і Бэс”.

З 4 па 10 студзеня 2004 года ў горадзе Цяпліца (Чэшская Рэспубліка) прайшоў X Міжнародны фестываль-конкурс “Зімовая казка”, перамогу ў якім заваяваў вакальны ансамбль “Тоніка” ў складзе студэнтаў аддзялення харавога дырыжыравання Д.Магілёўцавай, К.Саўчанка, А.Галкі, В.Дзядок, І.Давыдавай.

pic pic pic